Сасна Рыгор

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1939 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Рыгор Сасна. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Багдановіч Ірына

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ірына Багдановіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Туронак Юры, Беларуская кніга пад нямецкім кантролем

Беларуская кніга пад нямецкім кантролем

Туронак Юры

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2002

Рэдактар: Гардзіенка Алег

Выдавец: Беларускі Гістарычны Агляд

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Беларускі Гістарычны Агляд

Катэгорыя: Гісторыя; Літаратуразнаўства; Мэмуары

Copyright © 2002 by Беларускі Гістарычны Агляд, Юры Туронак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1399]

Сыгнатура: XIII.4.Tru

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Гістарычнага Агляду

Нямецкая ўлада на Беларусі даволі скептычна ставілася да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Па-першае, у 1940-я гады беларуская інтэлігенцыя была даволі малалікай і разрозненай (да гэтага спрычыніўся сталінізм і рэпрэсіі, а таксама тысячныя расстрэлы). Па-другое, значная частка інтэлігенцыі была з Расіі. Таму і перыядычны друк на Беларусі, і кнігавыдавецтва падчас нямецка-фашысцкай акупацыі былі на нязначным узроўні. Але гэта не азначае, што зусім нічога не было. Менавіта дадзеныя аспекты сталі аб’ектам даследавання Юрыя Туронка ў працы "Беларуская кніга пад нямецкім кантролем". Аўтар тлумачыць асноўныя праблемы беларускага кнігадрукавання менавіта адсутнасцю інтэлігенцыі, якая яшчэ падчас панавання сталінскага тэрору, была практычна знішчана. Цікавасць даследавання таксама і ў тым, што аўтар прадстаўляе спіс твораў, выдадзеных падчас нямецка-фашысцкай акупацыі на Беларусі на беларускай мове, а таксама характарызуе выданні. Паводле Юрыя Туронка на Беларусі ў 1940-х гадах асноўнымі тэматычнымі напрамкамі выданняў былі школьныя падручнікі, музычная, мастацкая, рэлігійная, навуковая, беларуская публіцыстычная і нямецкая прапагандысцкая літаратура. У цэлым даследчык ахоплівае на старонках свайго выдання 117 тытулаў, менавіта столькі кніг і было выдадзена за перыяд 1941-1944 год на Беларусі. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Туронак Юры

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уступ
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Аўтары і выдаўцы
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Алфавітны каталог кніг і брашур
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Бібліяграфічная характарыстыка выданняў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Кніга і палітыка
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Біяграмы ўдзельнікаў кнігадрукавання
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Індэкс асобаў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Спіс скарачэнняў

Варта пазнаёміцца:

Туронак Юры, За кардонам Бацькаўшчыны

За кардонам Бацькаўшчыны

Туронак Юры

Ва ўспамінах вядомага беларускага гісторыка, якому выпала жыць за межамі Беларусі, адлюстравана ўся яе найноўшая гісторыя. Аўтар узнаўляе і ацэньвае перажытае, разважае пра шляхі беларускага самаўсведамлення. Успаміны дапаўняюцца дакументамі і спісам беларусазнаўчых прац гісторыка. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускім нацыянальным рухам. Дваццаць першы том кніжнай серыі Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістрычны Агляд". Болей »


pdf
Туронак Юры, Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі

Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі

Туронак Юры

З імемнем Юрыя Туронка звязаны даследаванні найбольш цікавых і забароненых тэмаў у сучаснай гісторыі Беларусі. Адным з важнейшых напрамкаў працы даследчыка з'яўляюцца жыццяпісы (жыццярысы) людзей, якіх у Беларускай афіцыйнай гісторыі проста няма, або ўзгадваюцца яны адносна і ўскосна, а лепш сказаць – мімаходзь. Адным з такіх адраджэнцаў, імя якога незаслужана памінаецца, з'яўляецца Вацлаў Іваноўскі. Аўтар нездармн піша ў загалоўку кні... Болей »


pdf
Туронак Юры, Людзі СБМ

Людзі СБМ

Туронак Юры

Саюз беларускай моладзі. Доўгі час гісторыя разглядала гэты рух, як негатыўную з'яву калабаратнаў, прадажнікаў Радзімы. Пасля развалу Савецкай імперыі некаторыя даследчыкі пачалі лічыць Саюз ледзь не самым прагрэсіўным рухам на Беларусі. Гісторыя не можа быць чорнай або белай. Менавіта гэтага часам не хапае сучасным даследчыкам. Тым не менш, мы разумеем некаторыя суб'ектыўныя моманты, бо нават дадзенае выданне - "Людзі СБМ" аўтарства Юр... Болей »


pdf
Туронак Юры, Мадэрная гісторыя Беларусі

Мадэрная гісторыя Беларусі

Туронак Юры

Збор публікацыяў і досьледаў выдатнага беларускага гісторыка Юр’я Туронка стаўся выдатным навуковым зборам па вывучэньні цёмных і скрытых ад нас старонак беларускай гісторыі. Натуральна, што знаходжаньне гісторыка ў Польшчы спрычынілася да асаблівай увагі ў дасьледваньні менавіта тэматыкі Падляшша і Беласточчыны. Сам збор публікацыяў быў падабраны спадаром Туронкам ў адпаведнасьці з навуковай каштоўнасьцю. Важнае мейсца ў выданьні аддад... Болей »