Чыквін Ян

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1940 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Ян Чыквін. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Багдановіч Ірына, Сармацкі альбом

Сармацкі альбом

Вершы

Багдановіч Ірына

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2004

Sizes: 84 с., 17 см

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2004 by Багдановіч І.

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [5032]

У сучаснай беларускай паэзіі не вельмі выразна праглядаецца глыбіня культурнай традыцыі. Прычына тут у тым, на маю думку, што Першае беларускае Адраджэнне на пачатку гэтага веку ня толькі прыйшло пасля шматгадовага нацыянальна-культурнага заняпаду, але і было, у духу свайго часу, занадта моцна сацыялізаванае. Яно любіла Бацькаўшчыну і спачувала "простаму" народу, які жадаў "людзьмі звацца". І забывала пра тое, што Бог даў аднаму — адзін "талент", другому — тры, a іншаму — дзесяць. І што кожны мусіць адпрацаваць адпаведна гэтаму боскаму дару. Далей — болей. Сацыялізм зрабіў гэтую спрошчаную эстэтыку нарматыўнай і, адначасна, растаптаў Адраджэнне, у чарговы раз пакінуўшы народ без гісторыі. Без яе зорных часоў росквіту нацыянальнага духу, калі дзеялі героі. Іх твары гладзяць на нас з нешматлікіх "сармацкіх" партрэтаў што цудам уцалелі ў полымі войн i рэвалюцый. Гэтыя твары, падобна як і славутыя радкі "Песні пра Зубра" паэта-лацініста Міколы Гусоўскага аб "хілых германцах" у цёплых ложках, перадаюць нам дух "сармацкай" культуры.

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

Worth reading:

pdf
epub
Багдановіч Ірына, Залатая Горка

Залатая Горка

Вершы, пераклады, артыкулы

Багдановіч Ірына

Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых з... More »


pdf
epub
Багдановіч Ірына, Душа лістападу

Душа лістападу

Вершы, пераклады

Багдановіч Ірына

У новай кнізе вершаў Ірыны Багдановіч — паэтычны роздум аўтара аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, абтых вечных духоўных ары­енцірах, якія задаюць высокі нябёсны вектарзямному ча­лавечаму існаванню, абнезгасальных патрыятычных ідэ­алах, штоасвячаюць сувязь чалавека з роднай зямлёй і яе гісторыяй. Вядучыя матывы кнігі дапаўняе адмысловы раз­дзел перакладаў «Старапольскае рэха Беларусі», які скла­даюць т... More »


pdf
epub
Багдановіч Ірына, Прыватныя рымляне

Прыватныя рымляне

Вершы

Багдановіч Ірына

Асноўны тон новай паэтычнай кнігі Ірыны Багдановіч — камэрнасьць і інтымнасьць. Нават тады, калі пэрсанажамі і суразмоўцамі ў яе вершах становяцца такія знакамітыя постаці, як Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Уладзімір Дубоўка ды іншыя дзеячы нацыянальнай культуры мінуласьці і сучаснасьці. Ключавой ідэяй кнігі стала думка з дзёньнікаў Уладзіміра Караткевіча аб сэнсе пісьменьніка, які «ня толькі за Цэ... More »


pdf
Багдановіч Ірына, Авангард і традыцыя

Авангард і традыцыя

Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння

Багдановіч Ірына

У кнізе даследуецца творчасць паэтаў 10-20-х гадоў XX ст. у цеснай сувязі з нацыянальна-вызваленчым рухам, абуджэнне якога пракладвала шлях да дзяржаўна-гістарычнага самавызначэння Беларусі. Выводзячы карані нацыянальнай ідэі з грамадска-палітычных і культурных тэндэнцый XIX ст., аўтар разглядае спосабы яе ўвасаблення ў творчасці паэтаў нашаніўскай пары, паэтаў маладнякоўска-ўзвышаўскага кола з улікам усёй складанасці літаратурнай і ідэ... More »


pdf
epub
Багдановіч Ірына, Вялікдзень

Вялікдзень

Вершы

Багдановіч Ірына

Асьвечанай вярбы пукатыя галіны, / Дакладны знак на адыход зімы. / Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! / Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псальмы. / Час роспачы мінуў! Саўдзельнікі ахвяры, / Сьвяткуем радасьць шчыра, бяз нуды. / Такі шчасьлівы дзень! Хрыстос васкрос! Пачвары, / Што мучылі Яго, зашыліся ў куты. / Але й адтуль крычаць, зацята альбо лена: / «Дабі Яго! Ўкрыжуй! Зьняваж! Прадай!» / Я сьню, што я прыйшла Марыяй-Магдаленай / І н... More »


pdf
epub
Багдановіч Ірына, Фрэскі

Фрэскі

Вершы i паэмы

Багдановіч Ірына

Лейтматывам, які кампазіцыйна аб'ядноўвае вершы i паэмы Ірыны Багдановіч, з'яўляецца ва ўсе часы актуальная думка: каб чалавецтву маральна выжыць, неабходна перш за ўсё захаваць сваю духоўнасць. Паэтэса сцвярджае, што продкі глядзяць на нас вачыма фрэсак. Гэтай метафарай не проста тлумачыцца назва кнігі, але i падкрэсліваецца тэма пераемнасці пакаленняў. More »


pdf
epub
Багдановіч Ірына, Янка Купала i рамантызм

Янка Купала i рамантызм

Багдановіч Ірына

Паэзія Янкі Купалы даследуецца ў святле фарміравання i развіцця рамантызму ў беларускай літаратуры як яго вяршыннае дасягненне. Аналізуюцца разуменне паэтам праблемы свабоды i абавязку, суадносін ідэала з рэчаіснасцю, спосабы ўвасаблення рамантычнага ідэалу ў мастацкіх вобразах, асаблівасці паэтыкі. Адрасавана літаратуразнаўцам, выкладчыкам i студэнтам-філолагам, настаўнікам сярэдніх школ, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літара... More »


pdf
epub
Багдановіч Ірына, Чаравікі маленства

Чаравікі маленства

Вершы

Багдановіч Ірына

Ірына Багдановіч пытаецца ў сябе i сваіх чытачоў: «А што прыгожыя мясціны без чалавечай дабрыні?» Гэта імкненне да гармоніі хараства прыроды i хараства чалавечай душы. Праз гэту гармонію паэтка звяртаецца да вобразаў народнай паэзіі, да гістарычных падзей, да творчасці класікаў роднай літаратуры Цёткі i Максіма Багдановіча. More »


Багдановіч Ірына, Душа лістападу

Душа лістападу

Вершы, пераклады

Багдановіч Ірына

У новай кнізе вершаў Ірыны Багдановіч — паэтычны роздум аўтара аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, абтых вечных духоўных ары­енцірах, якія задаюць высокі нябёсны вектарзямному ча­лавечаму існаванню, абнезгасальных патрыятычных ідэ­алах, штоасвячаюць сувязь чалавека з роднай зямлёй і яе гісторыяй. Вядучыя матывы кнігі дапаўняе адмысловы раз­дзел перакладаў «Старапольскае рэха Беларусі», які скла­даюць т... More »