Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2017
Выдавец: ІП А.М. Янушкевіч
Памеры: 180 с.
ISBN: 978-985-7165-44-5
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2017 by Дзядзенка Зміцер, Янушкевіч - афармленне
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Травеньскім вечарам 1926 года на аршанскай вуліцы знаходзяць зарэзаную прастытутку Рыўку Гольдберг. Праз некалькі дзён гіне савецкая актывістка Валянціна Мачуга... Ці аб'ядноўвае штосьці гэтыя два забойствы? Расследаванне злачынстваў адбываецца на фоне нэпманскіх загулаў і маладнякоўскіх вершаў, палавой свабоды 1920-х, дзейнасці таемных агентаў АДПУ і левай апазіцыі ў камуністычнай партыі.
Беларускія аўтары: Дзядзенка Зміцер
Каталёг: Kamunikat.org
«Вуаерыст» гэта дэтэктыўны трылер у жанры „нуар“, у якім падзеі часоў станаўлення БНР пачынаюць самым драматычным чынам уплываць на нашыя часы. Болей »
«Голем з Малой Мар’ямпольскай» гэта дэтэктыўная аповесць, дзея якой разгортваецца ў Воршы часоў пашырэння БССР. У старасвецкім доме знакамітага на ўвесь горад хірурга адбываецца забойства маладой жанчыны, сястры гаспадара дому. Але сляды забойства вядуць... у Прагу часоў Францыска Скарыны. Болей »
«Яйкі птушкі Рух» гэта апавяданне Змітра Дзядзенкі, поўнае таямнічай містыкі. Гісторыя, у якой стары заклён, знойдзены ў судовых дакументах часоў росквіту ВКЛ, пачынае ўплываць на лёсы сучаснікаў. Болей »
Ворша, 1920 год. Забіты стары князь Друцкі, а ягоныя каштоўнасці зніклі. Шукае іх малады чэкіст Раман Васільчук, якому дапамагае былы следчы Павел Дадэрка. Тым часам навокал успыхваюць сялянскія бунты і рабочыя паўстанні, дзейнічаюць рабаўнікі-анархісты, шпіёны Пілсудскага і секс-шантажысты з дома цярпімасці… А паралельна даросламу свету ўзнікае дзіцячае каралеўства з сапраўдным імператарам. Але яно таксама аказваецца ўцягнутае ў жорстк... Болей »
На сцэну выйшаў невысокі таўстун у аранжавым камбінезоне. У камбінезонах такога зыркага колеру зазвычай працуюць дарожныя рабочыя і прыбіральшчыкі вуліцаў: так аўтамабілісты здалёк могуць пабачыць, што наперадзе нехта ёсць. На галаве ў яго была вялікая мужчынская насоўка, завязаная вузламі па краях, каб не звальвалася. Рожкі, якія тырчалі з вузельчыкаў, надавалі яму падабенства з кіношнай Бабай-Ягой у выкананні Георгія Міляра. (фрагмент... Болей »
Аднарукі паварушыў прутком у вогнішчы, вакол якога сядзела дзятва і слухала ягоны расповед. Падтрымліваць цяпельца стала ягоным абавязкам пасля таго, як мужчына страціў адну руку і быў ужо непрыдатны ні для палявання, ні для якой іншай мужчынскай працы. (фрагмент) Болей »
Канец 1927-га выдаўся вельмі сцюдзёным. Старажылы казалі, што не памятаюць такіх лютых маразоў за ўсё сваё жыццё. Зрэшты, Антон Хлюдзінскі прывык да такіх размоваў: старажылы ніколі нічога такога не памятаюць. І часта — не таму, што такога ніколі не было, а таму, што дажылі ўжо да склерозу. Але маразы і праўда былі моцныя: па начах слупок тэрмометра апускаўся ніжэй за 20 градусаў, дый удзень цяплей станавілася ненашмат. (фрагмент) Болей »
За дзвярыма нешта пастуквала і бразгатала. Першая фрэйліна прынцэсы з зацікаўленасцю павярнулася на гук і скрывіла тварык — дзверы расчыніліся з неймаверным грукатам. Б’ючы жалезнымі пятамі ў мармуровую падлогу, у залу ўвайшоў рыцар са знятым шаломам. Яго панцыр быў старанна апырсканы нечым чырвоным — магчыма нават, што гэта была кроў. Маляўнічасці карціне дадавала адна дэталь: за сабой рыцар цягнуў вялізную галаву цмока. Галава глуха ш... Болей »
Прынцэса ўвайшла ў даўжэзную залу. Сказаць, што яе накрыла хваля смуроду — значыць, беспардонна ідэалізаваць сытуацыю. У дзверы білася спёртае паветра, у якім перамяшаліся пахі жывёльных і чалавечых выпарэнняў, сырога мяса і травы, свежыны і гнілізны… Але гэта была Сапраўдная Прынцэса: яна нават не заўважыла гэтага смуроду, бо яе нос не ўспрымаў такіх невыкшталцоных пахаў. Яна нават калі хадзіла на начны гаршчок, таксама не адчувала нія... Болей »
За дзвярыма загрукатала, забразгатала, загрымела. — Ваша Каралеўская Мосць! — запыханы канцлер уварваўся ў спачывальню, збіўшы па дарозе слугу, які не паспеў дастаткова шырока адчыніць дзверы. Парык у канцлера збіўся набакір, праз пудру на твары праступілі чырвоныя плямы. “Не так, — з уздыхам падумаў слуга, неўпрыкмет паціраючы пабіты бок і размінаючы адтаптаную нагу, — не так павінен выглядаць дзяржаўны муж, які прыходзіць на прыём да ... Болей »