Мацкевіч Уладзімір

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Уладзімір Мацкевіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Хаўстовіч Мікола, Гісторыя беларускай літаратуры 30–40-х гг. XIX ст.

Гісторыя беларускай літаратуры 30–40-х гг. XIX ст.

Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. вышэйш. навуч. устаноў.

Хаўстовіч Мікола

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2001

Выдавец: БДУ

Памеры: 171с.

ISBN: 985–445–548–3

Катэгорыя: Мэтадычная літаратура; Літаратуразнаўства

Copyright © 2001 by Мікола Хаўстовіч, БДУ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 883.2(09) “18”(075.3)

Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: доктар філалагічных навук, прафесар І.Ф. Штэйнер, кандыдат філалагічных навук В.А. Чамярыцкі

Даследчыкі беларускай літаратуры акрэсліваюць перыяд гісторыі літаратуры 30-40-х гадоў дзевятнаццатага стагоддзя – перыядам Новай літаратуры. Новая беларуская літаратура развівалася ў двух сустрэчных кірунках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з'яўляліся паэты і літаратурныя творы, пераважна ананімныя («Віншаванне бондара Савасцея», «Імяніннае віншаванне», «Вясна гола перапала» і інш.), а з другога — польскамоўныя аўтары, ураджэнцы Беларусі, якія, выкарыстоўваючы фальклор і звяртаючыся да гістарычных праблем народнага жыцця, імкнуліся, каб іх творы траплялі пад «саламяныя стрэхі». Гэта зрабіла натуральным беларуска-польскае моўна-літаратурнае суіснаванне пад вокладкамі аднаго выдання, у якіх беларускаму слову адводзілася вядучая роля ў мастацкім і маральна-этычным планах. У падручніку, апрацаваным Міколам Хаўстовічам, даецца характарыстыка літаратурнага працэсу на Беларусі ў 30–40-я гг. ХІХ ст. Аналізуецца творчасць беларуска- і польскамоўных літаратараў Беларусі сярэдзіны ХІХ ст., асвятляюцца пытанні, прадугледжаныя праграмай для вышэйшых навучальных установаў.

Беларускія аўтары: Хаўстовіч Мікола

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя,, том шосты

Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя...

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

3 сярэдзіны 1850-х гг. мы назіраем імклівае развіццё беларускамоўнае літаратуры. Папярэднія дзесяцігодцзі падрыхтавалі той неабходны грунт, на якім выраслі класічныя творы айчыннага пісьменства. Вядома, адраджэнню “новае, славянскага роду літаратуры” паспрыяла агульная грамадска-палі-тычная сітуацыя ў імперыі, рост свядомасці люду (пакуль яшчэ люду, а не народу), які вуснамі адукаваных прадстаўнікоў (шляхціцаў-інтэлігентаў, што ўрэшце з... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя,, том пяты

Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя...

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

Мы не можам пагадзіцца (асабліва з першаю часткаю выказвання) з тым, што нядаўна напісаў адзін з модных сённяшніх літаратараў: “Бела-рускія гістарычныя міты даўно ўжо створаныя, ідзе працэс іх рэвізіі, героі праслаўленыя і названыя, гістарычная літаратура напісаная. Цяпер насьпеў час гаварыць пра тых, хто быў выкрасьлены і забыты ў гарачцы нацыя-нальнага будаўніцтва. Пра габрэйскую спадчыну Беларусі, напрыклад. Пра ўсіх тых, хто павязан... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя, том чацьвёрты

Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

Пра стварэнне навуковай гісторыі беларускае літаратуры шырока пачалі гаварыць у сярэдзіне 1920-х гг. Вядома, варта памятаць пра першыя крокі ў гэтым кірунку Рамуальда Зямкевіча (1881–1944), Сяргея Палуяна (1890–1910) і Максіма Багдановіча (1891–1917), якія, аднак, былі адно спробамі ахарактарызаваць літаратурны працэс мінулага. Нявырашанай засталася праблема і пасля таго, як у 1919–1922 гг. з’явіліся працы Яўхіма Карскага (1860–1931), М... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі XIX - пачатку XX стагоддзя, том трэці

Літаратура Беларусі XIX - пачатку XX стагоддз...

