Вольная студыя

Вольная студыя

Гутаркі без цэнзуры зь дзеячамі культуры й навукі.

Вольная студыя :: Выданьні

audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 03.05.2016

Вольная студыя

Вольная Студыя: “Дзьве душы – ў кожным з нас”

Скобла Міхась

Купалаўскі тэатар упершыню зьвярнуўся да творчасьці Максіма Гарэцкага – ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна можна паглядзець “Дзьве душы”. Пра тое, як ствараўся спэктакль, мы пагутарылі з Уладзіславам Ахроменкам і Максімам Клімковічам – аўтарамі сцэнічнай вэрсіі знакамітай аповесьці.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https://w.soundcloud.com/player/?url=https%3A//api.soundcloud.com/track... Болей »

audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 29.04.2016

Вольная студыя

Эдуард Акулін: Радыяцыя – гэта сьмерць-невідзімка

Скобла Міхась

Радзіма Эдуарда Акуліна – ў чарнобыльскай зоне. Там ядуць чарнобыльскія грыбы, мыюцца ў чарнобыльскіх лазьнях і будуюць лецішчы з чарнобыльскіх хатаў. Чаму ўсё гэта называецца “філязофіяй выжываньня” – ў гутарцы з паэтам і бардам.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https://w.soundcloud.com/player/?url=https%3A//api.soundcloud.com/tracks/260965637&auto_play=false&hide_related... Болей »

audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 22.04.2016

Вольная студыя

Алесь Аркуш: Захапіць Беларусь нашу мілую – каму гэта трэба?

Скобла Міхась

Кніга “Захоп Беларусі марсіянамі” – пра роднае і чужое, пра полацкія скарбы і сьмецьце, пра гвалт і супраціў. Яе героі –пісьменьнікі-“маладнякоўцы”, ледзь не пагалоўна зьнішчаныя падчас сталінскага тэрору, а сюжэт падказаў аўтару ў сьне Вацлаў Ластоўскі. Чаму прэзентацыя кнігі была забароненая на радзіме пісьменьніка ў Жодзіне? Алесь Аркуш – госьцем перадачы.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborde... Болей »

audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 15.04.2016

Вольная студыя

Аляксандар Фядута: Мэмуары Мураўёва варта прачытаць і спаліць

Скобла Міхась

Выдавецтва “Лімарыюс” ашчасьлівіла чытачоў мэмуарамі графа Міхаіла Мураўёва, якога найбольш ведалі па мянушцы “Вешальнік”. Гэта ён падпісаў сьмяротныя прысуды Кастусю Каліноўскаму і яшчэ 127-мі паўстанцам. Чым беларускаму чытачу могуць быць цікавыя ўспаміны ката? Госьцем перадачы – укладальнік кнігі Аляксандар Фядута.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https://w.soundcloud.com/playe... Болей »

audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 08.04.2016

Вольная студыя

Вольная Студыя: Паэтычнаму тэатру “Арт. С” – 10 гадоў

Скобла Міхась

Свае штомесячныя спэктаклі “Арт. С” ладзіць у сталічнай Бібліятэцы імя Цёткі, за дзесяць гадоў там выступілі больш за 200 сучасных творцаў. Паэтычны тэатар – наколькі гэта дзейсны спосаб папулярызацыі паэзіі ў сучасным сьвеце? Гасьцямі перадачы – заснавальнікі тэатру пісьменьніца Аксана Спрынчан і музыка Яраш Малішэўскі.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https://w.soundcloud.com/pl... Болей »

audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 31.03.2016

Вольная студыя

Алег Гардзіенка: Хто і дзеля чаго стаў пад сьцяг БЦР?

Скобла Міхась

У бібліятэчнай сэрыі Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” выйшла ў сьвет кніга Алега Гардзіенкі “Беларуская Цэнтральная Рада: стварэньне, дзейнасьць, заняпад (1943–1995)”. На яе старонках разглядаюцца спроба стварэньня беларускага ўраду пад нямецкай акупацыяй, Другі ўсебеларускі кангрэс, а таксама шматгадовае супрацьстаяньне БЦР і БНР на эміграцыі. Пра ўсё гэта з гісторыкам пагутарыў Міхась Скобла.

<iframe wid... Болей »

audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 24.03.2016

Вольная студыя

Анатоль Сідарэвіч: Ствараецца Энцыкляпэдыя БНР

Скобла Міхась

У Беларусі распачата праца над стварэньнем энцыкляпэдыі, куды павінны ўвайсьці жыцьцяпісы ўсіх дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама тых работнікаў культуры і мастацтва, якія актыўна зь ёю супрацоўнічалі. Кніга плянуецца да выданьня ў 2018 годзе, калі будуць адзначацца 100-я ўгодкі з дня абвяшчэньня БНР. Госьцем перадачы – аўтар энцыкляпэдыі гісторык Анатоль Сідарэвіч.

<iframe width="100%" height="450" scr... Болей »

audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 16.03.2016

Вольная студыя

Крыж Эўфрасіньні Полацкай знаходзіцца пад Масквой?

Скобла Міхась

Семдзесят пяць гадоў таму з прыфрантавога Магілёва зьнік Крыж Эўфрасіньні Полацкай. Ужо за часы незалежнасьці яго спрабавалі знайсці ў амэрыканскіх фундацыях, у сховішчах Ватыкана, у расейскіх музэях. Станоўчых вынікаў тыя пошукі не далі. Тым часам Крыж аб сабе зрэдку напамінаў… Дзе сёньня можа знаходзіцца нацыянальная сьвятыня беларусаў? Па вэрсіі госьця перадачы гісторыка Сяргея Тарасава – у падмаскоўным Загорску, у Троіца-Сергіевай л... Болей »

audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 09.03.2016

Вольная студыя

Лявон Баршчэўскі: У музэі Гётэ экспануецца мой пераклад

Скобла Міхась

У выдавецтве Зьмітра Коласа выйшла ў сьвет аўтарская анталёгія перакладчыка Лявона Баршчэўскага “І боль, і прыгажосьць”. Яе склалі творы ста паэтаў сьвету, якія пісалі на трыццаці двух мовах – ад Сапфо і Катула да нашых сучасьнікаў Дзьмітра Паўлычкі і Томаса Венцлавы. Тэксты ў кнізе падаюцца па-беларуску і на мове арыгіналу. Пра ўнікальнае мультылінгвістычнае выданьне зь перакладчыкам-паліглётам пагутарыў Міхась Скобла.

<cent... Болей »

audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 02.03.2016

Вольная студыя

Яўген Вапа: “Ніва” расшыфроўваецца як Наша І Ваша Апора

Скобла Міхась

60 гадоў таму ў Беластоку пачала выдавацца беларуская газэта “Ніва”. За гэты час выйшла больш за 3100 нумароў, рэдакцыя тыднёвіка выпусьціла ў сьвет цэлую бібліятэчку кніг мясцовых літаратараў і адмысловых календароў, якія можна напаткаць ледзь ня ў кожнай беларускай хаце на Беласточчыне. Пра тое, чым жыве “Ніва” сёньня, раскажа галоўны рэдактар тыднёвіка Яўген Вапа.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" fr... Болей »