video
Гардзейчык-Мазярская Вольга, Зоры не спяць, 21.03.2014

Зоры не спяць

Ірына Лаўроўская і беларуская ўрбаністыка

Гардзейчык-Мазярская Вольга

Чым завінаваціліся мы, што жывем у брыдкіх гарадах, якія цяжка назваць еўрапейскімі? Ці можна казаць пра спецыфіку беларускіх местаў? Хто вызначае сёння выгляд гораду і яго архітэктурную палітыку, што такое публічная прастора і ці вучаць у Беларусі на ўрбаністаў? А як мы, жыхары, можам уплываць на выгляд сваіх гарадоў? Ці нам наканавана ездзіць цешыць вока за мяжу?.. Адказаў у Зорнай студыі вядоўца Вольга Гардзейчык шукае разам з архітэ... Болей »


video
Гардзейчык-Мазярская Вольга, Зоры не спяць, 14.03.2014

Зоры не спяць

Дзяніс Марціновіч і опера

Гардзейчык-Мазярская Вольга

Галоўная мэта рэжысёра оперы – зрабіць так, каб музыка нікому не замінала, сцвярджаў Гайнэ. Што скажа нам сёння музычны тэатр, калі сцішыць музыку, каб яна «не замінала»? Тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч разважае, ці ёсць у нас абсалютныя музычныя гіты, мюзіклы, на якія варта ісці кожнаму, як на Вэбэра, і чые прозвішчы на афішах можна ўспрымаць як знак якасці. Госць Зорнае студыі прыцягнуў увагу аўдыторыі любоўна і гожа напісанымі гі... Болей »


video
Гардзейчык-Мазярская Вольга, Зоры не спяць, 07.03.2014

Зоры не спяць

Паўлюк Быкоўскі і сацыяльныя сеткі

Гардзейчык-Мазярская Вольга

Ідэальны блогер і грамадства, свабоднае ад «лайкаў»... «Аднакласнікі», «Twitter», «Facebook» – ці праўда, што інтэрнэт-дачыненні абядняюць мову, абвастраюць кепскія рысы ды спараджаюць людзей «лайк»-вымярэння? Як сацыяльныя сеткі змяняюць грамадства? Ці гадуем мы папуляцыю аморфных, геданістычных нарцысаў, залежных ад колькасці «лайкаў» пад сваймі здымкамі? Ці інтэрнэт-прастора, якая «стрывае ўсё», не робіцца для беларускага грамадства ... Болей »


video
Гардзейчык-Мазярская Вольга, Зоры не спяць, 28.02.2014

Зоры не спяць

Паўлюк Быкоўскі і сусветная картатэка

Гардзейчык-Мазярская Вольга

Ідэальны блогер і грамадства, свабоднае ад «лайкаў»... «Аднакласнікі», «Twitter», «Facebook» – ці праўда, што інтэрнэт-дачыненні абядняюць мову, абвастраюць кепскія рысы ды спараджаюць людзей «лайк»-вымярэння? Як сацыяльныя сеткі змяняюць грамадства? Ці гадуем мы папуляцыю аморфных, геданістычных нарцысаў, залежных ад колькасці «лайкаў» пад сваймі здымкамі? Ці інтэрнэт-прастора, якая «стрывае ўсё», не робіцца для беларускага грамадства ... Болей »


video
Гардзейчык-Мазярская Вольга, Зоры не спяць, 21.02.2014

Зоры не спяць

Віктар Малышчыц і зоры

Гардзейчык-Мазярская Вольга

Чаму людзі вераць у гараскопы, хоць даўно забыліся, што такое алхімія? Чаму сапраўднаму астраному заўжды не стае ночы? Перш як набываць тэлескоп і глядзець на неба, трэба ведаць, што ты хочаш там убачыць. Госць Зорнае студыі – астраном і фатограф Віктар Малышчыц, аўтар роліку «Беларусь: у абдымках зорак». «Калі географ паказвае, якая нашая зямля, то астраном пашырае светапогляд да маштабаў сусвету. Мы пачынаем разумець, дзе нашае месца ... Болей »


