Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.

ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці

Міхалюк Дарота

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2025

Выдавец: Фонд Kamunikat.org

Памеры: 502 с.

ISBN: 978-83-67937-67-2

Катэгорыя: Гісторыя

Copyright © 2025 by Дарота Міхалюк, Фонд Kamunikat.org, Артур Вакараў - вокладка

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Беларуская Народная Рэспубліка неаднаразова была важнай тэмай на навуковых канферэнцыях, у публікацыях артыкулаў і раздзелаў у манаграфіях. Большасць аўтараў цытавалі працы Дароты Міхалюк, прызнаючы каштоўнасць тэзісаў і высноў, якія змяшчаюцца ў манаграфіі. У выпадку з дысертацыяй пра Беларускую Народную Рэспубліку здаецца дакладным сказаць, што аўтарка знайшла сваю тэму. Чытанне кнігі стварае ўражанне, што для Дароты Міхалюк гэта была не проста праца, народжаная з пачуцця абавязку напісаць дысертацыю, неабходную для акадэмічнай кар'еры, але і грандыёзная інтэлектуальная прыгода, якую найлепш характарызуюць два сказы ва ўводзінах у тэму: «Некалькі год таму ўпершыню я праглядала надрукаваныя дакументы, якія тычыліся Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны падаліся мне яскравым сведчаннем неардынарнай палітычнай драмы: юнацкія ідэалы, мары пра ўласную дзяржаву, адсутнасць разумення з боку міжнародных палітычных колаў, нечаканыя павароты, рамантычныя героі. Урэшце — трагічны фінал беларускай незалежніцкай ідэі і яе прыхільнікаў [...]».  Гэта выдатная сітуацыя для навукоўца, калі даследчая праблема паглынае яго гэтак жа моцна, як і сенсацыйны раман аматараў гэтага жанру. (праф. Яўген Мірановіч)

Беларускія аўтары: Міхалюк Дарота

Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org

Каталёг: Крама | Прыватны кнігазбор

Замовіць кнігу

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Міхалюк Дарота, Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.

Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг...

ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці

Міхалюк Дарота

У кнізе апавядаецца пра спробу здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Аўтарка намагалася як мага паўней прадставіць у ёй нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У працы ставіцца шмат важных і актуальных пытанняў, сярод іншага датычных развіцця беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэння розны... Болей »