Шатыловіч Дзмітры

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1926 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Дзмітры Шатыловіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Севярынец Павал, Брату

Брату

Севярынец Павал

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2007

Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Copyright © by 2007 Павал Севярынец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Кніга складаецца з артыкулаў, эсэ, апавяданьняў, палітычных праграмаў, якія былі напісаныя цягам 1997—2007 гадоў і друкаваліся ў розных газэтах, часопісах ды інтэрнэт-старонках. Аўтар – вядомы ў Беларусі палітык, вязень і публіцыст. Але Павал Севярынец у сваіх тэкстах ня толькі рэагуе на вострыя праблемы моманту ці выбудоўвае стратэгічныя праграмы. Ён таксама аўтар антыўтопіяў. Вось сюжэт апавяданьня “Паленьне” – да ўлады ў Беларусі прыходзіць нацыянальны рух. Расея спыняе пастаўку газу, і ў адказ беларусы пачынаюць тапіць печкі расейскімі кнігамі... “На плошчы Незалежнасьці прадавалі вугаль. Было мнагалююдна, але нешматслоўна... Вугаль бралі вёдрамі, як бульбу, торфабрыкет па штуках, выбіраючы цалейшыя...” Альбо вось баі на вуліцах сталіцы вачыма кухоннага апазыцыянэра ў апавяданьні “Рыхтуйся”: у Менску ўзьнята паўстаньне супраць дыктатуры. Ці перамогуць нашыя? “Гэта твая вайна. Ты столькі разоў сам сабе ўяўляў, як гэта будзе. Ты ж страшэнна хацеў. Ты цішком, задыхана мроіў, ты ваявоў праз грозны музычны роў, пад транспарантны грукат. Выходзь, ну, давай жа!” Як адзначае сам аўтар, “Брату” – гэта спроба дагрукацца да беларуса, якому так бракуе адчуваньня еднасьці, нацыянальнай роднасьці і грамадзянскай салідарнасьці. Больш таго, “Брату!” – гэта заклік да дзеяньня.

Беларускія аўтары: Севярынец Павал

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Севярынец Павал, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя

1917 - 2017

Севярынец Павал

“Беларуская хрысціянская дэмакратыя: 1917-2017” – не проста кніга пра палітычную партыю ці ідэалогію. Гэта і жыццяпіс шляху сотняў забытых герояў, якія пайшлі на пакуты і смерць дзеля Бога і Беларусі. Гэта і наўпроставы адказ тым, хто святкуе сёлета стагоддзе самай крывавай у гісторыі чалавецтва рэвалюцыі. Гэта і разважанне пра самую эфектыўную незалежніцкую арганізацыю міжваеннага часу – Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю. І гэта, упэ... Болей »


pdf
Севярынец Павал, Люблю Беларусь

Люблю Беларусь

Севярынец Павал

Гэта трэба адчуць. Чым больш я ўслухоўваюся ў тры мэлядычныя склады яе імя, чым глыбей рассмакоўваю гэтыя сем гукаў, спрабуючы напрыканцы ўлавіць няісны, апошні, самы пранізьлівы, а ён усё прападае з празрыстай літарай; чым даўжэй любуюся гэтым хвалюючым, белым-белым з гарачай чырваньню сьцягам — тым больш веру. У мяне пачынае буйней біцца сэрца й кружыцца галава. Хочацца ціха заплюшчыць вочы й малітоўна, урачыста шаптаць пра сябе: Магу... Болей »


pdf
epub
Севярынец Павал, Нацыянальная ідэя

Нацыянальная ідэя

Фэнамэналёгія Беларусі

Севярынец Павал

“Пасьля “Зямлі пад белымі крыламі” Ўладзімера Караткевіча я ня ведаю іншай кнігі пра Беларусь, якая была б напісаная з такой любоўю, пранікнёнасьцю і верай, як кніга Паўла Севярынца.” Уладзімер Арлоў, пісьменьнік. “Гэтая арыгінальная аўтарская энцыкляпэдыя глыбока ўразіла мяне тым, як горача любіць яе стваральнік нашу мілую Бацькаўшчыну і як шмат ужо ведае пра яе. І я быў бы шчасьлівы, каб шчырую малітву Паўла Севярынца за Беларусь ... Болей »


pdf
epub
Севярынец Павал, Лісты зь лесу

Лісты зь лесу

Эсэ

Севярынец Павал

Калі Андрэй Дынько прапанаваў мне штотыдня пісаць у «Нашу Ніву» нататкі зь «хіміі», сьпярша здалося: два гады? Кожны тыдзень? Немагчыма. Занядбаная вёсачка на мяжы з Расеяй, сярод лесу — пра што?.. Зараз, праз два гады, сьведчу: кожная беларуская вёска (ужо ня кажучы пра мястэчка ці горад) вартая шматтомніку. Уся глыбокая Беларусь дагэтуль застаецца вялікай таямніцай. Ведаю: і тое, што Сітна згадваецца ў Бібліі, і тое, што найважнейшыя ... Болей »


pdf
epub
Севярынец Павал, Пакаленьне Маладога Фронту

Пакаленьне Маладога Фронту

Гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85 гг.

Севярынец Павал

"ПАКАЛЕНЬНЕ МАЛАДОГА ФРОНТУ" - асэнсаваньне фэномэну моладзі Беларусі, народжанай у 1970-85 гг. Пакаленьне краху камунізму, дэклярацыі незалежнасьці й дыктатуры Лукашэнкі выходзіла на вуліцы ўвесну 1996-га і стварала Малады Фронт, кансьпіравалася ў падпольлі й займалася шоў-бізнэсам, прападала ў субкультурах і гінула ў правале Нямігі, абараняла Курапаты й ішло да Хрыста. Хто яны - пакаленьне Івана Іванкова й Макса Мірнага, Севы Янчэўска... Болей »