Вольная студыя

Вольная студыя


Гутаркі без цэнзуры зь дзеячамі культуры й навукі.

Вольная студыя :: Выданьні

audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 21.11.2016

Вольная студыя

Ігар Шклярэўкі: Хачу назаўжды вярнуцца ў Беларусь

Скобла Міхась

Паэт выдаткаваў сваю Дзяржаўную прэмію СССР на пасадку лесу ў Петрыкаўскім раёне на беразе Прыпяці і перадаў 26 мільёнаў савецкіх рублёў (сёньня гэта прыкладна 26 мільёнаў даляраў) на пабудову дамоў для чарнобыльскіх перасяленцаў. Ці захоча беларуская дзяржава на знак удзячнасьці прадаставіць кватэру ў Менску знакамітаму земляку, які пасля паўстагодзьдзя жыцьця ў Маскве вырашыў вярнуцца на радзіму? Госьцем перадачы – Ігар Шклярэўскі. — ... Болей »


audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 14.11.2016

Вольная студыя

Анатоль Вярцінскі: Паэт у Беларусі павінен быць змагаром

Скобла Міхась

У 60-я яго імя фігуравала ў данясеньнях старшыні КДБ СССР, адрасаваных ЦК КПСС. У 70-я ён выдаў кнігу “Ветрана”, якая стала прадвесьнікам галоснасьці. У 80-я рэдагаваў тыднёвік “ЛіМ”, які за лічаныя гадзіны зьнікаў з шапікаў “Саюздруку”. У 90-я з трыбуны Вярхоўнага Савету абвесьціў дату дзяржаўнага сьвята – Дня Незалежнасьці. Госьцем перадачы – паэт Анатоль Вярцінскі, якому 18 лістапада спаўняецца 85. — Як гэта ні дзіўна, было ня цесна,... Болей »


audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 07.11.2016

Вольная студыя

Суд над камунізмам – пакуль на экране

Скобла Міхась

У Менску прайшлі прэм’ерныя паказы дакумэнтальнага фільма “Суд над камунізмам”. Чаму масквічы любяць фатаграфавацца з маскарадным Сталіным, а ў Беларусі да гэтай пары стаяць помнікі забойцам? Гасьцямі перадачы – стваральнікі стужкі Кася Камоцкая і Віктар Корзун. - Нам хацелася паказаць шляхі пошуку загінулых і рэпрэсаваных продкаў. Гэта вельмі актуальна, бо тычыцца ледзь ня кожнай сям’і ў Беларусі. Па-другое, сваім фільмам мы хацелі зьв... Болей »


audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 31.10.2016

Вольная студыя

Уладзімер Вішнеўскі: У нас выдатныя мастакі, але яны дзяржаве непатрэбныя

Скобла Міхась

Аздобленыя ім кнігі неаднойчы адзначаліся на разнастайных кніжных біенале. Напрыклад, “Палата кнігапісная” Міколы Нікалаева атрымала Гран-пры на айчынным конкурсе “Мастацтва кнігі”. Чаму ж сёньня ў Беларусі ілюстраваньнем кніг займаюцца аматары, а кнігарні літаральна заваленыя сумнеўнай з гледзішча мастацкага густу прадукцыяй? Мастак Уладзімер Вішнеўскі – госьцем перадачы. — Практычна нічога ня трэба, толькі ўяўленьне. А яно проста так ... Болей »


audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 24.10.2016

Вольная студыя

Паліна Качаткова: Калі пад Воршай ня будзе нас, туды прыйдуць расейскія казакі

Скобла Міхась

Прэзэнтацыя кнігі Паліны Качатковай “Гняздо-2” невыпадкова прайшла ў вёсцы Стаўры пад Воршай. На думку аўтаркі, нацыянальная культура павінна больш актыўна праяўляць сябе менавіта на памежжы. Ці зможа беларуская кніга спыніць “русский мир”, які на Віцебшчыне пачуваецца даволі камфортна? Празаік Паліна Качаткова – госьцяй перадачы. — Вы так гаворыце, быццам Менск — цэнтар сусьвету. Між іншым, у Стаўры прыехалі людзі ня толькі са сталіцы,... Болей »


audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 17.10.2016

Вольная студыя

Сяржук Доўгушаў: Барадуліна трэба бараніць канкрэтнымі справамі

Скобла Міхась

Пакуль у сацсетках ідзе слоўная вайна зь лектарам БДУ, які залічыў Рыгора Барадуліна да нацыстаў (за яго прыналежнасьць да БНФ), маладыя прыхільнікі народнага паэта рыхтуюць да выданьня вушацкі фальклёр у барадулінскіх запісах. Што будзе ўяўляць зь сябе альбом пад назвай “Падарунак для Барадуліна”? Госьцем перадачы – каардынатар праекту музыка Сяржук Доўгушаў. — Пераважна толькі сярод сваіх рухаецца. А хацелася б, каб у гэтым праекце па... Болей »


audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 10.10.2016

Вольная студыя

Беларускі погляд на сярэднявечную Эўропу

Скобла Міхась

Выйшла ў сьвет “Гісторыя сярэднявечнай Эўропы V–ХV ст.”, дзе падзеі, што адбываліся на вялізнай тэрыторыі ад Партугаліі да Паволжа, упершыню разглядаюцца зь беларускіх пазыцый. Са старонак кнігі можна даведацца пра ўдзел нашых продкаў у гусіцкіх войнах у Чэхіі, пра тое, як нашы князі кіравалі Крымам, а нашы майстры будавалі Маскву… Госьцем перадачы – аўтар кнігі гісторык Алег Трусаў. — Па-першае, мовай. Тая «Гісторыя...» была перакладзе... Болей »


audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 03.10.2016

Вольная студыя

Віктар Марціновіч: Беларускі сьвет і “русский мір” усё больш разыходзяцца

Скобла Міхась

У эпоху чытацкае крызы кнігі гэтага пісьменьніка расхопліваюцца ў кнігарнях, а для іх прэзэнтацый выбіраюцца ўсё больш прасторныя залі. Яго раманы перакладаюцца на ангельскую, нямецкую, расейскую, швэдзкую мовы. У чым сакрэт посьпеху творцы, і пра што яго новы раман “Возера радасьці”? Госьцем перадачы – Віктар Марціновіч. — Дзякуй, што пабачылі пазытыў, бо хтосьці з чытачоў напісаў, што «Возера радасьці» — вельмі дэпрэсіўны раман. Так я... Болей »


audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 27.09.2016

Вольная студыя

Кацярына Ваданосава: Дзікае паляваньне – ня толькі беларускі вобраз

Скобла Міхась

Яна грае на дзесяці музычных інстумэнтах, у тым ліку на дудзе, які традыцыйна лічыцца мужчынскім. Яна піша вершы і музыку, яна выконвае ўласныя песьні і зьяўляецца мастацкім кіраўніком адразу некалькіх гуртоў. Яна пераплятае старыя кнігі і зьяўляецца тварам мадэльнай агенцыі. Госьцем перадачы – мастачка ў шырокім сэнсе гэтага слова Кацярына Ваданосава. — Заўсёды бянтэжыць — праўду кажу. Хоць мне, як і любой жанчыне, падабаецца, калі мне... Болей »


audio
Скобла Міхась, Вольная студыя, 20.09.2016

Вольная студыя

Андрэй Мельнікаў: Беларусь па-ранейшаму ў канвульсіях

Скобла Міхась

Апошнім часам ён выступае пераважна ў лесе, дзе канцэрты не рэглямэнтуюцца ідэалягічнымі аддзеламі. Ён вандруе па краіне ад Гомеля, у якім прапісаны, да Талькі пад Пухавічамі, дзе штогод ладзіць лясны Талькаўскі фэст і дзе на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах быў у адной камандзе са Сьвятланай Алексіевіч. Госьцем перадачы – аўтар і выканаўца Андрэй Мельнікаў. — Людзі, якія мяне запрашаюць і слухаюць, — мае даўнія знаёмцы і сябры, якія прыкл... Болей »