Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2022
Рэдактар: Вапа Яўген
Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
Памеры: 248 с.
ISBN: 978-83-62857-09-8
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2022 by Rada Programowa Tygodnika „Niwa”
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Беларускае слова пісьменніцы і неўтаймоўнай вандроўніцы Ганны Кандрацюк заўсёды жывое, шматфарбнае і духмянае, насычанае гукамі і водарамі дарагой ёй зямлі. Яе проза нязменна выклікае ў мяне ўсцешлівае адчуванне сваёй прысутнасці побач з аўтаркай - і тады, калі яна выпраўляецца ў дарогу па родным Падляшшы ці па беларускіх вёсках па той бок мяжы, і тады, калі кіруецца па Прыпяці па Нобель, і тады, калі падарожнічае ў прасторы і часе па абодва бакі Белавежскай пушчы. Новая кніга Ганны Кандрацюк таксама зачароўвае. Яе таленавітыя старонкі падаруюць чытачу яскравы суплёт непаўторных гісторый і сустрэч з цэлай галерэяй герояў: ад старой Дамінкі з Кутлоўкі, якую адкалыхалі з мёртвых яшчэ на трыццаць гадоў жыцця, і знакамітай сям'і Елянецкіх з Камянеччыны да ацалелых удзельнікаў трагедыі ў Залешанах і нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша, які меў ганаровае званне Прыяцеля Белавежскай пушчы і быў прыяцелем усіх беларусаў. Дзве часткі нашай адвечнае пушчы перагукаюцца тут ранішнім рэхам і спавіваюцца вечаровым туманам, робячыся метафізічнымі суаўтаркамі Ганны ў яе аповедзе пра неспасцігальную таямніцу жыцця. (Уладзімір Арлоў)
Беларускія аўтары: Кандрацюк Ганна
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
Каталёг: Прыватны кнігазбор
Гэтая незвычайная кніга нарадзілася падчас падарожжаў журналісткі беластоцкага тыднёвіка„Ніва"Ганны Кандрацюк-Свярубскай да вытокаў апетай беларускімі класікамі славутай Прыпяці. Аказваецца, каб патрапіць у свет адкрыццяў і дзівосаў, не абавязкова выпраўляцца за далёкія моры ды акіяны. Чароўнае, казачнае, неверагоднае і абсалютна невядомае нам Палессе агаломшыць вас сваёй фантастычнай рэальнасцю і магічнай аўтэнтычнасцю. Яно зусім побач... Болей »
Калі я пазнаёмілася з Анатолвм Сысам у яго мінскай кватэры паэту балелі эубы. Каб пагасіць боль ён прапанаваў напіцца віна, а пасля з дзіўнай асалодай апавядаў пра азвярэлага міліцыянта. Асілак спачатку зваліў паэта з ног, а пасля стаптаў чаравікам галаву. Жахлівае эдарэнне не дазволіла нам сустрэцца на Радзіме паэта, якая займае найглыбейшае месца ў яго творчасці. Пасля шасці гадоў разам з Мірай Лукшай мы паехалі ў Гарошкаў, каб сустра... Болей »