Арсеньнева Натальля, Між берагамі

Між берагамі

Выбар паэзіі 1920-1970

Арсеньнева Натальля

Наталля АРСЕННЕВА (КУШАЛЬ) (20.9.1903, Баку - 25.7.1997, ЗША), беларуская паэтка, перакладчыца, драматург. У час 1-ай сусветнай вайны (1914) сям'я Арсенневых жыла ў бежанстве ў Яраслаўлі, дзе будучая паэтка напісала свой першы верш на рускай мове. У 1920 сям'я вярнулася ў Вільню, там Наталля Арсеннева скончыла Віленскую беларускую гімназію, паступіла ва універсітэт. На яе паэтычныя здольнасці звярнуў увагу М. Гарэцкі. У 1922 Наталля ... Болей »


Акула Кастусь, Усякая ўсячына

Усякая ўсячына

Проза, паэзія, п’еса

Акула Кастусь

Кастусь Акула (да эміграцыі Аляксандар Качан) нарадзіўся 16 лістапада 1925 г. у Верацеях Дзісенскага пав. (сёньня Докшыцкі р‑н Віцебскай вобл.). Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, у чэрвені 1944 г. паступіў у Менскую афіцэрскую школу БКА. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Пазьней ваяваў у складзе 2‑га Польскага корпусу брытанскай арміі. У 1946—1947 гг. жыў у Англіі. У чэрвені 1947 г. пераехаў у Канаду, напачатку жыў у горадзе Ашава... Болей »


Асоба ў гісторыі: гераічнае і трагічнае, Ч.2

Асоба ў гісторыі: гераічнае і трагічнае

Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў, 21-22 лістапада 2003 г. Брэст

Артыкулы маладых даследчыкаў з Беларусі, Порльшчы, Украіны прысвечаны вядомым і малавядомым асобам усеагульнай і айчыннай ністорыі са старажытнасці да нашых дзён. У працах зроблена спроба вызначыць уклад многіх славутых людзей, „малога чалавека” ў палітыку, эканоміку, рэлігію, культуры, навуку і іншыя сферы дзейнасці. Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, усім, хто цікавіцца актуальнымі праблемамі гістарычнай навукі. Болей »


Дзевяць стагоддзяў Барысава

Дзевяць стагоддзяў Барысава

Кніга, напісаная сумеснымі намаганнямі краязнаўцаў і навукоўцаў, асвятляе 900-гадовую гісторыю Барысава. У ёй расказваецца пра ўзнікненне і развіццё горада, пра шматлікія падзеі, што адбываліся ў яго жыцці, і пра вядомых людзей, чый лёс быў звязаны з гэтым горадам. Кніга багата ілюстравана. Прызначана для шырокага кола чытачоў. Болей »


Архіўная спадчына Віцебшчыны як крыніца вывучэння гісторыі краю

Архіўная спадчына Віцебшчыны як крыніца вывуч...

Матэрыялы архіўных чытанняў, прысвечаныя 150-годдзю з дня нараджэння А.П.Сапунова. 6-7 чэрвеня 2001г., Віцебск

У зборнік уключаны даклады і паведамленні, якія былі зроблены на архіўных чытаннях, прысвечаных 150-годдзю з дня нараджэння А.П.Сапунова. Разлічана на гісторыкаў, архівістаў, студэнтаў ВНУ, музейных і бібліятэчных работнікаў, краязнаўцаў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »


Архітэктура Беларусі, Том 1

Архітэктура Беларусі

Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце. ІХ-ХІV ст.

Прапануецца шматтомнае фундаментальнае даследаванне архітэктуры Беларусі на працягу другога тысячагоддзя. На падставе шматлікіх архіўных крыніц, бібліяграфічнага аналізу, натурных даследаванняў раскрыты працэсы станаўлення і развіцця айчыннага горадабудаўніцтва і архітэктуры. Першы том прысвечаны перыяду ІХ-ХІV стст.Разлічана на архітэктараў, мастацтвазнаўцаў, культуролагаў і шырокае кола чытачоў. Болей »


Асіноўскі Святаслаў, Поле памяці

Поле памяці

Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны

Асіноўскі Святаслаў

Гартаючы старонкі гэтай кнігі, вы пабываеце ў таямнічай Артыі, на славутым оршынскім полі, наведаеце старадаўняе беларускае мястэчка, зазірнеце на шумны кірмаш і ў вясёлы цыганскі табар, пройдзеце па старых мінскіх вуліцах і зробіце экскурсію па першых айчынных мануфактурах. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
Архіў уніяцкіх мітрапалітаў, B

Архіў уніяцкіх мітрапалітаў

Дакументы па гісторыі царквы ў Беларусі XVI-XX ст. у Фондах гістарычных архіваў Украіны. Даведнік

У даведнік увайшлі дакументы па гісторыі царквы ў Беларусі, якія захоўваюцца ў дзяржаўных гістарычных архівах Украіны. Выданне прызначана навукоўцам, тэолагам, краязнаўцам і студэнтам. Болей »


Астравец Сяргей, Цэнзарскія нажніцы

Цэнзарскія нажніцы

Проза 1984-1999

Астравец Сяргей

Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае перабудовы і станаўлення незалежнасці Беларусі ды крах гэтых спадзяванняў у пазнейшых гадах. Побач вытанчаных лірычных апавяданняў ёсць па... Болей »


Анішчанка Яўген, Інкарпарацыя

Інкарпарацыя

Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай

Анішчанка Яўген

Кніга распавядае пра падзеі, што адбываліся на тэрыторыі беларускай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага – падчас падрыхтоўкі падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расіі ў канцы XVIII стагоддзя. Яна абапіраецца на ўнікальныя дакументы, знойдзеныя ў расійскіх і беларускіх архівах. Кніга ўпершыню ракрывае закулісныя планы імперскай Расіі, паказвае палітычныя ваганні мясцовай шляхты і яе эліты з нагоды магчымай змены п... Болей »