Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Весялкоўскі Юры, Няясна мроіліся новыя дарогі

Няясна мроіліся новыя дарогі

Весялкоўскі Юры

Месца выхаду: Лёндан

Дата выхаду: 1997

Рэдактар: Мірановіч Антон

Памеры: 141с., 23см

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва; Мэмуары

Copyright © 1997 by Весялкоўскі Ю.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1207], [4426]

Лёс кожнага чалавека складаецца на лёс усяго народа. Разглядаючы біяграфіі людзей зь мінулых пэрыядаў знаходзім у іх тыя самыя праблемы, якія датычылі ўсёй нацыі. Таксама гісторыя беларускай палітычнай эміграцыі ўказвае нам, якія складаныя пэрыяды перажылі нашы бацькі і дзяды ў нядаўнім мінулым. Вывучэньне мінулага сваёй нацыі мусіць улічваць гісторыю беларусаў, якія былі прымушаны пакінуць сваю айчыну. Беларуская эміграцыя мае асаблівы характар. Беларускую зямлю пакідалі людзі, якія вельмі моцна яе любілі, змагаліся за яе незалежнасьць і сувэрэнную дзяржаву. Для гэтых людзей беларускія нацыянальныя сымбалі: бел-чырвона-белы сьцяг і гэрб Пагоня былі і ёсьць самой вялікай каштоўнасьцю. Прапануем шаноўным чытачам успаміны Юрыя Весялкоўскага — аднаго зь вядомых беларускіх дзеячоў. Юры Весялкоўскі, народжаны ў 1924 годзеў Новым Сьвержані, гады Другой Сусьветнай ваты перажыў актыўна ўдзельнічаючы ў нацыянальным жыцьці. Пасьля яе заканчэньня апынуўся на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Там уключыўся ў дзейнасьць Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі, Хрысьціянскага Аб'еднаньня Беларускіх Работнікаўу Вялікабрытаніі, займаўсяў беларускіх рэлігійных арганізацыях. Пасьля заканчэньня прафэсійнай працы разгарнуў шырокую публіцыстычную дзейнасьць. Выдаваў ён двухмесячнік „Голас часу «, быў таксама аўтарам важных гістарычных распрацовак: „Дарога рымскіх папаў на Усход « (1992), „Што прывяло Армію Краёву на Беларусь « (1995), „Беларусь у Першай Сусьветнай вайне» (1996).

Беларускія аўтары: Весялкоўскі Юры

Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Весялкоўскі Юры, Дух часу

Дух часу

Палемічна-крытычныя артыкулы

Весялкоўскі Юры

Гэту кнігу міжволі ўзважваеш на далоні, нібы ёмістую цагліну з гістарычнага падмурку Беларушчыны. Узважваеш з нялёгкім уздыхам: глыбока ў душу, трывожна й пранікліва, яна, гэта кніга, гэты „Дух часу” ўглядаецца вачыма замежжа, той заходняй дыяспары, ад імя якой узяўся мужна, на публіцыстычным дыханьні, прамаўляць адметны голас яшчэ аднаго, бясспрэчна, буйнага, цікавага, разнастайнага, беларуска-прыроджанага таленту — Юры Весялкоўскага. ... Болей »


pdf
Весялкоўскі Юры, Ад Гарбачова да Белавежы

Ад Гарбачова да Белавежы

Весялкоўскі Юры

Пасьля перамогі над гітлераўскай Нямеччынай у 1945 годзе Сталін пашырыў межы СССР і стварыў вялікую камуністычную імпэрыю. Партыйная прапаганда даказвала, што краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы былі вызвалены ад гітлераўскай тыраніі. Фактычна яны не былі вызваленыя, а толькі занятыя Чырвонай Арміяй у якасьці ваенных трафеяў. Масква зрабіла іх сваімі сатэлітамі, якія мелі ахоўваць Савецкі Саюз, і адмежавала іх ад заходніх дэмакратычных дз... Болей »


pdf
Весялкоўскі Юры, Рабы ў старажытным і сучасным сьвеце

Рабы ў старажытным і сучасным сьвеце

Весялкоўскі Юры

У пошуках мінулага чалавек мае два галоўныя заданьні: знайсьці факты і паказаць іх. Зрабіць гэта сёньня ня так проста і лёгка, калі справа датычыць штодзённага жыцьця таго ці іншага старажытнага народу, калі няма на гэта пэўных запісаў. А такімі запісамі зьяўляецца гісторыя або аповед пра людзей, пра тое, што яны рабілі ў свой час, за што змагаліся і ў чым знаходзілі задавальненьне. Таму, як-бы далёка мы не вярталіся ў мінулае людзкасьц... Болей »


pdf
Весялкоўскі Юры, Па сьлядох другой сусьветнай вайны

Па сьлядох другой сусьветнай вайны

Весялкоўскі Юры

У сваю новую кнігу беларускі публіцыст і гісторык з Англіі Юры Весялкоўскі ўключыў артыкулы пра Другую сусьветную вайну. Аднак, хаця іхны аўтар быў непасрэдным сьведкам і ўдзельнікам самай жахлівай ў гісторыі чалавецтва с.усьветнай бойні, кніга, за рэдкім выняткам, не зьяўляецца аўтабіяграфічнай. Гэта, хутчэй, ёсьць спроба далёка не безстароннага чалавека, лёс якога апяклі й крута зьмянілі гады ваеннага ліхалецьця, - разабрацца ў далёкі... Болей »


