Гумянюк Юры, Рытуал

Рытуал

Гумянюк Юры

Месца выхаду: Полацак-Гародня

Дата выхаду: 1999

Рэдактар: Кроква Васіль

Мастацкі рэдактар: Лунёў Аляксей

Выдавец: Полацкае ляда

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Калосьсе

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1999 by Юры Гумянюк, Таварыства Вольных Літаратараў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Рытуал зборнік вершаў гарадзенскага паэта, “піянера беларускага постмадэрнізму” Юры Гуменюка. Лірычнасьць і гіпербалічнасьць трапных вобразаў мрояў, паўстаюць у творрах паэта, які ў 90-х гадах мінулага стагодзьдзя як вецер уварваўся ў клясычную беларускую літаратуру, ламяючы каноны і закасьцянелыя стэрыятыпы мінуўшчыны. Новая, энэргічная, сьвежая хвалю струменіць з гуменюкоўскіх твораў і спрабуе разгайдаць дагэтуль амаль сьвятую і непагэшную парадыгму беларускай літаратуры. Заходнебеларускі інтэлектуал парафразам і вобразнасьцю супраціўляецца і сьмяецца з канону і ў літаратуры, і ў постсавецкім жыцьці, які апалягеты мінулага спрабуюць затрымаць, каб апраўдаць сваё існаваньне. Заварожваючая адкрытасьць і лірычнасьць вершаў Юркі Гуменюка прыйдзецца да спадобы тым, хто шукае і чакае новай, моцнай і неапаўторнай беларускай паэзіі. (З.К.)

Беларускія аўтары: Гумянюк Юры

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Гумянюк Юры, Краіна нязьдзейсьненых мараў

Краіна нязьдзейсьненых мараў

Гумянюк Юры

“Краіна нязьдзейсьненых мараў” — першая кніга эсэістыкі Юрыя Гуменкжа. На жаль, ён яе не пабачыць. Амаль два гады таму паэта ня стала. Кніга ўкладзеная і выдадзеная ягонымі сябрамі. Зборнік аб’яднаў эсэістыку Юрыя Гуменюка, якая друкавалася ў 90-х і 00-х гадах у розных пэрыёдыках — часопісах “Калосьсе", “Czasopis” (Беласток), “Правінцыя” (Беласток), літаратурна-філасофскім сшытку “ЗНО” (дадатак да газэты “Культура”). Сабраныя разам гэты... Болей »


Гумянюк Юры, Назаві мяне геніем

Назаві мяне геніем

Вершы (1989-2012)

Гумянюк Юры

Юры Гумянюк – паэт наскрозь гарадзенскі. І ня толькі таму, што вобразна-матыўная парадыгма ягоных твораў увабрала ў сябе гукі, колеры, а нават пахі гэтага непаўторнага эўрапейскага гораду. Усе іньшыя ўзроўні мастацка-стваральнай прасторы гумянюкоўскіх тэкстаў таксама жывуць па літаратурных законах, якія дыктуе Гародня. А дыктуе яна вось што: 1) літаратура – не гульня; 2) літаратура – не вайна; 3) літаратура – ня бізнэс. Менавіта таму ко... Болей »


pdf
mp3
Гумянюк Юры, Вуліца тыгровых архідэяў

Вуліца тыгровых архідэяў

вершы 1987-2003

Гумянюк Юры

Вуліца тыгровых архідэяў Юркі Гумянюка – тытул верша, які даў назву цэламу зборніку. Пад адной вокладкай сабраныя творы, напісаныя ў 1987-2002 гадах. Юрка, як паэт, сталеў, змяняўся, а разам з ім сталела і змянялася яго паэзія. Раннія вершы задзёрыста-правакацыйныя, пазнейшыя – філасофска-разважлівыя і назіральна-саркастычна-кемлівыя. На першы погляд цяжка вызначыць да якога “клану” паэтаў залічыць Гумянюка. Часам здаецца, што ён патрыё... Болей »


pdf
Гумянюк Юры, Апошняя дэкада

Апошняя дэкада

крытыка, эсэ, успаміны

Гумянюк Юры

Крытыка эсэ і ўспаміны гарадзенскага паэта Юры Гуменюка, што пабачылі сьвет на прыканцы ХХ стагодзьдзя зьяўляюцца сваеасаблівым падсумаваньнем непаэтычнага даробку апошняга дзесяцігодзьдзя адыйшоўшага стагодзьдзя. У зборнік увайшлі розныя па часе, розныя па зьместах і накірунках творы. Але іх аб’ядноўвае час, прыхільнікам якога назваў сябе сам аўтар у прадмове да выданьня. Паэзіі Юры Гуменюка пашчасьціла найбольш, бо яна была выдаваная... Болей »


Гумянюк Юры, Твар Тутанхамон

Твар Тутанхамон

Вершы, эсэ

Гумянюк Юры

Юры Гумянюк нарадзіўся 24 верасьня 1969 году ў Гародні. Рэгулярна выступае ў айчынным і замежным друку як паэт і публіцыст з 1990 году. Скончыў аддзяленьне паляністыкі Гарадзенскага дзяржаўнага універсытэту імя Янкі Купалы (1994). Там жа вучыўся ў асьпірантуры. На гарадзенскім абласным радыё рыхтаваў літаратурна-мастацкі радыёчасопіс “Кантэкст” (1991-1994). Працаваў журналістам у газэтах “Пагоня” (1992, 1995-2001) і “День” (2004), зазад... Болей »


pdf
Гумянюк Юры, Водар цела

Водар цела

псыхадэлічнае мастацтва

Гумянюк Юры

Зялёнае вока, як люстра ў аўторак, -- згадаць — не згадаеш, вядомая справа. -- Штодня ўспамінаецца цёплае мора — -- налева, направа. -- Зьмярцьвелыя сны, апантаны гадзіньнік. -- што 6 на 12, што 8 на 10. -- Чакаем сумленна на зоркавы вынік: -- зьнясуць галаву ці павесяць? -- А вока зялёнае ў дробным кілішку, -- нібыта кавалачак цукру ў гарбаце... -- Спалі гэту кніжку, -- шаноўны мой браце, -- спалі гэту ... Болей »