Плотка Алесь

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алесь Плотка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Гумянюк Юры, Твар Тутанхамон

Твар Тутанхамон

Вершы, эсэ

Гумянюк Юры

Месца выхаду: Полацк

Дата выхаду: 1994

Рэдактар: Аркуш Алесь

Мастацкі рэдактар: Аўчцньнікаў Алесь

Выдавец: Полацкае ляда

Выдавецкая сэрыя: Паэзія новай генэрацыі

Памеры: 52 с.

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2180], [2180-2]

Сыгнатура: V.1.Hie

Юры Гумянюк нарадзіўся 24 верасьня 1969 году ў Гародні. Рэгулярна выступае ў айчынным і замежным друку як паэт і публіцыст з 1990 году. Скончыў аддзяленьне паляністыкі Гарадзенскага дзяржаўнага універсытэту імя Янкі Купалы (1994). Там жа вучыўся ў асьпірантуры. На гарадзенскім абласным радыё рыхтаваў літаратурна-мастацкі радыёчасопіс “Кантэкст” (1991-1994). Працаваў журналістам у газэтах “Пагоня” (1992, 1995-2001) і “День” (2004), зазадчыкам літаратурнай часткі Гарадзенскага абласнога тэатра лялек (1994-2000). З 2002 году – публіцыст беластоцкага месячніка “Czasopis”. Выдаў зборнікі вершаў “Водар цела” (1992), “Твар Тутанхамона” (1994), “Рытуал” (1999), “Лябірынты прывіднага замку” (2000, у суаўтарстве), “Вуліца тыгровых архідэяў” (2003). Аўтар няскончанага раману “Апосталы нірваны” (кн.першая 1995), пастаўленых у Гарадзенскім тэатры лялек п’есаў для дзяцей “Баль у барона Мюнхаўзена” (1993), “Таямніца залатога пярсьцёнку” (1998), “Каляднае падарожжа” (1999), дакумантальнай сагі “Прывід даўніх Крэсаў” (2004-2005), шэрагу крытычных артыкулаў пра літаратуру, выяўленчае мастацтва і тэатар. Сурэдактар літаратурна-мастацкага альманаху “Калосьсе”. Беларускія рок-гурты “Грунвальд”, “Айша” (Jungle X-mas), а таксама асобныя выканаўцы стварылі на тэксты Юрыя Гуменюка каля двух дзесяткаў песень. Загінуў Юры Гумянюк трагічна 19 студзеня 2013 году.

Беларускія аўтары: Гумянюк Юры

Каталёг: EEDC

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Гумянюк Юры, Краіна нязьдзейсьненых мараў

Краіна нязьдзейсьненых мараў

Гумянюк Юры

“Краіна нязьдзейсьненых мараў” — першая кніга эсэістыкі Юрыя Гуменкжа. На жаль, ён яе не пабачыць. Амаль два гады таму паэта ня стала. Кніга ўкладзеная і выдадзеная ягонымі сябрамі. Зборнік аб’яднаў эсэістыку Юрыя Гуменюка, якая друкавалася ў 90-х і 00-х гадах у розных пэрыёдыках — часопісах “Калосьсе", “Czasopis” (Беласток), “Правінцыя” (Беласток), літаратурна-філасофскім сшытку “ЗНО” (дадатак да газэты “Культура”). Сабраныя разам гэты... Болей »


Гумянюк Юры, Назаві мяне геніем

Назаві мяне геніем

Вершы (1989-2012)

Гумянюк Юры

Юры Гумянюк – паэт наскрозь гарадзенскі. І ня толькі таму, што вобразна-матыўная парадыгма ягоных твораў увабрала ў сябе гукі, колеры, а нават пахі гэтага непаўторнага эўрапейскага гораду. Усе іньшыя ўзроўні мастацка-стваральнай прасторы гумянюкоўскіх тэкстаў таксама жывуць па літаратурных законах, якія дыктуе Гародня. А дыктуе яна вось што: 1) літаратура – не гульня; 2) літаратура – не вайна; 3) літаратура – ня бізнэс. Менавіта таму ко... Болей »


pdf
mp3
Гумянюк Юры, Вуліца тыгровых архідэяў

Вуліца тыгровых архідэяў

вершы 1987-2003

Гумянюк Юры

Вуліца тыгровых архідэяў Юркі Гумянюка – тытул верша, які даў назву цэламу зборніку. Пад адной вокладкай сабраныя творы, напісаныя ў 1987-2002 гадах. Юрка, як паэт, сталеў, змяняўся, а разам з ім сталела і змянялася яго паэзія. Раннія вершы задзёрыста-правакацыйныя, пазнейшыя – філасофска-разважлівыя і назіральна-саркастычна-кемлівыя. На першы погляд цяжка вызначыць да якога “клану” паэтаў залічыць Гумянюка. Часам здаецца, што ён патрыё... Болей »


pdf
Гумянюк Юры, Апошняя дэкада

Апошняя дэкада

крытыка, эсэ, успаміны

Гумянюк Юры

Крытыка эсэ і ўспаміны гарадзенскага паэта Юры Гуменюка, што пабачылі сьвет на прыканцы ХХ стагодзьдзя зьяўляюцца сваеасаблівым падсумаваньнем непаэтычнага даробку апошняга дзесяцігодзьдзя адыйшоўшага стагодзьдзя. У зборнік увайшлі розныя па часе, розныя па зьместах і накірунках творы. Але іх аб’ядноўвае час, прыхільнікам якога назваў сябе сам аўтар у прадмове да выданьня. Паэзіі Юры Гуменюка пашчасьціла найбольш, бо яна была выдаваная... Болей »


pdf
Гумянюк Юры, Рытуал

Рытуал

Гумянюк Юры

Рытуал зборнік вершаў гарадзенскага паэта, “піянера беларускага постмадэрнізму” Юры Гуменюка. Лірычнасьць і гіпербалічнасьць трапных вобразаў мрояў, паўстаюць у творрах паэта, які ў 90-х гадах мінулага стагодзьдзя як вецер уварваўся ў клясычную беларускую літаратуру, ламяючы каноны і закасьцянелыя стэрыятыпы мінуўшчыны. Новая, энэргічная, сьвежая хвалю струменіць з гуменюкоўскіх твораў і спрабуе разгайдаць дагэтуль амаль сьвятую і неп... Болей »


pdf
Гумянюк Юры, Водар цела

Водар цела

псыхадэлічнае мастацтва

Гумянюк Юры

Зялёнае вока, як люстра ў аўторак, -- згадаць — не згадаеш, вядомая справа. -- Штодня ўспамінаецца цёплае мора — -- налева, направа. -- Зьмярцьвелыя сны, апантаны гадзіньнік. -- што 6 на 12, што 8 на 10. -- Чакаем сумленна на зоркавы вынік: -- зьнясуць галаву ці павесяць? -- А вока зялёнае ў дробным кілішку, -- нібыта кавалачак цукру ў гарбаце... -- Спалі гэту кніжку, -- шаноўны мой браце, -- спалі гэту ... Болей »