У папулярнай форме апавядаецца пра К.Астрожскага (1460-1530), найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, кога за шматлікія перамогі (больш чым у 60 бітвах) празвалі Ганібалам. Падрабязна разглядаюцца асобныя бітвы з удзелам К.Астрожскага. Значная ўвага адведзена адлюстраванню палітычнай гісторыі Беларусі таго часу, арганізацыі абароны ад знешніх ворагаў. Для шырокага кола чытачоў. Więcej »
Кніга прысвечана некаторым падзеям жыцця і творчасці акадэміка Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага (вядомага беларускага эканаміста, геолага, географа, грамадскага дзеяча), звязаным з Украінай, вывучэнню геалагічнай будовы якой ён аддаў шмат гадоў. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі. Więcej »
Аўгіння Кавалюк — аўтар, вядомы беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след». Пісала Аўгіння Кавалюк вершы і дзяўчынкай, і студэнткай Гродзенскага педагагічнага інстытута, і падчас доўгай настаўніцкай працы ў Рызе, а з 1987 года ў Ленінградзе. Выкладала Аўгіння Кавалюк паэтычнае майстэрства ў літаратурнай студыі падлеткаў у Ленінградзе (С.-Пецярбургу), падрыхтавал... Więcej »
Książka Leonida Drańko-Majsiuka „Akropol” – poetycka wędrówka po Europie. Napisana pod wpływem wrażeń z Grecji, Francji, pod wpływem miejsc, które oglądał, które zwiedzał poeta. To także spotkania z ciekawymi ludźmi, ich historie. W książce na przemian podawana jest poezja i proza. Eseje-opowieści, które dają możliwość w pełni przekazać myśli, wrażenia, podzielić się doświadczeniami, opisać ludzi- samo życie. Poezja to przede wszystkim ... Więcej »
Кніга паказвае зараджэньне і станаўленьне грамадзянскага актывізму ў Беларусі і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганьне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасьць. У выданьні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на сва-боду, у шматлік... Więcej »
Беларускі мастак Алесь Родзін з'яўляецца адначасова прадстаўніком і неаавангарду, і "старога добрага жьвапісу": сюжэтнага і фігуратыўнага. У сваім творчым багажы ён мае перформансы і відэа, але палатно, алей як асноўная творчая зброя - гэта, вядома, не прашча, але і не лазерная стралялка з галівудскага блокбастару. Вядома, самарэалізацыяй з дапамогай традыцыйнай тэхпалагічнай схемы (падрамнік-палатно-фарба) і класічных відаў мастацтва з... Więcej »
“Альбом салідарнасці” распавядае гісторыю зняволення і вызвалення палітычнага вязня ў адной аўтарытарнай краіне працягласцю ў 1052 дні. У цэнтры гэтай гісторыі — беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. У выніку сфабрыкаванай справы за праваабарончую дзейнасць ён быў асуджаны на чатыры з паловай гады зняволення, але выйшаў на свабоду раней за прысуджаны тэрмін. Гэта адбылося дзякуючы надзвычай шырокаму руху інтэрнацыянальнай салідарнасці ... Więcej »
У паэтычным альманаху "Альтанка" змешчаны вершы маладых беларускіх паэтаў - сяброў літаратурнага гуртка "Альтанка", што распачаў сваю творчую дзейнасць у 2008 годзе на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам дацэнта БДУ паэтэсы Ірыны Багдановіч. Гэта шчыра прамоўленае ад глыбіні душы і сэрца Слова пра наш час, пра вечныя каштоўнасці быцця, пра повязь пкаленняў і малады, імклівы лёт у назведаныя даля... Więcej »
Макс Шчур – паэт тонкі і геамэтрычны. Хочацца нават сказаць пра паэтычнае піфагарэйства, альхімію лічбы. Ён паэт сярэдзіны, паэт формы, – але не фармальны. І вось нарэшце – Амальгама – першая яго кніга, што выходзіць у Менску. (Ігар Бабкоў) Więcej »
У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы «Сястра Зоя і Канец Свету» і новую драматычную паэму «Амбасада». Паводле аўтаркі, рэйтынгавы серыял з такой назвай можна было б зняць у Беларусі. Więcej »