Весялкоўскі Юры, Нарысы па гісторыі Беларусі

Нарысы па гісторыі Беларусі

Весялкоўскі Юры

Так склаліся гістарычныя абставіны беларускага народа, што ён на сваёй роднай зямлі не заўсёды мог свабодна выказацца, а толькі дзейнічаць у акрэсьленых рамках акупацыйнага рэжыму і прадстаўляць сваю гісторыю з пункту гледжаньня варожай сілы. Таму разглядаючы гісторыю Беларусі трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу на яе суседзяў. У сваіх нарысах зьвяртаю ўвагу і на тыя зьмены і падзеі, якія адбываліся за межамі Беларусі. Гэта паможа нам лепш ... Болей »


pdf
Весялкоўскі Юры, Каляды на чужыне

Каляды на чужыне

Вершы

Весялкоўскі Юры

Юры Весялкоўскі вядомы ў беларускім замежжы як публіцыст. Аднак праз усё сваё доўгае жыццё ён пісаў таксама й вершы, друкуючы іх зрэдку ў розных беларускіх выданьнях. На схіле гадоў пастанавіў аб'яднаць свае вершаваныя творы ў кнігу, каб вынесьці на суд чытача. І хоць іхны аўтар сьцьвярджае, што ён "пачаў пісаць вершы аказыйна", што "ёсьць гэта не паэтычныя вершы, а выказаныя думкі ў вершаванай форме", - чытач знойдзе на старонках кнігі... Болей »


Весялкоўскі Юры, Нарысы па гісторыі Беларусі, частка І

Нарысы па гісторыі Беларусі

(да 1384 г.)

Весялкоўскі Юры

Так склаліся гістарычныя абставіны беларускага народа, што ён на сваёй роднай зямлі не заўсёды мог свабодна выказацца, а толькі дзейнічаць у акрэсьленых рамках акупацыйнага рэжыму і прадстаўляць сваю гісторыю з пункту гледжаньня варожай сілы. Таму разглядаючы гісторыю Беларусі трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу на яе суседзяў. У сваіх нарысах зьвяртаю ўвагу і на тыя зьмены і падзеі, якія адбываліся за межамі Беларусі. Гэта паможа нам лепш ... Болей »


Весялкоўскі Юры, Беларусь у Першай Сусьветнай вайне

Беларусь у Першай Сусьветнай вайне

Гістарычны нарыс

Весялкоўскі Юры

Сабраны матэрыял зьяўляецца часткай гісторыі бурлівых гадоў Першай Сусьветнай вайны, у якім я стараўся дайсьці праўды, ды апублікаваць яе для тых беларусаў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі, але мала яе ведаюць і мала ведаюць сваіх суседзяў. Закрануў я таксама крыху і перадваенны матэрыял, каб такім чынам прадставіць чытачу палітычныя, эканамічныя, культурныя і наогул усе тыя абставіны, якія існавалі на Беларусі і ў якіх умовах жыў і з... Болей »


Весялкоўскі Юры, Што прывяло Армію Краёву на Беларусь

Што прывяло Армію Краёву на Беларусь

Весялкоўскі Юры

Амаль 50 гадоў дзейнасьць Арміі Краёвай на Заходняй Беларусі, у час апошняй вайны і па вайне, заставалася белай плямай. Аб ёй мала хто з маладога пакаленьня беларусаў чуў, бо палітыка савецкага ўраду была такая, каб не выклікаць горкіх успамінаў і гэтым не парушыць добрасуседзкія адносіны з Польшчай. Закраналіся толькі некаторыя аспэкты, якія асьвятляліся аднабакова. Але дзейнасьць АК на Заходняй Беларусі не была нейкім малаважным выпад... Болей »


Весялкоўскі Юры, Дарога Рымскіх Папаў на Ўсход

Дарога Рымскіх Папаў на Ўсход

Весялкоўскі Юры

Хрысьціянская Царква мае сваю старую і багатую гісторыю дзе, акрамя яснага сьвятла, ёсьць і чорная ноч. Як хто, а перадусім культурны чалавек павінен знаць адно і другое. Ён павінен знаць гісторыю свае Царквы, яе вядучых духоўных. Цікава, што да гэтага часу Каталіцкая царква, якая ўважае сябе за першую і вядучую, да гэтага часу не выдала папулярнай біяграфіі папаў рымскіх, каб запазнаць сваіх вернікаў з заслугамі, якія яны прынесьлі да ... Болей »