Чыквін Ян

Ян Чыквін (нар. 18 траўня 1940, в. Дубічы Царкоўныя), паэт, празаік, перакладчык, даследчык рускай і беларускай літаратур. Рэдактар штогодніка Тэрмапілы (выдаецца з 1989 г.). Закончыў Інстытут рускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Прафесар.

Чалец Саюза польскіх пісьменнікаў і ганаровы – Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар паэтычных кніг: Іду (Беласток 1969), Святая студня (Беласток 1970), Неспакой (Беласток 1977), Светлы міг (Мінск 1989), Кругавая чара (Беласток 1992), Свет першы і апошні (Беласток 1997), Крэйдавае кола (Беласток 2002), Жменя пяску (Беласток 2008), Адно жыццё. Выбранае (Беласток 2009), На беразе Дубіч Царкоўных (Беласток 2010), Здарылася быць (Беласток 2015), Трохкрылыя птушкі (Беласток 2018, ІІ выд. 2019; у перакладзе на польскую мову выйшлі кнігі паэзіі: Na progu świata (Warszawa 1983), Splot słoneczny (Olsztyn 1988), Odpoczynek przy wyschniętym źródle (Białystok 1996).

Аўтар літаратуразнаўчых даследаванняў: Afanasij Fet. Studium historycznoliterackie (Białystok 1984), Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа (Беласток 1997), Беларуская літаратура Польшчы. Бібліяграфічны даведнік. 1957—1998 (Беласток 1998), Polskie białorutenika literackie. Bibliografia przedmiotowa. 1945—1998. Zebrała i opracowała G. Charytoniuk przy współpracy Jana Czykwinа (Białystok 1998), Па прызванні і абавязку. Літаратурна-крытычныя артыкулы (Беласток 2005), Ідэя. Вобраз. Інтэрпрэтацыя (Беласток 2014). Укладальнік анталогій: Antologia poezji rosyjskiej. 1840—1895 (Warszawa 1984), Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова ХХ стагоддзя (Мінск 2000), Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа” 1958—2003 гг. у фатаграфіі (Беласток 2003).

Пераклаў на польскую мову: Aleś Razanaǔ, Podarunek matki chrzestnej (Białystok 1997), на беларускую – Лісце срэбнай таполі. З польскай лірыкі ХХ стагоддзя (Беласток 1999), Запіскі янычара Канстанціна Міхайловіча, серба з Астровіцы (у сааўтарстве з Галінай Тварановіч, Беласток 2008). Рэдактар выданняў: Kształty myśli. Almanach poezji (у сааўтарстве з Эдвардам Ярашэвічам, Białystok 1966), Белавежа. Kronika sekcji literacko-plastycznej „Białowieża” ZG BTS-K (у сааўтарстве з Сакратам Яновічам і Юркам Туронкам, Białystok 1979), Белавежа. Літаратурны альманах (у сааўтарстве з Міхасём Шаховічам і Сакратам Яновічам, Беласток 1980), Мае песні табе дару. Літаратурны альманах (Беласток 1993). Аўтар падручніка Крыніцы. Падручнік беларускай мовы для VII класа (у сааўтарстве з Любай Раманюк, Warszawa 1992).

Асобныя творы паэта перакладаліся на польскую, рускую, украінскую, сербскую, англійскую, нямецкую, італьянскую мовы.

Ян Чыквін памёр пасьля доўгай і цяжкай хваробы 14 лістапада 2022 г. у Бельску Падляшскім.

 

Чыквін Ян :: Выданьні

pdf
Чыквін Ян, Пры стале агнявым

Пры стале агнявым

Чыквін Ян

Ян Чыквін (нар. 18 траўня 1940, в. Дубічы Царкоўныя), паэт, празаік, перакладчык, даследчык рускай і беларускай літаратур. Рэдактар штогодніка Тэрмапілы (выдаецца з 1989 г.). Закончыў Інстытут рускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Прафесар. Болей »


pdf
Чыквін Ян, Здарылася быць

Здарылася быць

Лірыка. Проза

Чыквін Ян

Цяпер ён ляжаў перада мною нерухома і ляжаў так, здавалася, здаўна. Ляжаў нехта, каму мільёны або мільярды гадоў – лабасты, рэдкай афарбоўкі, вафельна-тартовы аметыст, з нейкаю як бы даўняйпрадаўняй картаю крэпасці на высакагор’і. Спачатку яго звочылі, гаварылі адны, ля вадапада Вікторыі, а іншыя – у рацэ Замбэзі ў далёкай Афрыцы. Потым ён ішоў нейкім цьмяным шляхам па Сібіры, каб спачыць у Багдадскім археалагічным музеі. Аднак той музе... Болей »


pdf
Чыквін Ян, Ідэя. Вобраз. Інтэрпрэтацыя

Ідэя. Вобраз. Інтэрпрэтацыя

Чыквін Ян

Амаль на працягу ўсяго ХХ стагоддзя беларуская літаратура, як і ўсе ўсходнеславянскія літаратуры, развівалася, як вядома, у спрошчаных, аднатыпных ідэалагічна-палітычных умовах. І асэнсаванне яе ў шматлікіх сваіх праявах таксама прыпадобнілася, набрыняла той жа адналінейнасцю і сацыялагізатарствам ды непазбежна іх генерыравала – і таму зараз у новыя аксіялагічныя рамкі гісторыя мастацкай літаратуры ўпісваецца з заведама акрэсленымі цяжк... Болей »


pdf
Чыквін Ян, Жменя пяску

Жменя пяску

Чыквін Ян

*** (Поле з недаспелым жытам-хорам...) *** (Вецер дыхаў хвалямі цяпла...) *** (Агню ўладарніца на кухні...) *** (Над ракою Нарвай...) *** (Неўзабаве...) *** (У Бельску адліга і змрок...) *** (Гадоў мінае новых чарада...) *** (Сёння вечны на свеце аўторак...) *** (Я люблю глядзець...) *** (Здаецца мне, што я іду па Саскім...) Паэт і прарок *** (віхраць нясветныя віхуры...) *** (Ні слова добрага нідзе...) *** (Мы ўехалі ў балотны Беласток... Болей »


pdf
Чыквін Ян, Крэйдавае кола

Крэйдавае кола

Чыквін Ян

Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »


pdf
Чыквін Ян, Беларуская літаратура Польшчы

Беларуская літаратура Польшчы

Бібліяграфічны даведнік 1957-1998

Чыквін Ян

Ад 1956 года, як толькі пачала выходзіць „Ніва”, а затым „Беларускі каляндар” і іншыя выданні, на працягу вось ужо звыш сарака гадоў на іх старонках сістэматычна друкуюцца літаратурныя мастацкія творы: 1. свае, беларускія арыгінальныя тэксты, 2. пераклады з іншых літаратур, 3. паэзія і кароткія празаічныя жанры пісьменнікаў Беларусі і, зрэдку, беларускіх эмігрантаў, 4. ды таксама ад выпадку да выпадку ў арыгінале творы польскіх пісьменн... Болей »


pdf
Чыквін Ян, Далёкія і блізкія

Далёкія і блізкія

Беларускія пісьменнікі замежжа

Чыквін Ян

Масей Сяднёў, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Надзея Артымовіч, Сакрат Яновіч – далёкая і блізкія - паводле геаграфічнай адлегласці, і вельмі блізкія па духу незалежнасці, па творчым таленце. Беларускія пісьменнікі, якія стваралі па-за межамі духоўнай Бацькаўшчыны, творы якіх з’яўляюцца арганічнай і неад’емнай часткай беларускай літаратуры. Літаратуру можна дзяліць на гістарычныя перыяды – дарэчы большасць літаратур так і падзяляюцца.... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Чыквін Ян, Свет першы і апошні

Свет першы і апошні

Вершы

Чыквін Ян

«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні на будзённыя тэмы і тэмы маштабу сусвету раскрываюць перад намі ўражлівую і вельмі ранімую душу паэта. Чытаеш вершы і ўяўляеш аўт... Болей »


Czykwin Jan, Odpoczynek przy wyschniętym źródle

Odpoczynek przy wyschniętym źródle

Czykwin Jan

Jan Czykwin ur. w 1940 r. w Dubiczach Cerkiewnych, woj. białostockie. Poeta. Tłumacz. Historyk literatury. Studia wyższe ukończył w 1964 roku na Uniwersytecie Warszawskim. Profesor U W. Debiutował wierszem w 1957 roku. Dotychczas opublikował zbiory poezji: Idu (Białystok 1969), Świataja studnia (Białystok 1970). Niespakoj (Białystok 1977), Na progu świata (Warszawa 1983), Splot słoneczny (Olsztyn 1988), Swietły mih (Mińsk 1989), Kruhawa... Болей »


Чыквін Ян, Кругавая чара

Кругавая чара

Чыквін Ян

Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя