Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі

Нарадзіўся 25 верасьня 1962 году ў гарадзкім пасёлку Вя´ртсіля ў Карэльскай АССР, дзе ў той час працавалі ягоныя бацькі-беларусы.

У 1965 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь, у Сьветлагорск.

У 1984 годзе Алесь скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэту, працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне.

Служыў у савецкім войску ў Сьвярдлоўскай вобласьці РФ мэханікам-кіроўцам браняванага цягача.

У 1986–1989 гадах быў заснавальнікам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя».

У 1988 быў сябрам Аргкамітэту БНФ «Адраджэньне», працяглы час быў адным зь лідэраў БНФ — членам Сойму, сакратаром Управы і намесьнікам старшыні.

У 1989 годзе скончыў асьпірантуру Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Беларусі.

З 1989 да 1998 году працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.

У 1991–1995 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету дэпутатаў.

У 1996 годзе заснаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна».

4 жніўня 2011 году быў затрыманы — яго абвінавацілі «ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў». 23 лістапада асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

У 2012 годзе ў Бібліятэцы Радыё Свабода выйшла кніга Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».

21 чэрвеня 2014 году быў датэрмінова вызвалены з Бабруйскай калёніі.

За 25 гадоў сваёй дзейнасьці быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: швэдзкай прэміяй імя Пэра Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаў Вацлаў Гавэл, прэміяй Нарвэскага зьвязу пісьменьнікаў «За свабоду слова», прэміяй Дзярждэпартамэнту ЗША, прэміяй Леха Валэнсы, прэміяй імя Пэтры Кэлі, прэміяй Вацлава Гавэла ад ПАРЭ, прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закону» ды іншымі.

Пяць разоў вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію міру.

Алесь — аўтар кніг «Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера», «Асьвечаныя Беларушчынай», «Халоднае крыло Радзімы», «Іртутнае срэбра жыцьця», «Бой з сабой», «Турэмныя сшыткі».

14 ліпеня 2021 году быў затрыманы паводле крымінальнага абвінавачаньня, у яго дома і ў офісе «Вясны» адбыліся ператрусы.

Цяпер ён у СІЗА № 1 — на «Валадарцы» — разам з калегамі: праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам.

Усяго за актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасьць прыцягваўся да судовай адказнасьці больш за 20 разоў. Прызнаны палітычным зьняволеным.

7 кастрычніка 2022 году Алесю Бяляцкаму была прысуджаная Нобэлеўская прэмія міру.

 

Бяляцкі Алесь :: Выданьні

Бяляцкі Алесь, Алесь

Алесь

Бяляцкі

Бяляцкі Алесь

Кніга паказвае зараджэньне і станаўленьне грамадзянскага актывізму ў Беларусі і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганьне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасьць. У выданьні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на сва-боду, у шматлік... Болей »


pdf
epub
Бяляцкі Алесь, Алесь Бяляцкі на Свабодзе

Алесь Бяляцкі на Свабодзе

Бяляцкі Алесь

Голас ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, праваабаронцы Алеся Бяляцкага некалькі дзесяціго дзь дзяў гучаў на Радыё Свабода ў абарону дэмакратычных каштоўнасьцяў у Беларусі і сьвеце. Кнігу складаюць выбраныя матэрыялы, прысьвечаныя Бяляцкаму, якія гучалі ў этэры з 1996 году, калі была створана «Вясна-96», і публікаваліся на інтэрнэт-сайце svaboda.org. Болей »


pdf
Бяляцкі Алесь, Турэмныя сшыткі

Турэмныя сшыткі

Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», пісьменьнік і грамадскі дзеяч, быў арыштаваны 04.08.2011 за праваабарончую дзейнасьць. Віны не прызнаў. Асуцжаны 24.11.2011 на чагыры з паловай гады пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і спагнаньнем нанесенай шкоды дзяржаве. Да суда сядзеў у СІЗА г. Менска і Жодзіна. Пакараньне адбываў у ПК № 2 г. Бабруйска, працаваў упакоўшчыкам у швейным цэху. ... Болей »


