Альбом салідарнасці

Альбом салідарнасці

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2017

Выдавец: Праваабарончы цэнтр “Вясна” (Беларусь), Östgruppen (Швецыя)

Катэгорыя: Правы чалавека; Грамадзтва; Крыніцы

Copyright © 2017 by Праваабарончы цэнтр “Вясна” (Беларусь), Östgruppen (Швецыя)

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4675]

Дадатковая даведка: Ідэя кнігі Алесь Бяляцкі, Ірына Пракопчык, Саша Кулаева. Аўтар-укладальнік Ірына Пракопчык. Стыль-рэдактар Эдуард Акулін. Дызайн і вёрстка Аўгіння Багдановіч. Карэктар Наталля Лукашова. Фотаздымкі: Аляксей Лапіцкі, Андрэй Шаўлюга, Гіём Бюк (Guillaume Bück / FIDH), Сюзанна Лёф (Susanna Loof / OSCE), Сяргей Балай, Сяргей Грыц, Сяргей Гудзілін, Уладзь Грыдзін, Штэфан Роль (Stephan Röhl / Heinrich-Böll-Stiftung), Эрхан Арык (Erhan Arik / FIDH), Юлія Дарашкевіч, Юра Сідун

“Альбом салідарнасці” распавядае гісторыю зняволення і вызвалення палітычнага вязня ў адной аўтарытарнай краіне працягласцю ў 1052 дні. У цэнтры гэтай гісторыі — беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. У выніку сфабрыкаванай справы за праваабарончую дзейнасць ён быў асуджаны на чатыры з паловай гады зняволення, але выйшаў на свабоду раней за прысуджаны тэрмін. Гэта адбылося дзякуючы надзвычай шырокаму руху інтэрнацыянальнай салідарнасці ў падтрымку праваабаронцы. У альбоме сабраныя і апісаныя вельмі важныя і больш сціплыя, стратэгічныя і сімвалічныя, скаардынаваныя і спантанныя крокі мноства людзей і арганізацыяў з розных краінаў свету, якія паказалі глыбіню і моц чалавечай неабыякавасці. Насамрэч дзеянняў у падтрымку Алеся Бяляцкага было больш, але цяжка ахапіць неабдымнае. Гэтая кампанія міжнароднай салідарнасці з беларускім палітычным зняволеным, праваабаронцам застанецца ў гісторыі змагання за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле