Нераток Юрась

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Юрась Нераток.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Пазьняк Зянон, Гутаркі з Антонам Шукелойцем

Гутаркі з Антонам Шукелойцем

Пазьняк Зянон

Месца выхаду: Варшава – Вільня

Дата выхаду: 2003

Выдавец: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве

Выдавецтва/ друкарня: APO, Warszawa

ISBN: 9955-9337-8-X

Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва; Біяграфіі; Мэмуары

Copyright © 2005 by Зянон Пазьняк

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2754]

Сыгнатура: XIII.Paz

Дадатковая даведка: Гутаркі з Антонам Шукелойцем, запісаныя ў форме ўспамінаў і разваг. Кніга дпя шырокага кола чытачоў; Запіс гутарак, рэдакцыя тэксту, падрыхтоўка да друку, мастацкі макет, вокпадка, фатаграфіі і падбор іпюстрацыяў Зянон Пазьняк; Сьпісваньне з аўдыёзапісу, кампутарны набор і карэкіура Галіна Папачаніна; Кампутарны скпад па макету: Робэрт Стаховіч; Надрушвана на сродкі аўтара, удзельнікаў кнігі і дабразычліўцаў у Амэрыцы. http://www.zianonpazniak.de

Антон Шукелойць – патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША. Ён – кіраўнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, яго ведаюць усе, і ва ўсіх ён карыстаецца нязьменнай павагай. Ягоныя паводзіны ў беларускім грамадзтве за мяжой ёсьць эталон беларускага народнага шляхецтва – пастава простая, дабразычлівая і разумная. На працягу 2001—2003 гадоў Зянон Пазьняк вёў гутаркі з Шукелойцем, запісаныя ў форме ўспамінаў і разваг. Гэтыя запісы гутарак і склалі кніжку пра Антона Шукелойця, пра падзеі ў ягоным жыцьці, здарэньні, сьведкам якіх ён быў і пра якія распавёў у нясьпешнай гаворцы. Шукелойць разваже пра падзеі 1930—1940-х гадоў, якія гэтак перакручаныя, сфальшаваныя і замоўчаныя. Ён быў назіральнікам і непасрэдным удзельнікам палітычных плыняў і падзеяў нядаўняй беларускай гісторыі. А гэта – перадваенная Вільня і яе ўнівэрсытэт, “Першыя саветы” (1939—1941) у Заходняй Беларусі, Менск пад нямецкай акупацыяй, дарога ў чужыну. Многія сьведчаньні Шукелойця проста сэнсацыйныя ды прымушаюць задумацца пра праблему выбару нацыянальных дзеячоў ва ўмовах пэрманентнай акупацыі іхнай краіны рознымі таталітарнымі рэжымамі. Што лепей – ухіляцца ад усялякага супрацоўніцтва з гэтымі сіламі ці спрабаваць у такіх неспрыяльных варунках нешта рабіць дзеля сваёй Радзімы? Гэта пытаньне непазьбежна нараджаецца пры чытаньні кнігі.

Беларускія аўтары: Пазьняк Зянон

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Прадмова
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уступ. Успамін пра перакладчыка «парсіваля»
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Юнацтва. Забраны край
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Вільня. Змагарнае жыцьцё
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Першыя саветы (1939 -1941)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Менсk. Нямецкая акупацыя
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Дарога ў чужыну
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пасьляслоўе
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Спасылкі. Паказьнік асобаў. Ілюстрацыі

Варта пазнаёміцца:

pdf
Пазьняк Зянон, Самвыдат

Самвыдат

Беларускія падземныя выданьні 1970-1980 гг.

Пазьняк Зянон

Тут тэксты падземнай самавыдавецкай публіцыстыкі аўтара, напісаныя ў 1970-1980 гг., у якіх распавядаецца пра русіфакацыю, разбурэньне і зьнішчэньне беларускай культуры, рэлігіі, нацыянальнай ідэнтычнасьці, соцыума і прыроды за часы брэжнеўскай рэакцыі ў пэрыяд маскоўска-савецкай акупацыі. Выданьне і друк коштам аўтара. Некамэрцыйнае выданьне. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Беларуска-Амэрыканская Фатаграфія, 1/2019

Беларуска-Амэрыканская Фатаграфія

1/2019

Гэты зборнік задуманы як пэрыядычнае выданьне па фатаграфіі. Беларусь даволі адметная ў гісторыі фатаграфіі і фотатворчасьці, хоць тут няма (і ніколі не было пад акупацыяй) ні вышэйшай, ні нават сярэдне-прафэсійнай адмысловай школы па навучаньні фатаграфіі і фатаграфічнаму мастацтву. Тым часам у краіне працавалі здольныя фотамайстры, фотакраязнаўцы, фотарэпарцёры, фотааматары. Аднак ніколі не было пэрыядычнага выданьня па фатаграфіі. Гэ... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Цяжкі час, IV

