pdf
Токць Сяргей, Беларуская вёска ў эпоху зьменаў

Беларуская вёска ў эпоху зьменаў

Другая палова ХІХ — першая траціна ХХ ст.

Токць Сяргей

У манаграфіі разглядаюцца сацыяльна-культурныя працэсы, якія вызначалі, на думку аўтара, кірунак і характар зьменаў у жыцьці заходнебеларускай вёскі ў другой палове ХІХ – першай траціне ХХ ст. Аўтар стварае мадэль разьвіцьця капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага аграрнага грамадзтва на гэтым абшары. Да стрыжнёвых праблем гэтай манаграфіі належаць пытаньні пашырэньня беларускай самасьведамасьці сярод вясковага насельніцтва, нацыятвор... More »


pdf
Максімюк Ян, Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)

Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходня...

Максімюк Ян

Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай гімназіі ў нямецкім горадзе Рэгэнсбургу, аўтар падрабязна распавядае перадумовы. У прыватнасці даследуе тое, якім чынам у Нямеччыну... More »


pdf
Ермаловіч Мікола, Беларуская дзяржава

Беларуская дзяржава

Вялікае княства Літоўскае

Ермаловіч Мікола

«Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча, якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала пасля заваявання Літвы князем-наёмнікам Міндоўгам, прынятым у Новагародак на «службу». Сама ж летапісаня Літва знаходілася на тэрыторыі... More »


pdf
Беларуская думка, № 12-13

Беларуская думка

Грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часапіс

№ 12-13

«Беларуская Думка», грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца з 1960 у Нью-Йорку — Саўт Рыверы (ЗША) на беларускай мове Беларускім выдавецкім таварыствам. Адстойвае ідэі незалежнасці Беларусі, інфармуе пра важнейшыя падзеі на Бацькаўшчыне, пра жыццё беларускай эміграцыі. Друкуе ўспаміны, палемічныя артыкулы, творы беларускіх савецкіх пісьменнікаў і пісьменнікаў беларускага замежжа, у т. л. Я. Золака, М. Кавыля, Л. Слу... More »


pdf
Беларуская думка, № 14

Беларуская думка

Грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часапіс

№ 14

Як доўга чалавек не закранае якое - небудзь адумыснае галіны мастацтва, рамяства ці проста якое-небудзь важнейшае справы з штодзённага жыцьця, гэтак доўга не спадзяецца ён, што кажная з успомненых вышэй рэчаіснасьцяў крые ў сабе безьліч зьявішчаў, пытаньняў, выкрыцьцяў, якія могуць прывесьці яго да зьдзіўленьня і многіх ннспадзнвак. More »


pdf
Беларуская думка, № 15

Беларуская думка

Грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часапіс

№ 15

Сёлета споўнілася 90 гадоў ад нараджэньня і 30 гадоў ад сьмерці карыфэя беларускае літаратуры Янкі Купалы. Яшчэ падчас ягонага жыцьця, за Я. Купалам замацавалася пачэснае імя Прарока Беларускага Адраджэньня. Антон Навіна (Луцкевіч) —выдатны беларускі мовавед, літаратурны крытык і гісторык-археалёг — выдаў у 1932 г. публічную лекцыю, чытаную ім у Вільні, Рызе і Дзьвінску, "Янка Купала як прарок адраджэньня". Гэтая лекцыя чыталася з ... More »


pdf
Беларуская думка, № 16-17

Беларуская думка

Грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часапіс

№ 16-17

Шмат калёніяльных народаў Афрыкі і Азіі пасьля Другой Сусьветнай Вайны было вызвалена з няволі. Гэтыя народы сягоньня жывуць у сваіх сувэрэнных дзяржавах, якія зьяўляюцца поўнапраўнымі сябрамі сусьветнай міжнароднай Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў. Аднак, народы Эўропы і Азіі, заваяваныя Савецкай Расеяй, афіцыйна званай Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, да сягоньня гібеюць у калёніяльнай няволі. Маскоўскі ўрад СССР трымае пад ... More »


Garbiński Jerzy - wybór tekstów, wstęp i opracowanie, Беларуская думка XX стагоддзя

Беларуская думка XX стагоддзя = Myśl białorus...

Філасофія, рэлігія, культура (Анталогія) = Filozofia, religia, kultura (Antologia)

Garbiński Jerzy - wybór tekstów, wstęp i opracowanie

У мінулым, як вядома, усе шляхі вялі ў Рым. Па сутнасці кірунак гэты ў стратэгічным плане не змяніўся і ў XX стагоддзі. Сёння ўсе шляхі па-ранейшаму вядуць у Еўропу, а геапалітычны фактар, так як і заўсёды, у многім вызначае лёсы дзяржаў і народаў. У тым ліку і беларусаў. Спрадвечнае цывілізацыйнае ўзаемадзеянне, канфрантацыя і дыялог, канфлікт і кампраміс паміж візантыйскім Усходам і лацінскім Захадам, „германска-раманскім” светам і сл... More »


Собаль В. Е., Ткачоў М. А., Трусаў О. А., Угрыновіч В. В., Беларуская кафля

Беларуская кафля

Собаль В. Е., Ткачоў М. А., Трусаў О. А., Угрыновіч В. В.

Кафлярства — адна з найцікавейшых, але і яшчэ мала даследаваных галін творчасці беларускіх майстроў па кераміцы. Цяжка нават назваць такі горад, дзе мураваныя пабудовы абыходзіліся без ужывання кафляных печаў. Інтэр'еры замкаў і палацаў, старадаўніх сядзіб, гарадскія дамы, а часам нават сялянскія хаты аздабляліся печамі, складзенымі з разнастайнай па форме, дэкору і памерах кафлі. Готыка і рэнесанс, барока і ракако, класіцызм і мадэрп —... More »


pdf
Туронак Юры, Беларуская кніга пад нямецкім кантролем

Беларуская кніга пад нямецкім кантролем

Туронак Юры

Нямецкая ўлада на Беларусі даволі скептычна ставілася да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Па-першае, у 1940-я гады беларуская інтэлігенцыя была даволі малалікай і разрозненай (да гэтага спрычыніўся сталінізм і рэпрэсіі, а таксама тысячныя расстрэлы). Па-другое, значная частка інтэлігенцыі была з Расіі. Таму і перыядычны друк на Беларусі, і кнігавыдавецтва падчас нямецка-фашысцкай акупацыі былі на нязначным узроўні. Але гэта не... More »


First   Previous   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234] [235] [236] [237] [238] [239] [240] [241] [242] [243] [244] [245] [246] [247] [248] [249] [250] [251] [252] [253] [254] [255] [256] [257] [258] [259] [260] [261] [262] [263] [264] [265] [266] [267] [268] [269] [270] [271] [272] [273] [274] [275] [276] [277]   Next   Last