Месца выхаду: Гомель
Дата выхаду: 2013
Выдавец: Барк
Памеры: 116 с.
ISBN: 978-985-6763-95-6
Катэгорыя: Этнаграфія
Copyright © 2013 by Лапацін Генадзь, ТДА «Барк» - афармленне
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 392.9(476.2)
У кнізе ўпершыню ў беларускім нарадазнаўстве сабраны разам, класіфікаваны і інтэрпрэтаваны звесткі пра ўнікальны абрад “Свяча”, распаўсюджаны на Гомельскім і Магілёўскім Падняпроўі. Ён мае глыбокія карані, узыходзіць да язычніцкіх культаў, аднак цягам свайго існавання арганічна ўключыў хрысціянскія ідэі і ў такім цэласным, багатым светапогляднымі алюзіямі выглядзе дажыў да нашых дзён. Аўтар на падставе ўласных назіранняў кваліфікавана вылучае структуру абраду, аналізуе яго сучасны стан, воблік як свята, абгрунтоўвае яго значнасць і неабходнасць захавання. Вялікую каштоўнасць маюць аўтэнтычныя запісы абраду, зробленыя падчас экспедыцый Г.І. Лапаціным і яго калегамі – супрацоўнікамі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава.
Беларускія аўтары: Лапацін Генадзь
Каталёг: Kamunikat.org
У аснове кнігі «Паслядоўніца» шматгадовыя размовы вядомага фалькларыста і этнографа Генадзя Лапаціна з былой жыхаркай п. Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варварай Аляксандраўнай Грэцкай. Варвара Аляксандраўна сапраўды выглядае як Паслядоўніца, што годна і асэнсавана працягвае традыцыю – тое лепшае, што засвоіла ад сваіх продкаў: бацькі, маці, дзеда і бабулі Алены, якіх яна ўспамінае са шчырай падзякай, аддаючы належнае ўся... Болей »
Гэтая кніга ўнікальная двойчы. Па-першае, упершыню ў фразеалагічна-парэміалагічнай прктыцы створаны фразеалагічна-парэміалагічны слоўнік асобы, якой з’яўляецца былая жыхарка пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варвара Аляксандраўна Грэцкая. І, па-другое, гэта фразеалагічна-парэміалагічная карціна сусвету ва ўяленнях беларусаў, увасобленая ў жыццё аной вёскі. Кніга будзе карыснай для ўсіх, хто цікавіцца беларускай наро... Болей »
Гэтая кніга ўнікальная двойчы. Па-першае, упершыню ў фразеалагічна-парэміалагічнай практыцы створаны фразеалагічна-парэміалагічны слоўнік асобы, якой з’яўляецца былая жыхарка пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варвара Аляксандраўна Грэцкая. І, па-другое, гэта фразеалагічна-парэміалагічная карціна сусвету ва ўяўленнях беларусаў, увасобленая ў жыццё адной вёскі. Кніга будзе карыснай для ўсіх, хто цікавіцца беларускай н... Болей »
Супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Генадзь Лапацін правёў шмат сустрэч з Грэцкай Варварай Аляксандраўнай, 1925 года нараджэння, ураджэнкай пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, і занатаваў ад яе вялікую колькасць тэкстаў традыцыйнай культуры, фактычна ўвесь фальклорна-этнаграфічны комплекс населенага пункта.Гэтая жанчына – унікальны носьбіт народнай культуры. Яе бачан... Болей »