Цяжкі час

Платформа беларускага змаганьня, кн. 4, артыкулы і матар'ялы (2011- 2015)

Пазьняк Зянон

У чацьвертым томе сабраныя артыкулы і матар'ялы, якія даюць праекцыю на палітычныя падзеі і зьмест 2011-2015 гадоў. Гэты час акрэсьлены як пэрыяд актывізацыі акупацыйнай русіфікатарскай палітыкі антыбеларускага рэжыму і разбурэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці. Зборнік выяўляе зьмест гістарычнага часу, адлюстроўвае ацэнкі паводзін антыбеларускай ўлады з пазыцыі нацыянальнага супрацьдзеяньня і змаганьня за Беларусь. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Краявід перад нізінай

Краявід перад нізінай

Выбраная публіцыстыка

Пазьняк Зянон

«Краявід перад нізінай» – гэта зборнік выбранай публіцыстыкі аўтара 2010-2018 гг. Тэксты аб'яднаныя адным падыходам -- асьвятленьнем небясьпечных зьяваў і працэсаў для існаваньня нацыі, культуры і цывілізацыі. Таксама адлюстравныя тэмы аб станоўчых чыньніках разьвіцьця. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Пaлын-палын

Пaлын-палын

Беларускі раман з часоў савецкай акупацыі

Пазьняк Зянон

Дзеяньне рамана пачынаецца ў 30-х гадах на Віленшчыне і працягваецца ў 40-х - 60-х гадах мінулага стагоддзя ў БССР. Гэта расповяд пра лёсы, каханьне і справы беларусаў, што жылі пад саветамі. Паказана акупацыйная рэчаіснасьць савецкага рэжыму, яго норавы і парадкі. У цэнтры сюжэта людзі, якія шанавалі сваю годнасьць і Бацькаўшчыну і змагаліся за яе волю і адраджэньне. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Незалежнасьць

Незалежнасьць

Да 25-годдзя Незалежнасьці Беларусі

Пазьняк Зянон

У кнізе апавядаецца аб дасягненьні дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, аб каштоўнасьцях незалежнай дзяржавы і аб абставінах у сьвеце, якія павінна ўлічваць будучая вольная Беларусь. (У дадатку кнігі выкарыстаныя новыя і апублікованыя раней фатаграфіі і дакуманты.) Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Тэрра Дэй

Тэрра Дэй

Пазьняк Зянон

Кніга-альбом пра мінуласьць і сучаснасьць, пра Беларусь і замежны сьвет ў фатаграфіях, вершах, апавяданьнях, нарысах, эсэ і артыкулах. Выданьне сумяшчае фатаграфіі зь вершамі, мастацкую форму з дакумэнтальным апавяданьнем, дэфінітыўныя азначэньні з успамінамі аб жыцьцёвых падзеях, рацыянальнае асэнсаваньне тэрмінаў з разважаньнямі пра сутнасьць культуры і зьмест чалавечай гісторыі. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Добрая фатаграфія

Добрая фатаграфія

Фтаграфічныя эсэ пра фатаграфіі з краінаў Эўропы і Амэрыкі ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да нашых дзён

Пазьняк Зянон

„Добрая фатаграфія” – гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсе пра фатаграфію, дзе галоўным зьяўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму „Добрая фатаграфія”, ня ставілася задача паказаць узровень майстэрства таго ці іншага фатографа, ці пазнаёміць з шэдэўрамі прафэсійнай фа... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Сэсія незалежнасьці

Сэсія незалежнасьці

Артыкулы, матэр’ялы і стэнаграмы Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 года)

Пазьняк Зянон

У гэтай кнізе друкуецца стэнаграма Сэсіі Незалежнасьці – Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 г.). Па гэтай тэме – найважнейшай тэме нашай найноўшай гісторыі – надрукавана вельмі мала. Самыя стэнаграмы ў асноўным зьнішчаны антыбеларускім рэжымам. Таму друк стэнаграмаў лічу важным сваім абавязкам. Аўтар гэтых радкоў ня раз зьвяртаўся да рашэньняў Пятай нечарговай сэсіі ў сваіх артыку... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў

Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гад...

Адбітак з кнігі: Зянон Пазьняк. Сэсія незалежнасьці

Пазьняк Зянон

Галоўны зьмест Беларускага Народнага Фронту (дзеля чаго ён і быў створаны) – гэта ліквідаваць камунізм, здабыць незалежнасьць Беларусі і адчыніць дарогу да дэмакратыі. Але напачатку, пакуль Фронт не ўвайшоў яшчэ ў сілу, а камунізм быў моцны, пра гэта казалася асьцярожна. У жніўні 1989 года на Сойме Фронту, які праходзіў у Чырвоным касьцёле ў Менску, было адкрыта сцьверджана, што наша галоўная задача – суверэнітэт і незалежнасьць Беларус... Болей »