Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010-09-24
Выдавец: Будзьма беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Чорна-белыя вершы
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Відэа
Copyright © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.budzma.org
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Паэты адрозныя своёй непаўторнай манерай чытання, з уласнымі тэмамі і падыходамі да іх раскрыцця. Паколькі аднастайнасць — нярэдка прыкмета застою, мы і не чакаем, што праект можна будзе падпарадкаваць пэўнаму фармату, мы не можам загадваць аўтарам, што чытаць альбо што не чытаць. Наста Манцэвіч нарадзілася ў горадзе Вілейка, дзе жыла да 16 гадоў, скончыла мінскі “Наргас”. Апошнія тры гады “асела” ў журналістыцы. Заняла першае месца ў слэме на фестывалі “Дзень Незалежнасці з Махно” ва ўкраінскім горадзе Гуляйполе ў 2008 годзе. Фіналістка конкурсу Беларускага ПЭН-Цэнтра, прысвечанага стагоддзю “Нашай Нівы”.
Відэа: Чорна-белыя вершы
Беларускія аўтары: Манцэвіч Наста
Выдавецкія сэрыі: Чорна-белыя вершы
Каталёг: Kamunikat.org
Наста Манцэвіч - нарадзілася ў горадзе Вілейка. Там і пражыла першыя 16 год свайго жыцця. Наступныя пяць год вучылася эканоміцы ў Мінску, скончыла "Наргас". Доўгі час працавала журналістам. У 2012 годзе звольнілася і выдала сваю першую кнігу "Птушкі".Кажа, што сюжэты для творчасці падказвае ёй уласнае жыццё, таму прыдумляць нічога не трэба. Усе ейныя творы ў той ці іншай ступені аўтабіяграфічныя, нават калі напісанае насамрэч ніколі не ... Болей »
Наста Манцэвіч нарадзілася ў горадзе Вілейка. Там і пражыла першыя 16 год свайго жыцця. Наступныя пяць год вучылася эканоміцы ў Мінску, скончыла "Наргас". Доўгі час працавала журналістам. У 2012 годзе звольнілася і выдала сваю першую кнігу "Птушкі". Кажа, што сюжэты для творчасці падказвае ёй уласнае жыццё, таму прыдумляць нічога не трэба. Усе ейныя творы ў той ці іншай ступені аўтабіяграфічныя, нават калі напісанае насамрэч ніколі не а... Болей »