Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1989
Рэдактар: Камароўская Зінаіда
Выдавец: Полымя
Памеры: 24 с., іл., 21 см
Катэгорыя: Гісторыя; Турыстыка; Літаратуразнаўства; Біяграфіі
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2668]
Непадалёку ад ажыўленага праспекта Незалежнасці, за манументальным гмахам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у ціхім нападворку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, якія шмат бачылі на сваім вяку, стаіць невялікі ўтульны домік. Тут на працягу апошніх 11 гадоў свайго жыцця працаваў Якуб Колас — славуты майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны. Дом Коласа быў своеасаблівым цэнтрам духоўнага жыцця сталіцы, дзе панавала творчая і сяброўская атмасфера. Якуб Колас шчыра і сардэчна быў рады гасцям, саграваў іх душэўным сяброўскім цяплом, а калі трэба было, то і дапамагаў як віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, дэпутат Вярхоўных Саветаў СССР і БССР. У гэты час тут была закончана трылогія “На ростанях”, напісана шмат вершаў, палымянай публіцыстыкі, у якой чуйна біўся грамадзянскі пульс, пульс творцы і чалавека.
Каталёг: BTH