Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Арлоў Уладзімір, Рэквіем для бензапілы

Рэквіем для бензапілы

апавяданне

Арлоў Уладзімір

Дата выхаду: 2022

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2003 by Уладзімір Арлоў; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Арлоў Уладзімір, Ордэн Белай Мышы: Аповесці, апавяданні — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. — 301 с.

У даўно адляцелую ў вырай восень я сустракаўся з жанчынаю, ад якой у пэўны момант нашых спатканняў абавязкова чуў, што, калі я маўчу, яна думае, нібыта патрэбная мне толькі дзеля аднаго. Яна гатавала добры глінтвейн і валодала яшчэ некаторымі рэдкімі якасцямі, а таму, унікаючы непераканаўчых апраўданняў, яе дзяжурную просьбу не маўчаць я звычайна выконваў. Трэба прызнацца, што метафізічныя разважанні пра мастацтва як санкцыянаваную галюцынацыю альбо пра сон як анклаў смерці, дзе мы вучымся будучаму дасканаламу сну, не выклікалі ў яе прыліву цікавасці, і, каб запаўняць тыя прамежкі часу, калі мы не займаліся нечым больш істотным, была вынайдзеная простая, але надзейная схема. Я апавядаў ёй розныя займальныя гісторыі. Спачатку ў ролі іх герояў фігуравалі калегі, потым універсітэцкія выкладчыкі і аднакурснікі, а паколькі восень стаяла сырая і халодная і нашы маладыя істоты зноў і зноў прагнулі глінтвейну, рэтраспекцыі хутка дасягнулі тэрыторыяў дзяцінства, і мая сяброўка пачула пра Юрку Весялова. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімір

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле

Варта пазнаёміцца:

mp3
Арлоў Уладзімір, Незалежнасць гэта..., частка 2.

Незалежнасць гэта...

Выбраныя эсэ

Арлоў Уладзімір

Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэ... Болей »


mp3
Арлоў Уладзімір, Незалежнасць гэта..., частка 1.

Незалежнасць гэта...

Выбраныя эсэ

Арлоў Уладзімір

Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэ... Болей »


Айчына

Ад Агінскага да Багушэвіча

Арлоў Уладзімір

Калі вы хочаце, каб перад вамі ажыла ўся беларуская гісторыя ХІХ стагоддзя, новая кніга Уладзіміра Арлова якраз для вас. Разам з пісьменнікам вы пройдзеце па вуліцах тагачасных гарадоў, наведаеце шляхоцкую сядзібу і сялянскую хату, габрэйскае мястэчка і цыганскае “каралеўства”. З аўдыторый Віленскай і Полацкай акадэмій трапіце на маёўку філаматаў і ў лагер паўстанцаў-каліноўцаў. Кніга адрасаваная кожнай беларускай сям’і. Болей »


Імёны Свабоды

Арлоў Уладзімір

У кнігу вядомага пісьменьніка і дасьледніка нашай даўніны Ўладзіміра Арлова ўвайшлі 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касьцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасьць беларускай зямлі. Гэта – своеасаблівая аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, свабоды і незалежнасьці. У тым ліку дзясяткі аповедаў пра дзеячаў БНР, пачынаючы з тых, хто быў ля яе вытокаў. Гэта браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ласт... Болей »


Ад Еўфрасінні, ад Скарыны

Таямніцы полацкай гісторыі

Арлоў Уладзімір

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цiкава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквiі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкi корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны. Болей »


epub
Арлоў Уладзімір, Вова Цымерман

Вова Цымерман

апавяданне

Арлоў Уладзімір

Блаславёны, хто мае на свеце дом, у якім прамовіў першае слова, навучыўся хадзіць пад стол, а потым датупаў да ганка, бразнуўся з яго і, румзаючы ад страху ды болю, папоўз на збітых каленках да весніцаў. Тое месца, дзе стаяў некалі наш скарбовы драўляны полацкі дом, ужо даўно занятае прысадзістым бетонавым кубікам Палаца культуры завода шкловалакна. Часам я заходжу ў ненавісную мне спаруду, блукаю па яе пустых калідорах і спрабую ўявіць... Болей »


Апоўначы ў лонданскім доме

Балады

Арлоў Уладзімір

Балады вядомага пісьменніка вельмі розныя па тэматыцы, месцы і часе дзеяння. Яны далёкія ад звыклых жанравых канонаў. Але ўсе балады кнігі лучыць асоба аўтара — паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы. Болей »


epub
Арлоў Уладзімір, Мой знаёмы забойца Сяргей

Мой знаёмы забойца Сяргей

апавяданне

Арлоў Уладзімір

У празрысты, з лёгкай смужынкаю дзень бабінага лета мы сядзелі на адкрытай тэрасе «Буслоў» і для старонняга вока выглядалі як двое даўніх сяброў, што вырашылі прысвяціць свой вольны дзень малдаўскаму кабернэ. Аднак напраўду мы былі ледзьве знаёмыя, дый знаёмства наша мела своеасаблівы прысмак, бо адзін некалі быў блізкі з жонкаю другога, а другі яе дзіка і страшна забіў. Трэба, вядома, удакладніць, што здарылася гэта не ўчора і не на мі... Болей »


epub
Арлоў Уладзімір, Рыба і іншыя

Рыба і іншыя

Арлоў Уладзімір

Уявіце гарадскую травеньскую раніцу з рэдзенькім туманам, што пахне чаромхаю і хімічнымі злучэннямі. У белай квецені на беразе ракі астатні раз усхліпвае ачмурэлы ад гэтых водараў салавей. Паблізу ягонага схову над аднапавярховымі мяшчанскімі мураванкамі канца мінулага стагоддзя падымаецца абшарпаны белы сабор з іржавымі купаламі, а трохі далей - былая кірха з чырвонае цэглы. Яшчэ вельмі рана, і на прыбярэжнай вуліцы можна ўбачыць хіба ... Болей »


video
Арлоў Уладзімір, Айчына

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі

Арлоў Уладзімір

Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе.<center><br /><br /><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/w9xjKTukVG0" title="YouTube video player" frameborde... Болей »