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

У трэці том Даследаванняў і матэрыялаў увайшлі асобныя тэксты, якія датычаць жыцця і творчасці двух літаратараў канца ХІХ – пачатку ХХ стст. Аляксандра Ельскага і Ядвігіна Ш. Узноўлена тут таксама славутая “Biełarusskaja Chrestomatija” Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Беларускамоўныя творы і матэрыялы падаюцца ў адпаведнасці з першапублікацыямі ці рукапісамі з захаваннем усіх асаблівасцяў друку ці пісоўні арыгіналу; польскамоўныя тэксты друку... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў, том другі

Літаратура Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

Планавалася, што ў другі том “Даследаванняў і матэрыялаў”, апрача раздзела Ананімная літаратура, увойдуць тэксты і дакументы, датычныя жыцця і творчасці Яна Чачота, Гераніма Марцінкевіча, Эдварда Жалігоўскага, Аляксандра Ельскага і Альгерда Абуховіча. Аднак спакваля аб’ём першага раздзела павялічыўся на столькі, што давялося адмовіцца ад першапачатковае задумы. Мы палічылі патрэбным засяродзіць увагу на асобных ананімных творах другой п... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў, том першы

Літаратура Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

Наша выданне прысвечана асобным старонкам жыцця і творчасці літаратараў Беларусі XVIII–XIX стст. Зважаючы на тое, што найбольшую вартасць заўсёды маюць не нататкі даследчыка пра пісьменніка, а перад усімягоныя творы ды іншыя матэрыялы, якія апавядаюць пра яго, значная ўвага надаецца менавіта публікацыі невядомых ці малавядомых тэкстаў–паэзіі, публіцыстыкі, карэспандэнцыі і інш. А гэта тым больш важна, што мы, гісторыкі Новай беларускай ... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Шляхамі да беларускасці

Шляхамі да беларускасці

Нарысы, артыкулы, эсэ

Хаўстовіч Мікола

Пад найменнем “беларуская літаратура” мы павінны разумець усю літаратуру беларускага народа, г. зн. прыгожае пісьменства ад пачатку ХІ ст. да нашых дзён. За гэты час шмат разоў і карэнным чынам змяняліся гістарычныя ўмовы жыцця беларускага народа, але, думаецца, абавязкова захоўвалася духоўная сувязь з мінулым, у большай або меншай ступені заўсёды ўлічваўся мастацкі вопыт папярэднікаў. Развіццё беларускага літаратуразнаўства дазволіла ў... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага

Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага

Хаўстовіч Мікола

22 кастрычніка 1856 году памёр на выгнанні ў Архангельскай губерні Рамуальд Падбярэскі, выдавец, публіцыст, краязнавец і фалькларыст. Ён нарадзіўся ў Вільні, дзе скончыў гімназію, затым вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. Доўгі час жыў у Пецярбургу. Выдаваў розныя часопісы й альманахі, але найперш праславіўся выданнем кнігі Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных аповедах". У 1850 годзе Рамуальда Падбярэскага за... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Айчына здалёку і зблізку

Айчына здалёку і зблізку

Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі

Хаўстовіч Мікола

Нягледзячы на тое, што даследаваньні беларускай літаратуры маюць ужо сваю даўнюю і трывалую традыцыю, да сёньня аўтарства некаторых твораў ХІХ ст., якія ўваходзяць у хрэстаматыйныя зборнікі па вывучэньні беларускай літаратуры, з’яўляецца не пэўным. Праца Міколы Хаўстовіча – спроба знайсці і прааналізаваць “цёмныя плямы” беларускай літаратуры ХІХ ст., а перадусім развеяць “міты” створаныя пад уплывам ідэалягемаў, якія панавалі ў мінулым.... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Мастацкі метад Яна Баршчэўскага

Мастацкі метад Яна Баршчэўскага

Хаўстовіч Мікола

Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве даследуецца спецыфіка мастацкага метаду Яна Баршчэўскага, вытокі і эвалюцыя мастацкай умоўнасці ў яго творчасці. У манаграфіі арганічна спалучаны панарамны разгляд твораў пісьменніка і мастацкая інтэрпрэтацыя найбольш значных тэкстаў Кніга разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных і культуралагічных спецыяльнасцяў ВНУ. Болей »