Крывальцэвіч Мікалай

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікалай Крывальцэвіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Разанаў Алесь

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1947 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Алесь Разанаў. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Шчур Макс

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Макс Шчур.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Абдзіраловіч Ігнат, Адвечным шляхам

Адвечным шляхам

Дасьледзіны беларускага сьветагляду

Абдзіраловіч Ігнат

Месца выхаду: Львоў

Дата выхаду: 2007

Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Катэгорыя: Гісторыя; Правы чалавека; Рэлігія; Грамадзтва; Біяграфіі; Мэмуары

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [145]

Дадатковая даведка: Першае выданьне Вільня 1921; Перавыдаецца з захаваньнем асаблівасьцяў арыгіналу Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка

Ідэі аўтара, сфармуляваныя яшчэ ў 1921 г., здольныя патрапіць у самае сэрца чытача – настолькі глыбінныя праблемы беларускай экзыстэнцыі яны закранаюць. Абдзіраловіч разглядае Беларусь як граніцу паміж Усходам і Захадам, а грунтоўнай адзнакай беларускай гісторыі бачыць духоўнае ваганьне паміж Усходам і Захадам. “Нам вельмі падабалася і цягнула шчырасьць і вызначанасьць Усходу, а з другога боку – большая аб'ектыўнасьць і болей чалавечае захаваньне Захаду. Жыцьцё вымагала сінтэзу, згарманізаваньня абодвух кірункаў, але гэта... зрабілася немагчымым”. Калі беларускі народ не стварыў выразнай культуры, дык гэта дзеля таго, што ў гістарычнай спадчыне яго была вялікая трагэдыя народнага духу, якую перажыць выпала толькі двум-тром эўрапэйскім народам: Беларусь ад Х веку і да гэтай пары фактычна зьяўляецца полем змаганьня двох кірункаў эўрапэйскай культуры – заходняга і ўсходняга. Граніца абодвых уплываў, падзяляючы славянства на два станы, праходзіць праз Беларусь, Ўкраіну і хаваецца ў балканскіх краёх. Дык якую параду дае Абдзіраловіч? Сапраўднай падставай жыцьця, паводле яго, можа быць толькі творчасьць. Творчасьць на кожным кроку: у штодзеннай працы, ў сямейных адносінах, ў грамадзянскім руху. Толькі тады жыцьця ня будзе сьціскаць форма і чалавек здаволіць сваё прыроднае імкненьне быць тварцом.

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле - друкарскі варыянт

Варта пазнаёміцца:

Абдзіраловіч Ігнат, Адвечным шляхам

Адвечным шляхам

Даследзіны беларускага сьветапогляду

Абдзіраловіч Ігнат

Разглядаюцца праблемы зьместу і формы жыцьця, спецыфічнага лёсу беларускае нацыі, грамадзкае творчасьці і сацыяльных катаклізмаў. Кніга ўяўляе падсумаваны ўклад беларусаў у анталогію сусьветнае філасофскае думкі. Для шырокага кола чытачоў. Перавыдаецца з захаваньнем асаблівасьцяў арыгіналу. Болей »