Чыквін Ян

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1940 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Ян Чыквін. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Хейдарава Людміла, Князёўна Дарута

Князёўна Дарута

або чалавечая кроў ліпучая. Раман-фэнтэзі. (Пачатак)

Хейдарава Людміла

Дата выхаду: 2022

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2021 by Дзеяслоў; Copyright © 2021 by Людміла Хейдарава; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Хейдарава Людміла, Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая. Раман-фэнтэзі; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (113) 2021; с. 5-63; 5 (114) 2021; с. 24-93

Хаця падзеі, якія разгортваюцца ў рамане, прыпадаюць на сярэдзіну ХVІІ стагоддзя падчас вайны з Масковіяй і геаграфічна адпавядаюць беларускай зямлі ў басейне ракі Бярэзіны і яе прытока Свіслачы – гэтая гісторыя магла здарыцца дзе заўгодна і калі заўгодна. Таму не варта гартаць энцыклапедыі ў пошуках імёнаў, пададзеных у рамане, ды строга судзіць храналогію гістарычных падзей, у якія трапляюць ягоныя героі. Але – хто ўзыходзіў на круты замкавы курган, што высіцца над сутокам дзвюх маляўнічых рэк каля аграгарадка Свіслач, які ў мінулым меўся быць цэнтрам удзельнага княства, слынным горадам, хто ступаў па сцёртым бруку ягонага падножжа, хто падняўся да векапомных волатаў-камянёў, пакладзеных у падмурак аднаго з былых гмахаў замчышча – той адчуе веліч гэтай зямлі, якую нішчылі і рабавалі на працягу шматлікіх стагоддзяў ворагі і часовыя гаспадары, суайчыннікі і заваёўнікі і ўсё-ткі не здолелі адабраць яе моц, зруйнаваць яе памяць, пазбавіць яе гонару. А я – жыла на гэтай зямлі, жыла яе хараством, ласкай і веліччу, жыла яе гнеўнымі і смешнымі, жорсткімі і рамантычнымі паданнямі – такімі, як і самі людзі, якія адвеку сяліліся тут, або пакідалі яе ў пошуках лепшай долі, прыходзілі сюды са зброяй, або паміралі за яе і на ёй. Гэтыя паданні, як і колішняе падлеткавае ўяўленне, шчодрае на прыдумку, крыніцамі жывілі плынь майго расповеду. Мая праца – не даніна зямлі, якая расціла мяне, бо даніну плоцяць паднявольныя, не ўдзячнасць ёй, бо па аддзяцы чалавек лічыць сябе нічым не абавязаным. Гэты сказ – прызнанне ў любові,

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле

Варта пазнаёміцца:

epub
Хейдарава Людміла, Залаты корань

Залаты корань

Жыццёвыя згадкі

Хейдарава Людміла

У дзяцінстве я лічылася непрыгожай дзяўчынкай, і мая мама нават перажывала праз гэта. Усе яе родзічы былі прыгожыя, а тут – на табе! А мне праз гэта былі адны выгоды. Непрыгожая дык непрыгожая, затое, заміж таго, каб чапурыцца неяк ды клапаціцца пра коскі-банцікі-спаднічкі, можна было траціць час на сапраўдныя рэчы. Вы чулі, каб прыгожая дзяўчынка, якая павісла на цвіку ад гнілой штыкеціны, гарлала на ўсю вуліцу? Так, яна б ціхусень­ка ... Болей »


Хейдарава Людміла, Дарт

Дарт

Жыццёвыя гісторыі

Хейдарава Людміла

Прыгоды жывёлы ў чалавечым лёсе. Як прамаўляе аўтар, «гэта нельга растлумачыць — гэта можна толькі перажыць». Кніга прапануе такую магчымасць. Дабрадушная іронія, спавядальнасць пачуццяў, шчодрасць назіранняў, глыбіня роздуму і натуральнае апавяданне ад першай асобы робяць гэтую кнігу незабыўнай для чытача. Болей »