Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Калодзі Карла, Прыгоды Пінокіа

Прыгоды Пінокіа

Калодзі Карла

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019

Перакладчык: Салейчук Яўген

Мастацкі рэдактар: Пазняк Андрэй

Выдавец: Галіяфы

Памеры: 260 с.; вага - 0,835 kg

ISBN: 978-985-7209-31-6

Катэгорыя: Дзіцячая літаратура

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

«Прыгоды Пінокіа» — адна з самых вядомых у свеце гісторый для дзяцей, якую пераклалі на дзясяткі моў і чытаюць на розных кантынентах. Аўтар твора — журналіст Карла Ларэнціні, больш вядомы нам пад псеўданімам «Карла Калодзі». Аповед пачынаецца словамі: «Жыў-быў…» — толькі далей гаворка ідзе не пра караля ці прынца, як бывае ў казках, а пра незвычайны кавалак дрэва, з якога майстар Джэпета выразаў марыянетку — драўляную ляльку, і даў ёй імя Пінокіа. Пінокіа, які мог рухацца і размаўляць, ужо з самага пачатку нарабіў клопату ўсім, хто быў вакол яго. Гарэзлівы, непаслухмяны і ўпарты, ён трапляе ў розныя непрыемныя сітуацыі, якія звычайна заканчваюцца кепска для яго. Драўляны хлопчык праходзіць доўгі і складаны шлях сталення і ўрэшце робіцца добрым, разумным і міласердным.

Выдаўцы і выдавецтвы: Галіяфы

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)