Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2001
Рэдактар: Глагоўская Галена, Харужы Вячаслаў
Выдавец: Białoruskie Towarzystwo Historyczne
Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print, Białystok
Памеры: 200с., іл., 21см
ISBN: 83-915029-1-0
Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва; Біяграфіі; Мэмуары
Copyright © 2001 by Białoruskie Towarzystwo Historyczne
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [373], [372]; EEDC — [3211]; MiOKB — [10548], [10549]
Сыгнатура: XIII.6
Дадатковая даведка: Zrealizowano przy pomocy finansowej Ministerstwa Kultury i Dziedzictwa Narodowego i Mirosławy Bubluk --
Зь вёскі на Браслаўшчыне празь Сібір у Польшчу — так у вялікім скарачэньні можна прадставіць жыцьцёвы шлях Мар’яна Пецюкевіча, беларускага дзеяча і этногафа, сібірскія ўспаміны якога ўпершыню прапануюцца чытачам. Аўтар пісаў гэтыя ўспміны ў 70-я і 80-я гадах ХХ ст. у Польшчы, жывучы і працуючы ў Торуні. Аддаленасьць ад роднай Беларусі, пражываньне сярод палякаў не прычынілася да страты беларускай сьвядомасьці. Наадварот, Мар’ян Пецюкевіч ніколі не расставаўся са сваёй беларускасьцю, жыў зь ёю да апошніх дзён свайго жыцьця. Па сабе пакінуў багатую спадчыну ў выглядзе публікаваных этнаграфічных прац і непублікаваных успамінаў, лістоў. Паволі вяртаюцца яны, разам зь іх аўтарам, у духоўную спадчыну беларусаў, назалежна ад таго, дзе яны жывуць. Вось як апісвае этнограф і мэмуарыст паховіны ссыльнага Урбановіча ў 1950 г.: “Як труну зь нябожчыкам апусьцілі ў магілу, усе прысутныя, у асноўным ссыльныя, паводле нашага звычаю, разьвіталіся зь нябожчыкам, кідаючы па тры жменькі зямлі. Прысутныя на пахаваньні сібіракі зь вялікім зацікаўленьнем прыглядаліся нашым звычаям і пахвалялі іх. Сям’я памёрлага — жонка і дачка, там жа на могільніку запрасілі многіх удзелнікаў пахаваньня на „жалобны абед”, на якім быў і я з жонкай... Падчас гэтага жалобнага пачастунку... давялося мне прамовіць. Успамінаючы нябожчыка, я сказаў пра нашае палажэньне, пра тую крыўду, якую бальшавікі зрабілі нам, нявінным людзям. Прамова мая расчуліла ўсіх да сьлёз. За гэта мяне выклікала міліцыя ў камэндатуру на допыт. Ад кары ўдалося мне выкруці
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Гістарычнае Таварыства
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC | MiOKB | Прыватны кнігазбор