Месца выхаду: Крынкі
Дата выхаду: 2017
Выдавец: Fundacja Villa Sokrates
Выдавецкая сэрыя: Трыялог
Катэгорыя: Культура
Copyright © 2017 by Fundacja Villa Sokrates
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
ЛІТВА, МАЯ АЙЧЫНА? Гэтыя словы Адама Міцкевіча ведае і памятае бадай кожны паляк і многія беларусы. Я сам упершыню пазнаёміўся з «Панам Тадэвушам» у школьныя гады, але прачытаў твор даволі неахвоча, як усё, што робіцца паводле загаду, бо гэта быў абавязковы элемент школьнай праграмы. Тады не было і не магло быць у падлетка таго паглыбленага разумення твора, якое з’явілася пасля, разам з накапленнем уласнага жыццёвага досведу, у тым ліку – эмігранцкага. Аднак з прычыны сваёй маляўнічасці і меладычнасці, малітоўна-пафасны заклік – інвакацыя, а таксама шэраг фрагментаў твора, моцна ўрэзаліся ў памяць, і нават зараз, пасля больш як паўстагоддзя, магу іх свабодна дэкламаваць. «Пан Тадэвуш», першапачаткова прыняты без асаблівага энтузіязму, толькі з часам стаў для палякаў народнай эпапеяй, і зараз лічыцца шэдэўрам літаратуры і культуры, культавым творам Адама Міцкевіча, дэкларацыяй глыбокага патрыятызму. (фрагмент)
Выдавецкія сэрыі: Трыялог
Каталёг: Kamunikat.org