video
Алеся Пісьмянкова, На плошчы Якуба Коласа

На плошчы Якуба Коласа

Андрусь Такінданг чытае верш Алеся Пісьмянкова

Алеся Пісьмянкова

Андрусь Такінданг – беларускі мастак, музыка, паэт, тэлевядучы. Нарадзіўся ў 1983 годзе ў сям'і беларускі і ўраджэнца Чаду. Працуе мастаком і грае ў гурце фолькмадэрновай музыкі Recha, а таксама ў ска-джаз-рэгі-панк гурце «Гаротніца». Складае вершы і песні і робіць анімацыйныя фільмы. Да 130-годдзя Максіма Багдановіча стварыў анімацыйны фільм «Да зор» па матывах вершаў паэта. Разам з Дзянісам Міжуем атрымаў узнагароду фестываля беларуск... Болей »


video
Геніюш Ларыса, Сэрца, зямля мая...

Сэрца, зямля мая...

Віка Трэнас чытае верш Ларысы Геніюш "Сэрца, зямля мая..."

Геніюш Ларыса

Віка Трэнас – паэтка, літаратурны крытык. Нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, у 2006-2012 гадах рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”, працавала прэс-сакратаром ліквідаванага ўладамі Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі часопісаў для дзяцей “Вясёлка” і “Буся”. # Ларыса Геніюш (1910-1983) – беларуская паэтка, пісьменніца, грамадская дзяячка. Вучылася ў Ваўкавыскай по... Болей »


video
Барадулін Рыгор, Трэба дома бываць часцей

Трэба дома бываць часцей

Юры Несцярэнка чытае верш Рыгора Барадуліна "Трэба дома бываць часцей"

Барадулін Рыгор

Юры Несцярэнка – музыка, празаік, перакладчык. Нарадзіўся ў 1965 годзе на Быхаўшчыне. Доўгі час жыў і працаваў у Бялынічах. Скончыў Мінскі інстытут культуры. Стваральнік музычных гуртоў “White Night Blues” (Блюз Белай Ночы) і “Nіestary Band”. Удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў, аўтар сольных альбомаў, выступае таксама як аглядальнік і музычны крытык. Аўтар кніг “Звычайны шоу-бізнес” (2015), “Маё мястэчка ў часе і прасторы” (2015... Болей »


video
Трус Паўлюк, Падаюць сняжынкі

Падаюць сняжынкі

Таццяна Грыневіч чытае верш Паўлюка Труса "Падаюць сняжынкі"

Трус Паўлюк

Таццяна Грыневіч — беларуская спявачка і бард. Нарадзілася ў 1977 г. у Ашмянах. Скончыла Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М. К. Агінскага, БДУКіМ, працавала ў дзяржаўнай філармоніі, у складзе камернага хору. У 2007–2009 гадах супрацоўнічала таксама з хорам праваслаўнага сабора Гайнаўкі (Польшча). Як сольная спявачка канцэртуе з 2008 года, выступала ў школах, бібліятэках, музеях, прадпрыемствах па ўсёй краіне. Асноўныя захапленні — ... Болей »


video
Караткевіч Уладзімір, Таўры

Таўры

Уладзімір Арлоў чытае верш "Таўры" Уладзіміра Караткевіча

Караткевіч Уладзімір

ладзімір Арлоў — празаік, паэт, эсэіст, перакладчык, папулярызатар гісторыі Беларусі. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку, скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў у газеце «Хімік», выдавецтве «Мастацкая літаратура». Дэбютаваў вершамі ў студэнцкім самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» (1973). # Уладзімір Караткевіч (1930–1984) — паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык. Нарадзіўся ў Оршы, скончыў філфак Кіеўскага ўніверсітэта... Болей »


video
Колас Якуб, Мой родны кут

Мой родны кут

Іна Снарская чытае урывак з паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа

Колас Якуб

Іна Снарская — паэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў Полацку ў 1965 годзе. Скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут (будаўніцтва) і Палтаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (філалогія). З 1987 года жыве ва Украіне. Працавала рэдактаркай у Палтаўскай тэлерадыёкампаніі «Лтава» («Суспільне Полтава»). Аўтарка 200 перадач і дакументальных фільмаў. Творчай сувязі з Беларуссю ніколі не перарывала. # Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міцкевіч, 18... Болей »


video
Багдановіч Максім, Пагоня

Пагоня

Сяргей Харэўскі чытае верш Максіма Багдановіча “Пагоня”

Багдановіч Максім

Сяргей Харэўскі — мастацтвазнаўца, эсэіст, педагог, мастак. Нарадзіўся ў Мінску ў 1967 годзе. Удзельнічаў у моладзевых грамадскіх аб’яднаннях "Талака" і "Беларуская Майстроўня" (1979—1984). Быў мастацкім рэдактарам часопіса "Бярозка", газет "Свабода" і "Наша Ніва". Аўтар і мастак "Нашай Нівы" з моманту яе аднаўлення, вёў аўтарскую праграму "Галерэя Свабоды" на Беларускай службе Радыё Свабода. Выкладаў у Віленскім педагагічным універсіт... Болей »


video
Купала Янка, Прарок

Прарок

Сяржук Сокалаў-Воюш чытае верш Янкі Купалы “Прарок”

Купала Янка

Сяржук Сокалаў-Воюш — беларускі паэт, перакладчык, спявак-бард, кампазітар. Адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай плыні ў аўтарскай песні. Аўтар песень для шэрагу гуртоў. Аўтар гімна партыі БНФ "Фронт". Нарадзіўся ў 1957 у в. Астроўшчына на Віцебшчыне ў сям'і настаўнікаў. Скончыў БДУ (філалогія) ў 1985 г. З 1988 па 1990 год загадваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцеб... Болей »