![]() |
![]() |
Месца выхаду: Вільня
Дата выхаду: 2008
Рэдактар: Смалянчук Аляксандр
Выдавец: ЕГУ
Памеры: 366с.
ISBN: 978-9955-773-20-7
Катэгорыя: Гісторыя; Крыніцы
Copyright © 2008 by ЕГУ, Ю. Бачышча - укладальнне
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 947.6“18/20”(082)
Хрэстаматыя змяшчае дакументы i матэрыялы па найноўшай гісторыі Беларусі з моманту Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Гэта ўспаміны i адозвы, адкрытыя лісты i законы, урадавыя пастановы i распараджэнні, самвыдат i артыкулы з перыядычных выданняў, фрагменты даследаванняў i іншыя дакументы i матэрыялы, якія яскрава паказваюць падзеі беларускага мінулага i сучаснасці. Пяць раздзелаў хрэстаматыі дазваляюць прасачыць асноўныя этапы і асаблівасці беларускай гісторыі, раскрываюць шлях беларускай нацыі ў ХХ ст. Укладальнік імкнуўся паказаць раней малавядомыя старонкі жыцця беларусаў. Дакументы i матэрыялы паказваюць гістарычныя падзеі з розных поглядаў, а праблемныя пытанні ў канцы раздзелаў дапамогуць крытычна iх асэнсаваць. Адрасуецца студэнтам ВНУ, вучням старэйшых класаў, настаўнікам i выкладчыкам, усiм, хто цікавіцца найноўшай гісторыяй беларускага народа.
Выдаўцы і выдавецтвы: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Каталёг: Kamunikat.org