![]() |
![]() |
Дата выхаду: 2022
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2003 by Уладзімір Арлоў; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Ніякі Тарквемада з усімі сваімі «гішпанскімі чаравікамі» ды іншым спецпрычындаллем не выцягнуў бы з мяне і дзесятай долі таго, што здатны здабыць чырваналобы «Ікарус», які раз на месяц вязе мяне з Наваполацка ў Менск. З перона яшчэ махае мне сын расейскага афіцэра Вінцэсь Мудроў, які вырас там, дзе яго зусім не сеялі, і зрабіўся беларускім пісьменнікам, а ў выстылы салон, што ашчадна захоўвае лёгкі хвалюючы водар паленае гумы, ужо ўрываецца вясёлы рой прыгадак і асацыяцыяў, даўно і надзейна забытых падзеяў і імёнаў, рэалізаваных і неажыццёўленых сюжэтаў. Да мяне паварочваюцца хмурныя няголеныя твары колішніх сяброў, і адразу некалькі параў дасканала адслігаваных жаночых ножак пачашчаюць пульс і прымушаюць бразгаць ключамі ад таямніцаў. Гэты як быццам зусім звычайны аўтобус насамрэч - стварэнне надзвычай высокаарганізаванае і, калі хочаце, нават падступнае: яно выдатна ведае не толькі тое, якой дарогаю мяне везці, але і тое, дзе набраць хуткасці, а дзе крыху загамаваць, каб нейкая марудлівая згадка не засталася самотнічаць на ўзбочыне. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімір
Каталёг: Kamunikat.org
Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэ... Болей »
Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэ... Болей »
Калі вы хочаце, каб перад вамі ажыла ўся беларуская гісторыя ХІХ стагоддзя, новая кніга Уладзіміра Арлова якраз для вас. Разам з пісьменнікам вы пройдзеце па вуліцах тагачасных гарадоў, наведаеце шляхоцкую сядзібу і сялянскую хату, габрэйскае мястэчка і цыганскае “каралеўства”. З аўдыторый Віленскай і Полацкай акадэмій трапіце на маёўку філаматаў і ў лагер паўстанцаў-каліноўцаў. Кніга адрасаваная кожнай беларускай сям’і. Болей »
У кнігу вядомага пісьменьніка і дасьледніка нашай даўніны Ўладзіміра Арлова ўвайшлі 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касьцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасьць беларускай зямлі. Гэта – своеасаблівая аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, свабоды і незалежнасьці. У тым ліку дзясяткі аповедаў пра дзеячаў БНР, пачынаючы з тых, хто быў ля яе вытокаў. Гэта браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ласт... Болей »
Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цiкава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквiі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкi корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны. Болей »
У празрысты, з лёгкай смужынкаю дзень бабінага лета мы сядзелі на адкрытай тэрасе «Буслоў» і для старонняга вока выглядалі як двое даўніх сяброў, што вырашылі прысвяціць свой вольны дзень малдаўскаму кабернэ. Аднак напраўду мы былі ледзьве знаёмыя, дый знаёмства наша мела своеасаблівы прысмак, бо адзін некалі быў блізкі з жонкаю другога, а другі яе дзіка і страшна забіў. Трэба, вядома, удакладніць, што здарылася гэта не ўчора і не на мі... Болей »
Балады вядомага пісьменніка вельмі розныя па тэматыцы, месцы і часе дзеяння. Яны далёкія ад звыклых жанравых канонаў. Але ўсе балады кнігі лучыць асоба аўтара — паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы. Болей »
У даўно адляцелую ў вырай восень я сустракаўся з жанчынаю, ад якой у пэўны момант нашых спатканняў абавязкова чуў, што, калі я маўчу, яна думае, нібыта патрэбная мне толькі дзеля аднаго. Яна гатавала добры глінтвейн і валодала яшчэ некаторымі рэдкімі якасцямі, а таму, унікаючы непераканаўчых апраўданняў, яе дзяжурную просьбу не маўчаць я звычайна выконваў. Трэба прызнацца, што метафізічныя разважанні пра мастацтва як санкцыянаваную галю... Болей »
Уявіце гарадскую травеньскую раніцу з рэдзенькім туманам, што пахне чаромхаю і хімічнымі злучэннямі. У белай квецені на беразе ракі астатні раз усхліпвае ачмурэлы ад гэтых водараў салавей. Паблізу ягонага схову над аднапавярховымі мяшчанскімі мураванкамі канца мінулага стагоддзя падымаецца абшарпаны белы сабор з іржавымі купаламі, а трохі далей - былая кірха з чырвонае цэглы. Яшчэ вельмі рана, і на прыбярэжнай вуліцы можна ўбачыць хіба ... Болей »
Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе.<center><br /><br /><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/w9xjKTukVG0" title="YouTube video player" frameborde... Болей »