pdf
Бяляцкі Алесь, Лісты салідарнасьці

Лісты салідарнасьці

Бяляцкі Алесь

У кнігу ўвайшлі тэксты, напісаныя ў бабруйскай калоніі, дзе ў 2012 - 2014 гадах знаходзіўся Алесь Бяляцкі. У гэты перыяд да яго прыйшлі тысячы лістоў падтрымкі зь Беларусі і ўсяго сьвету. Гэта была нябачаная дагэтуль сітуацыя. Былі дні, калі аднаму палітычнаму вязьню прыходзіла болей лістоў салідарнасьці, чым усім дзьвюм тысячам зьняволеных бабруйскай калоніі. Такая хваля падтрымкі выклікала нявольную павагу да палітычнага зьняволенага ... Болей »


pdf
Бяляцкі Алесь, Бой з сабой

Бой з сабой

Творчы партрэт паэта Эдуарда Акуліна

Бяляцкі Алесь

Да 50х угодкаў з дня нараджэньня паэт Эдуард Акулін выдаў том выбраных вершаў «Сьвятая ноч». Эдуард Акулін зьяўляецца адным з найболын значных і яскравых беларускіх паэтаў сучаснасьці. Ён прыйшоў у паэзію з творчым пакаленьнем 80-х, у пакаленьні «Тутэйшых». Падчас актыўнай дзейнасьці таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» ў другой палове 80-х гадоў ён жыў удалечыні ад тагачасных бурапенных падзеяў, настаўнічаў у вёсцы Дуброва ў Рэчыц... Болей »


pdf
Бяляцкі Алесь, Халоднае крыло Радзімы

Халоднае крыло Радзімы

Бяляцкі Алесь

Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюц... Болей »


pdf
Бяляцкі Алесь, Іртутнае срэбра жыцьця

Іртутнае срэбра жыцьця

Пралог: нататкі праваабаронцы

Бяляцкі Алесь

Беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, асуджаны па палітычных матывах на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, у сваіх лістах на волю згадвае апошнія падзеі, якія папярэднічалі арышту, найбольш важныя і цікавыя моманты з замежных паездак. Першыя лісты для гэтай кнігі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія — у чэрвені 2013, але зьмешчаны яны па храналогіі падзеяў,... Болей »


pdf
Бяляцкі Алесь, Асьвечаныя беларушчынай

Асьвечаныя беларушчынай

Бяляцкі Алесь

Гэтую кнігу Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, - тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра беларускіх пісьменьнікаў, эсэ (да гэтага ў Алеся Бяляцкага ўжо выходзілі кнігі - манаграфія "Літаратура і нацыя" 1991 і кніга нарысаў і эсэ "Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера" 2006). Праца па ўкладаньні кнігі была ра... Болей »


pdf
Бяляцкі Алесь, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Чавусаў Юрый, Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе

аналітычны агляд

Бяляцкі Алесь, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Чавусаў Юрый

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з выкананьнем правоў і асноўных свабодаў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе. Зборнік ут-рымлівае найбольш яўныя і характэрныя факты парушэньняў пра-воў грамадзянаў за дадзены перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе аналізу асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў (spring96.org, baj.by, nn.by і іншых.) У кнізе ... Болей »


pdf
Bialiatski Ales, Reviaka Tatsiana, Stefanovich Valiantsin, Chavusau Yury, Situation in the Field of Human Rights in Belarus in 2008

Situation in the Field of Human Rights in Belarus in...

Analytical Review

Bialiatski Ales, Reviaka Tatsiana, Stefanovich Valiantsin, Chavusau Yury

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе. Зборнік утрымлівае найбольш яўныя і характэрныя факты парушэньняў правоў і свабодаў грамадзянаў за дадзены пэрыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў (spring96.org, baj.by, nn.by i inszych). У кнізе выкарыстаныя фотаздымкі з с... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя