Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Казько Віктар, І нікога, хто ўбачыць мой страх

І нікога, хто ўбачыць мой страх

Аповесць

Казько Віктар

Дата выхаду: 2022

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2014 by Віктар Казько; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, Час зьбіраць косьці. Евангельле пад Луку. Аповесці, Кнігазбор, Мінск 2014, 340 с.

Ашыр адыходзіў. Ён адчуў гэты свой адыход амаль яшчэ месяц назад. Пасля той непатрэбнай яму мітуслівай паездкі ў Крым. Увогуле ён павінен быў ехаць зусім у іншае месца, у Парыж. Але сталася, што яму было наканавана менавіта ў Крым, хоць ён так спадзяваўся, што паходзіць па Парыжы, а калі не паходзіць, то пасядзіць. На Манмартры, на набярэжнай еўрапейскай папялушкі Сены. Сустрэнецца з сябрамі, возьме з імі чарку якога-небудзь незвычайнага, экзатычнага пітва. Але галоўнае — сябры. Жывых іх заставалася ў свеце пяцьдзясят. А было ўсяго сто. Сто лепшых з лепшых у свеце за сто апошніх гадоў. Пяцьдзясят ужо адышлі. Пяцьдзесят стаялі ў чарзе на адыход. ЮНЕСКА вырашыла сабраць іх разам, паглядзець на іх і паказаць іншым. I яму асабіста, аднаму з усёй краіны, прыйшло запрашэнне ад ЮНЕСКА прыехаць у Парыж. Харчаванне, пражыццё за кошт ЮНЕСКА. Адно толькі дарога за дзяржаўны ці свой кошт. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Казько Віктар

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле

Варта пазнаёміцца:

epub
Казько Віктар, Сыход

Сыход

З цыкла “Лёнькі, Ваські, Валодзькі”

Казько Віктар

Яблынька памірала. Яна была ўсё яшчэ дзічка. Не паспелі прышчапіць, зрабіць садовай. Вясной знайшлі ў лесе, каля дарослай яблыні, маці, – па нейкай восені ўпаў, адскочыў яблычак і па нейкай жа вясне прарос яблынькай. Яе выкапалі, перанеслі ў дзетдом, каб там яна ачуняла садовай. Лёнька ведаў, можна і не шчапіць, патрэбны толькі тры перасадкі з аднаго на іншае месца. Не паспелі зрабіць ні таго, ні другога. А яблынька ўжо была ладная, пад... Болей »


epub
Казько Віктар, У трох соснах

У трох соснах

З цыкла „Лёнькі, Ваські, Валодзькі”

Казько Віктар

Абеліскі, нібыта салдаты навабранцы ў страі, перакуленыя кулямі нямыя клічнікі. Раней Міхаіл Андрэевіч мінаў іх безуважна. Ды раней іх на яго дарозе і не было. Раней тут былі гарадскія цывільныя могілкі. Крыжы, крыжы, і зрэдку варона на адным з іх, як з таго свету выкапалася. Зверху ж, з неба і ад каплічкі, чорны грай гругання, падобны адпяванню. А тыя, хто цяпер пад новенькімі, што з канвеера, колкім выклікам сусвету ў чырвона-крывавай... Болей »


mp3
Казько Віктар, Сімка-серафімка

Сімка-серафімка

Казько Віктар

Хто ён? Сімка ці Серафімка? Хлопчык ці дзяўчынка? Выданы перад карнікамі за дзяўчынку аднавяскоўцамі, каб не быць знішчаны разам з мужчынамі, ён рос у акупацыю сярод кабет. І па вайне, як дзяўчынка, трапіў у дзіцячы дом. Дзе яму адкрылася новае пра сябе. Гэта аповесць не пра гэндэрныя праблемы. Гэта аповед пра пакалечанае вайной дзяцінства. Пра пошук сваёй існасці. І пра сілу мастацтва, якая ратуе ў самыя змрочныя часы. Болей »


