Ляхновіч Павал

Ляхновіч Павал, нарадзіўся ў 1954 годзе на поўначы Мінскай вобласьці. Дзяцінства і юнацтва прайшлі на ракаўшчыне і ў Ракаве, Валожынскага раёну, Мінскай вобласьці. Адукацыю атрымаў у Ракаўскай сярэдняй школе і Вышэйшай Ваенна-марской вучэльні ў г. Баку (Азэрбайджан). Служыў на Паўночным флоце на падводных і надводных караблях. Празаік, журналіст і перакладчык. Аўтар зборнікаў апавяданьняў “Пачатак сезона” і “Золата князёўны”, аўтар перакладу з польскай кнігі В. Цішэка “З Богам у Расеі”. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Жыву ў Пінску. Жанаты, маем дарослую дачку.

 

Ляхновіч Павал :: Выданьні

pdf
Фрончак Зьбігнеў Уладзімеж, Ляхновіч Павал - пераклад, Анёлы, чэрці і кабеты

Анёлы, чэрці і кабеты

Апавяданні

Фрончак Зьбігнеў Уладзімеж, Ляхновіч Павал - пераклад

Вы верыце, што заяц можа лётаць, анёл-ахоўнік ратаваць падапечную, пракладваючы сьляды па мінным полі? Што эвалюцыя папугая прывядзе да зьяўлення новых «гома сапіенс»? Што ў чарцей можа быць гонар і шляхетнасьць? Што жанчына здольная кахаць да скону? Або калекцыянаваць мужчын? Не? Так? Гэта няважна. Важна тое, што апавяданьні, уключаныя ў зборнік знакамітага польскага пісьменьніка Зьбігнева Уладзімежа Фрончка «Анёлы, чэрці і кабеты», не... Болей »


epub
Ляхновіч Павел, Прыпяць цячэ...

Прыпяць цячэ...

Апавяданьне

Ляхновіч Павел

Засмягла зямля. Пасля бясснежнай зімы і лета выдалася спякотным. Абмялелі рэкі. Нават Прыпяць шмат дзе можна было перайсці пехатою, толькі закасаць калошы. І вада ў ёй усё лета цякла мутная, жоўта-зялёная. Хадзілі пагалоскі, што ваду забруджваюць на другім баку мяжы ўкраінцы, там віравала “бурштынавая ліхаманка”. Ваду, маўляў, для вымывання бурштыну качаюць з рэк. Падводнік не верыў чуткам. “Прыпяць перад перасячэннем мяжы праходзіць пр... Болей »


pdf
Ляхновіч Павел, Зялёны дуб

Зялёны дуб

аповесць, апавяданні, навелы

Ляхновіч Павел

У новым зборніку Паўла Ляхновіча сабраныя розныя па жанры творы, у асновуякіх пакладзены багаты жыцьцёвы досвец аўтара, ягоны светапогляд і, натуральна, фантазія! Чытач знойдзе і аповесць, і апавяданні, і ваенна-марскія мініяцюры-навелы. Сур’ёзныя драматычныя тэксты тут суседнічаюць з прыгодамі і гумарам. Менавіта яскравы гумар таленавітага расказчыка стаў той "разынкай", з-за якой чытачы і слухачы аповедаў "дзядзькі Паўла" назаўжды ста... Болей »


pdf
epub
Ляхновіч Павел, Золата князёўны

Золата князёўны

Апавяданні. Байкі

Ляхновіч Павел

“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці вяртання, і шчаслівыя моманты сяброўскіх, сямейных сустрэч. Апавяданні, сабраныя ў зборніку, рознапланавыя, рознаколерныя і шматкуль... Болей »


pdf
epub
Цішэк Вальтэр, Ляхновіч Павал - пераклад, З Богам y Расеі

З Богам y Расеі

Цішэк Вальтэр, Ляхновіч Павал - пераклад

Аўтар гэтай кніжкі, Вальтэр Цішэк — амэрыканскі езуіт польскага паходжаньня, які практыкаваў у візантыйскім абрадзе. Пачуўшы аднойчы Божае пакліканьне — дапамагаць людзям адчыняць свае сэрцы Богу ён, пераадольваючы нечалавечыя выпрабаваньні і сьмяртэльную небясьпеку, ніколі не здрадзіў ні Творцы ні людзям. Пэўны час Цішэк выконваў сваю місію і на беларускай зямлі. Пасьля Беларусі, дзе ён быў пробашчам у Альбярціне, каля Слоніма, была Р... Болей »


pdf
epub
Ляхновіч Павел, Пачатак сезона

Пачатак сезона

Ляхновіч Павел

Паляўнічыя сабакі бываюць розных парод. І з кожнай пародай палююць па-рознаму. Вось ганчакі. Ах, якое гэта задавальненне – паляваць з ганчакамі! Вы яшчэ зацемна выходзіце ў лес ці поле. На шворцы ў вас выжлец і выжлоўка, гэта па-паляўнічаму “смычок”. Напяўшы павадок, душачыся ў ашыйніках, яны валакуць вас па перасечанай мясцовасці аж пакуль вы не стамляецеся супраціўляцца. Вызваліўшыся, яна адразу знікаюць з вачэй. Гэта называецца “пала... Болей »


pdf
Дзенцёл Альдон, Ляхновіч Павал - пераклад, На літаратурнай Любельшчыне

На літаратурнай Любельшчыне

Дзенцёл Альдон, Ляхновіч Павал - пераклад

Аўтар прадстаўляе Таварыства Творцаў Надбужанскай Культуры імя Януша Каліноўскага ва Уладаве. Піша вершы, эпіграмы, фрашкі, афарызмы і лімерыкі. Дагэтуль напісаў больш за 2000 літаратурных твораў. Частка зь іх была выдадзена ў наступных кніжках аўтара: “Палесьсе – мая малая Радзіма”, “Ненамыленныя развагі”, “Любельская лімерыковая круцёлка зь дзятлавага дупла”. Альдон Дзенцёл нарадзіўся ў Любартове 10.04.1946 г. Дзіцячыя гады і маладось... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 97

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

97

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 86

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

86

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Верасень, 16

Верасень

Літаратурна-мастацкі часопіс

16

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка Міхалёва. Марына Валасар. Ганна Рудак. Марыя Магдалена Палхоўская. Кацярына Шчасная. Дар'я Дарошка. Аляксей Лужынскі. Антаніна Хатэнка. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя

Ляхновіч Павал :: Іншыя выданьні

Павал Ляхновіч, Здрадная сьвіньня (0)

22-08-2011, 23:52

Стаіць у Нарвегіі, непадалёк ад мяжы з Расеяй высокая сопка. Ці то насупраць Печангі, ці то Ліінахамары, а можа Нікеля. Гэта зараз ня вельмі важна. Важна тое, што на сопцы гэтай вельмі магутны тэлескоп (...) Болей »

Павал Ляхновіч, Адно толькі слова (0)

06-11-2010, 08:26

Ішоў па прычальнай сьценцы Кацярынінскай гавані начпо, і думаў аб вялікай і магутнай расейскай мове. Вось, напрыклад слова “вы..баць”. Гэта і аб’явіць спагнаньне, і правесьці выхаваўчую працу з падначаленым, (...) Болей »

< Previous 1 Next >