Дата выхаду: 2023-06-09
Выдавец: Bellit International
Выдавецкая сэрыя: Не загаснуць зоркі ў небе... да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў
Памеры: 00:02:16
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2023 by Bellit International
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Іна Снарская — паэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў Полацку ў 1965 годзе. Скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут (будаўніцтва) і Палтаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (філалогія). З 1987 года жыве ва Украіне. Працавала рэдактаркай у Палтаўскай тэлерадыёкампаніі «Лтава» («Суспільне Полтава»). Аўтарка 200 перадач і дакументальных фільмаў. Творчай сувязі з Беларуссю ніколі не перарывала. # Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міцкевіч, 1882 - 1956) —
паэт, празаік, педагог, перакладчык, драматург. Класік беларускай літаратуры, які з 1900-х гадоў працаваў у жанры лірычна-апісальнага вершу, рэвалюцыйна-грамадзянскай лірыкі, народнага вершаванага апавядання, празаічных замалёвак і сатырычных навел. Яго філасофскія паэмы “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, першыя 2 кнігі трылогіі “На ростанях” сфармавалі нацыянальную традыцыю беларускага рамана, у мастацкіх вобразах выявілі сістэму каштоўнасцей беларуса.
Відэа: Не загаснуць зоркі ў небе... да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў
Беларускія аўтары: Колас Якуб
Каталёг: Kamunikat.org
У 1933 годзе была надрукавана аповесць Якуба Коласа «Дрыгва», прысвечаная партызанскай барацьбе на Палессі падчас грамадзянскай вайны. Аповесць вельмі хутка стала адной з самых любімых кніг беларускага чытача, асабліва моладзі. Болей »
Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана каля трэйцяй часткі твору — дзесяць разьдзелаў (пачаткавыя восем разьдзелаў і тры разьдзелы перадканцавыя, зьвязаныя зь Вільняю — XX... Болей »
Паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка" (1911—1925 гг.) — адзін з найлепшых клясычных твораў беларускай літаратуры. Праз вобраз галоўнага героя — маладога беларуса — Якуб Колас глыбока асэнсоўвае нацыянальныя й агульначалавечыя праблемы, услаўляе таленавітасьць беларускага народу. Агульны час 5.25. Чытае Валер Шушкевіч. (p) "БелТонМедыя". Рэжысэр Валер Мазынскі. Болей »
Гэта першая кніга з серыi "З паэтычнай спадчыны Якуба Коласа". Выданне падрыхтавана па iнiцыятыве музея. У iм сабраны 54 лiрычныя вершы Якуба Коласа, прысвечаныя блiзкiм жанчынам, якiя пакiнулi след у яго жыццi. Некаторыя з вершаў публiкуюцца ўпершыню. Кнiга аформлена прыжыццёвымi партрэтнымi замалёўкамi Якуба Коласа мастака Сямёна Геруса. Болей »
У сузор’і слынных імёнаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу (1882—1956) належыць адно з найболей пачэсных месцаў. Класік нацыянальнай літаратуры, непераўзыйдзены мастак слова, аўтар паэтычных шэдэўраў, якія ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнага прыгожага пісьменства, настаўнік некалькіх пакаленняў творчай моладзі, педагог, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, адзін з буйных арганізатараў навукі, дзяржаў... Болей »
У кнігу класіка беларускай літаратуры Я. Коласа (1882—1956) увайшлі аповесць "Дрыгва", апавяданні "Кантракт", "Калодка пчол", "Курская анамалія" і іншыя. Болей »
У кнігу ўвайшлі раздзелы з паэмы "Новая зямля", вершы для дзяцей, а таксама вядомыя творы пісьменніка пад агульнай назвай "Казкі жыцця". Болей »
Паэма «Сымон-музыка» — адзін з найболын вядомых твораў класіка беларускай літаратуры народнага паэта Беларусі Я. Коласа. Паэтычны расказ пра лёс таленавітага музыканта Сымона, яго пошуках праўды і сэнсу жыцця — гэта своеасаблівы гімн народнаму ма стацтву як сведчанню духоўнай сілы народа. Болей »
Паэма «Новая зямля» — класічны твор нацыянальнай літаратуры, якім глыбока адлюстраваны сацыяльныя супярэчнасці беларускай вёскі канца XIX стагоддзя. Карціны жыцця i быту cялян дапаўняюцца выключнымі па сваёй маляўнічасці апісаннямі беларускай прыроды. У паэме «Сымон-музыка» на вобразе галоўнага героя пісьменнік паказаў цяжкае становішча, у якім знаходзіліся народныя таленты ва ўмовах панавання царызму. Разам з тым сцвяржаецца непера-мож... Болей »
Яку́б Ко́лас, Канстанці́н Міха́йлавіч Міцке́віч (22 кастрычніка (3 лістапада) 1882, засценак Акінчыцы Мінскага пав. Мінскай губ. (цяпер у межах г. Стоўбцы) — 13 жніўня 1956, Мінск; Псеўданімы: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец, Лесавік і інш.) — беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з заснава... Болей »