video
Гардзейчык-Мазярская Вольга, Зоры не спяць, 14.02.2014

Зоры не спяць

Ціхан Чарнякевіч і любоўная лірыка

Гардзейчык-Мазярская Вольга

«...Кансалідацыі няма, але ў той жа час асабіста кожны паэт піша менавіта сваю адну кнігу, і ён не можа выкруціцца. І нават калі яму 90, як Мілашу, то гэтая адна кніга працягваецца пастаянна, і ад яе не ўцячэш...». Пра «Вянок» Багдановіча і чабор Броўкі, пра верлібры Танка і правакацыі рамантыкаў Рыжкова ды Адамовіча ў Дзень закаханых разважае ў Зорнай студыі крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Удумлівы, разважлівы Ціхан раіць за... Болей »


video
Гардзейчык-Мазярская Вольга, Зоры не спяць, 07.02.2014

Зоры не спяць

Андрэй Федарэнка і рамяство

Гардзейчык-Мазярская Вольга

«Пісьменнік заўсёды ў глыбіні душы адчувае тую ўладу, якую мае ягонае слова над іншымі людзьмі, і непераказальную агіду, якую нясе гэтая ўлада...» У камернай студыі праграмы «Зоры не спяць» – адзін з найлепшых пісьменнікаў сучаснай Беларусі Андрэй Федарэнка. Ён разважае пра тое, хто мае над пісьменнікам сапраўдную ўладу – дзяржава ці слова, пра адказнасць і пра страх даваць рэцэпты, пра шкоду прэміяў і карысць малых грантаў. Пра шыфроўк... Болей »


video
Гардзейчык-Мазярская Вольга, Зоры не спяць, 31.01.2014

Зоры не спяць

Уладзімір Цэслер і творчая свабода

Гардзейчык-Мазярская Вольга

«Раней дызайнеры фармавалі густы, стаўленне да прадмета, а цяпер – гэта дызайнеру кажуць, што трэба рабіць, што спадабаецца народу. Больш няма такога, што, ствараючы нешта, ты можаш на нешта ўплываць...» Пра ўнутраную свабоду мастака, пра свабоду ўнутры сістэмы – савецкай, постсавецкай ці рынкавай – разважае ў Зорнай студыі графік, дызайнер Уладзімір Цэслер, чалавек-брэнд, адна з самых каларытных персонаў сучаснага мастацтва, правакатар... Болей »


video
Гардзейчык-Мазярская Вольга, Зоры не спяць, 24.01.2014

Зоры не спяць

Тамара Мацкевіч і адукацыя

Гардзейчык-Мазярская Вольга

Амерыканцы выхоўваюць не толькі шчаслівых, але яшчэ і адказных людзей. Як ім гэта ўдаецца і ці магчыма гэта ў Беларусі? Школьная форма – за і супраць. Што казаць дзіцяці, праводзячы яго ў школу, каб павысіць ягоную самаацэнку? Найлепшыя вучні нашых настаўнікаў развозяць піццу ў багатых краінах – мы самі іх туды скіравалі. Пра выхаванне, адукацыю і самаадукацыю ў Зорнай студыі разважае педагог, намесніца старшыні Таварыства беларускай шк... Болей »


video
Гардзейчык-Мазярская Вольга, Зоры не спяць, 17.01.2014

Зоры не спяць

Пятро Васючэнка і казка

Гардзейчык-Мазярская Вольга

«Добры канец казкі – гэта распаўсюджаны стэрэатып. Гэта нам так хацелася б. Насамрэч сумных фіналаў болей...». Колькі эпохаў і канцоў свету хаваецца ў казцы «Курка Рабка»? Што вылечыла ад дэпрэсіі рака? Як уратаваўся старажытны Піліпка-сынок? І чаму самае нешчаслівае – жыта? У чым увогуле спецыфіка беларускае казкі, якую гэтак любяць немцы і якая ў разы багацейшая за расейскую і ўкраінскую паводле колькасці сюжэтаў? Беларуская народная ... Болей »