Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Жук В., БНР ці БССР

БНР ці БССР

Жук В.

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 1968

Выдавец: Рэдакцыя газеты "Беларус"

Выдавецтва/ друкарня: Рэдакцыя газеты "Беларус"

Памеры: 12 с., 21см

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [857]

У сваім артыкуле А. Пятровіч кажа: "-Дзякуючы рэвалюцыі й савецкай уладзе Беларусы, як і ўсе народы вольнай Расеі, упяршыню за шматгадовую гісторыю атрымалі права й магчымасьць стварыць сваю нацыянальную дзяржаву..."— Тут ёсьць поўнае запярэчаньне гістаірычнай праўды. Беларусы, Палякі, Украінцы, Армяне, Грузіны, Татары й Туркестанцы мелі сваю дзяржаўнасьць раней за Расеію (Расея пачала называцца так ад Пятра Вяліікага, раней-жа была Маскоўскім княствам). У 10-12 стг. Беларусь мела пачатковую дзяржаўнасьць у сваіх княствах Полацкім, Турава-Пінскім і Смаленскім, а ад 13 стг. у Вялікім Княстве Літоўскім. Пад Расею трапіла толькі ў канцы 18 стг., а раней ані з Маскоўшчынай, ані з Расеяй, апрача войнаў, нічога супольнага ня мела. Маскоўшчына, а пазьнейішая Расея зьнішчала дзяржаўнасьць іусіх пералічаных вышэй 'народаў і, забраўшы іхныя землі, стварыла сваю імпэрыю. Бальшавікі інікому не стварылі сувэрэннай дзяржаўнасьці, наадварот, яны зьнішчылі адроджаную ў 1917-18 гадох дзяржаўнасьць забраных Расеяй нерасейскіх народаў і стварылі ім не незалежныя дзяржавы, а фікцыйныя савецкія рэспублікі, падпарадкаваныя Маскве. Яны адрадзілі расейскі імпэрыялізм, узмоцнілі яго й удасканалілі.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)