Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2014
Выдавец: Галіяфы
Памеры: 400 с.
ISBN: 978-985-7021-70-3
Катэгорыя: Гісторыя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Працяг бэстсэлера «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.», за які Ігар Мельнікаў быў уганараваны прэміяй імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. Другая кніга, як і першая, прысвечана малавядомым старонкам гісторыі Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе. Вялікая ўвага надаецца сюжэтам, звязаным як з гісторыяй заходнебеларускага рэгіёна, так і БССР. Акрамя гэтага, значнае месца ў выданні займае асвятленне некаторых белых плямаў у гісторыі Другой сусветнай вайны. Кніга праілюстравана ўнікальнымі архіўнымі здымкамі, большасць з якіх публікуецца ўпершыню.
Беларускія аўтары: Мельнікаў Ігар
Выдаўцы і выдавецтвы: Галіяфы
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
У свой час Украіна перадала Польшчы спіс ахвяр сталінскіх рэпрэсій, накіраваных супраць польскіх грамадзян у 1940 г. Гутарка ідзе пра Украінскі катынскі спіс. Большасць польскіх і беларускіх даследчыкаў сталінскіх рэпрэсій лічаць, што быў і такі ж Беларусі спіс. Што гэта за дакумент, ці група дакументаў? Хто мог трапіць у яго? Дзе растрэльвалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій з паўночна-усходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай увесну 1940 г... Болей »
Даваенная савецка-польская мяжа наклала вялікі адбітак на жыццё Беларусі ў 1920-1930-я гады. Аднак да апошняга часу гэтая тэма была слаба вывучана ў Беларусі. Між тым, той кардон - гэта не толькі кантрабантысты, пра якіх пісаў С. Пясецкі. Барацьба савецкай і польскай выведак у памежным пасе, савецкія ДАКі і польскія памежныя ўмацаванні, бальшавіцкія высяленні і рэпрэсіі супраць жыхароў памежжа - гэта толькі шэраг тэм, пра якія ідзе гута... Болей »
Кніга прысвечаная гісторыі ўдзелу беларусаў у барацьбе с нацызмам у складзе Польскіх узброеных сіл на Захадзе. Аўтар на падставе шматлікіх унікальных архіўных матэрыялаў паказвае лёс звычайных жаўнераў Другога польскага корпусу, а таксама Першай асобнай польскай паветрана-дэсантнай брыгады. Выданне багата ілюстраванае фотаздымкамі з архіва аўтара. Болей »
Кніга прысвечана невядомым старонкам гісторыі савецка-польскай мяжы ў раёне Заслаўля. Напісана на падставе дакументаў з архіваў Беларусі, Польшы, Расіі і іншых краін, вусных успамінаў сведкаў эпохі і матэрыялаў з асабістай калекцыі аўтара. Кніга ўтрымлівае больш за 100 унікальных архіўных здымкаў. Болей »