Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2021-11-19
Рэдактар: Стэпанюк Лукаш, мантаж і музыка
Выдавец: Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар
Памеры: 01:19:39
Катэгорыя: Гісторыя; Відэа
Copyright © 2021 by Лена Глагоўская, Kamunikat.org - video
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Таварыства Беларускай Школы (ТБШ) было той арганізацыяй, якая найбольш трывала ўпісалася ў беларускую сьведамасьць на Беласточчыне пасьля ІІ сусьветнай вайны, асабліва калі ў Беластоку ў 1956 г. паўстала Беларускае Грамадска-Культурнае Таварыства і “Ніва”. У новую арганізацыю ўліліся таксама быўшыя “тэбэшоўцы”, а ў “Ніве” і ў “Беларускіх каляндарах” успаміналася пра іхнюю дзейнасьць у даваеннай Польшчы. Апрача Беларускай Сялянска-Рабочай Грамады (БСРГ) і Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ), якія мелі выразна палітычны характар у міжваенны перыяд, успаміналася выключна пра ТБШ, якая быццам бы была адзінай грамадскай арганізацыяй у той час. Не чулі мы, пакаленьне народжанае ў 50-60 гг. – нават калі вучыліся беларускай мовы, ні пра Беларускую Хрысьціянскую Дэмакратыю, ні пра беларускі студэнцкі рух, ні пра ніякія часопісы і іх творцаў у міжваеннай Польшчы.
Відэа: Кнігі бяз літар
Беларускія аўтары: Глагоўская Лена
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Каталёг: Kamunikat.org