Беларускі Праваслаўны Трэбнік, Том ІІ

Беларускі Праваслаўны Трэбнік

Том: ІІ

Месца выхаду: Львоў

Дата выхаду: 2010

Рэдактар: Горбік Сяргей, прат.

Выдавец: БАПЦ

Copyright © 2010 by БАПЦ; © Біблейныя тэксты пададзены па перакладу сп.Васіля Сёмухі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Псальма 90. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені ўсемагутнага, кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся! Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці; пер'ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона — ісьціна Ягоная. Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае, ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоўдні. Упадзе тысяча побач з табою, і дзесяць тысяч праваруч ад цябе; але да цябе не наблізіцца: толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам. Бо сказаў Ты: Гасподзь – надзея мая; Усявышняга выбраў ты прыстанішчам тваім; ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць; бо анёлам Сваім наказвае пра цябе — ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх, і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю; на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш ільва і дракона. “За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; абараню яго, бо ён спазнаў імя Маё. Пакліча Мяне і пачую яго: зь ім Я ў жалобе, вызвалю яго, і праслаўлю яго; даўжынёю дзён напоўню яго, і пакажу яму выратаваньне Маё”.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь Трэбнік у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Беларускі Праваслаўны Трэбнік, Том ІІІ

Беларускі Праваслаўны Трэбнік

Чын апрананьня ў манаскую расу і камілаўку. Жадаючы прыняць расу падыходзіць да настаяцеля1 і зьдзяйсьняе звычайны паклон, пасьля чаго настаяцель пытае яго: Ці сапраўды ён жадае манаскага жыцьця і ці зьбіраецца ў будучыне нязьменна зьдзяйсьняць гэтае жаданьне. Пасьля ягонага абяцаньня стала знаходзіцца ў манастыры ў посьце і малітве, каб з Боскаю дапамогай, дзень і ноч добра праводзіць, посьпех мець у набожнасьці і ва ўсіх прызначаных п... Болей »


pdf
Беларускі Праваслаўны Трэбнік, Том І

Беларускі Праваслаўны Трэбнік

Госпаду памолімся. Уладар Гасподзь, Усятрымаючы, вылекоўваючы усякую хваробу і усякую немач! Сам і гэтую служніцу тваю (імя), у гэты дзень нарадзіўшую, вылечы і узьвядзі яе зь ложка, на якім ляжыць, таму што, па слове прарока Давыда, мы ў беззаконьнях былі зачатыя і усё ў брудзе прад Табою. Захавай яе і гэтага немаўля, якога яна нарадзіла. Захавай яе пад прытулкам крыў Тваіх ад цяперашняга дня да самага яе скону, па хадайніцтвах усячыст... Болей »


pdf
Беларускі праваслаўны трэбнік

Беларускі праваслаўны трэбнік

асьвячаньня і добраслаўленьня

Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленьню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёй і не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы. Вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых, і засмуціўся ўва мне дух мой, зьнямела ўва мне сэрца маё. Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх, працягваю да Цябе рукі мае;... Болей »