epub
Казько Віктар, Не ежа таленту, а наедак

Не ежа таленту, а наедак

Аповесць

Казько Віктар

Ужо і не помню, ці то недзе чытаў, ці нехта расказаў. Хутчэй за ўсё і тое, і другое. Чытаў і чуў ад прыкметлівага, чулага да свету і з незамыленым вокам чалавека. Чыстае і неўдаванае амаль заўсёды ўваходзіць у нашую памяць, як Божы дар, якім усё жывое асвячона, кожнаму асабіста ніспасланы хаця б дзеля таго, каб ты мог перадаць сваім дзецям, унукам: ёсць, ёсць на свеце цуды і дзівосы, падгледжаныя, бачаныя ці не трэцім нашым вокам – вось... Болей »


epub
Казько Віктар, Прахожы

Прахожы

Аповесць

Казько Віктар

Першы раз ён наведаў мяне ў бласлаўлёны час. Надараецца такі час, хвілінка, зрэдку і не ў кожнай мясціне, а толькі ў адзначанай і пазначанай некім. Я не ведаю дакладна кім: ці то нашым продкам, а мо і самім Богам. Нейкай касмічнай душой. Прысутнасць якой увесь час адчуваецца, калі ёсць на гэта ў цябе вока і слых. Калі ў цябе душа не сляпая, калі ты сам не жабрак на душу, ёсць у цябе яшчэ нешта падаць у руку іншаму, падобнаму ці не падоб... Болей »


epub
Казько Віктар, Дождж на бульбу

Дождж на бульбу

З цыкла „Лёнькі, Ваські, Валодзькі”

Казько Віктар

Гэтаму цыклу ўжо больш за паўстагоддзя. З яго я пачынаўся. З ім выйшаў на абарону дыпломнага праекта ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Сустрэлі кісла: неяк надта ж вулічна. Пагадзіўся, толькі нагадаў, што на Беларусі быў такі “вулічны” партызанскі атрад, “Толікі” называўся. І працягваў цыкл да сённяшняга дня – эсэ, апавяданні, аповесці. Але ж пачынаў я ў Расіі, у Кузбасе, дзе апынуўся пасля дзетдома, на расейскай мове. І... Болей »


epub
Казько Віктар, Нашчадкі казённага лёсу

Нашчадкі казённага лёсу

Аповесць

Казько Віктар

Ён быў і на каліва пазбаўлены музычнага слыху. Пэўна, яшчэ пры народзінах мядзведзь добра патаптаўся па яго вушах. Але музыку ён чуў. Дзень, асабліва вечар і ноч, бы лі спрэс музычным і. Спява лі ям у, што раздра жня ла яго, і адбіцца ад той назолы ён быў няздольны. Няздольны таму, што да сыходу, калі ад яго адступаўся сон, а ноч рабілася адной толькі ціха непрабіўнай цемрай, не мог зразумець і разгадаць, чые гэта спевы, чыя музыка і го... Болей »


epub
Казько Віктар, Незваротнае

Незваротнае

Прыватны роздум пра ўласную, і не толькі, маўклівасць

Казько Віктар

Я па-зладзейску доўга і пакутліва падкрадваўся да гэтага белага ліста паперы. Стрымлівала і не пускала боязь абкрасці самога сябе – памяць. Ужо мінуў амаль год, як я атрымаў кніжку «Вільча, Случ, Радзіма» Сяргея Кулакевіча, журналіста жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе», былога жыхара вёскі Вільча. Неяк улетку ён абазваўся сам, пазваніў мне. А сёння, напрыканцы восені, а я ўсё марнуюся і заціскаюся на водгук. Маўклівасць – прыкме... Болей »


epub
Казько Віктар, Як я “рабіў” шпіёнам у Нью-Ёрку

Як я “рабіў” шпіёнам у Нью-Ёрку

Аповесць

Казько Віктар

Азіраючыся на сябе колішняга, мушу сцвердзіць: у нашым жыцці не бывае нічога выпадковага, нечакана стыхійнага. Усё загадзя ў ім прадпісана і наканавана. Кожнае нашае жаданне, мара, думка і слова не застаюц­ца на гэтым свеце не пачутымі. І калі ёсць энергія волі, мыслення, бласлаўленне ці жаданне лёсу – здзяйсняюцца, бо нашае напаўненне, змест і сэнс жыцця залежаць не толькі ад нас. Часовасць і хуткаплыннасць нашага зямнога быцця некаму ... Болей »


pdf
epub
Казько Віктар, Казань пра ката, каторы смяяўся

Казань пра ката, каторы смяяўся

Казько Віктар

Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні ў чалавецтва наогул. Болей »