Ляхновіч Павел, Пачатак сезона

Пачатак сезона

Ляхновіч Павел

Месца выхаду: Пінск

Дата выхаду: 1998

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1998 by Ляхновіч П.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1389], [1389-2], [1389-3]

Сыгнатура: IV.1.LIA

Паляўнічыя сабакі бываюць розных парод. І з кожнай пародай палююць па-рознаму. Вось ганчакі. Ах, якое гэта задавальненне – паляваць з ганчакамі! Вы яшчэ зацемна выходзіце ў лес ці поле. На шворцы ў вас выжлец і выжлоўка, гэта па-паляўнічаму “смычок”. Напяўшы павадок, душачыся ў ашыйніках, яны валакуць вас па перасечанай мясцовасці аж пакуль вы не стамляецеся супраціўляцца. Вызваліўшыся, яна адразу знікаюць з вачэй. Гэта называецца “палаз”. Заяц, ліса або воўк усю ноч гойсалі па сваіх звярыных справах, а ранкам пайшлі адпачываць, пакінуўшы за сабой ланцужок пахучых слядоў. Гэты пах адшукваюць ганчакі з дапамогай свайго звышчулага носа і сляды прыводзяць іх да лёжкі. Звер падхопліваецца і тут вы чуеце: “Ай-яй-яй-яй-яй-яй!” Паднялі, значыць. Сэрца ваша загрукатала ў тры разы шпарчэй, вам хочацца кінуцца за сабакамі ды гэтак жа загаласіць. Але ўсведамляючы, што для адной пары ног гэта занадта, вы з цяжкасцю стрымліваецеся.

Беларускія аўтары: Ляхновіч Павел

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Зьмест

Адрамантаваў

Важкае пытаньне

Выйсце

Два спагнанні

Дэгустацыя

З адміральскай рукі

Мроі і рэаліі

Пачатак сезона

Першы канфлікт

Рабі як я

Рэдкі дар

Страшны звер

Варта пазнаёміцца:

epub
Ляхновіч Павел, Прыпяць цячэ...

Прыпяць цячэ...

Апавяданьне

Ляхновіч Павел

Засмягла зямля. Пасля бясснежнай зімы і лета выдалася спякотным. Абмялелі рэкі. Нават Прыпяць шмат дзе можна было перайсці пехатою, толькі закасаць калошы. І вада ў ёй усё лета цякла мутная, жоўта-зялёная. Хадзілі пагалоскі, што ваду забруджваюць на другім баку мяжы ўкраінцы, там віравала “бурштынавая ліхаманка”. Ваду, маўляў, для вымывання бурштыну качаюць з рэк. Падводнік не верыў чуткам. “Прыпяць перад перасячэннем мяжы праходзіць пр... Болей »


pdf
Ляхновіч Павел, Зялёны дуб

Зялёны дуб

аповесць, апавяданні, навелы

Ляхновіч Павел

У новым зборніку Паўла Ляхновіча сабраныя розныя па жанры творы, у асновуякіх пакладзены багаты жыцьцёвы досвец аўтара, ягоны светапогляд і, натуральна, фантазія! Чытач знойдзе і аповесць, і апавяданні, і ваенна-марскія мініяцюры-навелы. Сур’ёзныя драматычныя тэксты тут суседнічаюць з прыгодамі і гумарам. Менавіта яскравы гумар таленавітага расказчыка стаў той "разынкай", з-за якой чытачы і слухачы аповедаў "дзядзькі Паўла" назаўжды ста... Болей »


pdf
epub
Ляхновіч Павел, Золата князёўны

Золата князёўны

Апавяданні. Байкі

Ляхновіч Павел

“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці вяртання, і шчаслівыя моманты сяброўскіх, сямейных сустрэч. Апавяданні, сабраныя ў зборніку, рознапланавыя, рознаколерныя і шматкуль... Болей »