Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Міхно Уладзімір, Буслік

Буслік

Апавяданне

Міхно Уладзімір

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2018 by Дзеяслоў; Copyright © 2018 by Уладзімір Міхно; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Міхно Уладзімір, Буслік. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (93) 2018; с. 58-64

Да самоты, як і да хваробы, таксама прывыкаеш. Асвойваешся і жывеш з імі. Трэба ж з некім жыць… Я прывык, калі перамятае студзень халодныя сцежкі ля маёй хатулькі. Здавалася б, і снегу кот наплакаў, а закруціць, завіхурыць раптам, знекуль нячыстая сілачка возьмецца і замяце мне сцежкі. Тады бяру шуфлік, падымаю каўнер у футболцы і ў сланцах, як па хаце хаджу, толькі што на цёплыя шкарпэткі, дыбаю на вуліцу. Неахвота абувацца, ды і з прынцыпу: цёпла абуцца – значыць, прызнаць зіму. Ды няхай мае ножкі ў сланцах крыху яшчэ пагрэюцца ўспамінамі пра лета. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле

Варта пазнаёміцца:

epub
Міхно Уладзімір, Квадратны цвік

Квадратны цвік

Аповесць

Міхно Уладзімір

Сакавік. Другі дзень і першы панядзелак вясны. Я зноў іду ў школу. Я – пажыццёвы вясковы настаўнік. Сідзень, мярлюк – маміны слоўцы. Сяджу тут, у вёсцы, добра­ахвотным вязнем, у галечы... А равеснікі мае – у гарадах, пры далярах... Якія харошыя словы – “сідзень”, “мярлюк”! Колькі ў іх невыдумнага, сапраўднага – народнага! І знаходзіла ж мама гэткія слоўцы-дыяменты! Бывала, сыпле імі, як перлінамі. Мы ва ўніверсітэце дыялекталогію вывуча... Болей »


epub
Міхно Уладзімір, Сівая студня

Сівая студня

Аповед-быль

Міхно Уладзімір

Абмялела студня. Ці думала, ці гадала яна, што проці вясны, пад самае сакавіцкае разводдзе, застанецца без вады? Пякельнае, анамальнае лета выцягнула з зямлі апошнія сокі. Дзіва што! Чатыры месяцы, ці не з красавіка і аж да кароткага восеньскага адхланьня, стаяла летась Пятроўка: смаліла, пякло, сушыла. Зямелька, чыё спруцянелае цела спрэс пакрылася апёкамі ды выжарынамі, парэпалася, закажанела, роспачна каўтала кожную вадзяную кропельк... Болей »


epub
Міхно Уладзімір, УКантакце

УКантакце

Апавяданне

Міхно Уладзімір

Я – чараўнік. Вось запалю ў печы, буду глядзець на Агонь і з ім размаўляць. Ха-ха! Я буду размаўляць з Агнём. Не верыце? Ваша справа. Мы будзем не проста размаўляць, мы будзем тварыць з ім жыццё, валадарыць лёсамі. А лёс непрадказальны, і куды ён паверне, не ведаем пакуль ні я, ні мой сябра. Такая вось цікавая ў нас гульня. Шкада, у мяне сапсаваўся фоцік, я папрасіў бы свайго сябра Агня зрабіць сэлфі і выклаў бы яго ў Instagram. Шкада, ... Болей »


Міхно Уладзімір, Азартныя гульні

Азартныя гульні

Аповесць

Міхно Уладзімір

Аповесць расказвае пра юнакоў, якія сустрэлі першыя гады так званай "перабудовы" ў казарме ваенна-будаўнічай часці. Воінам-будаўнікам даводзіцца змагацца з бяздушным, чэрствым начальствам. Успыхвае стыхійная забастоўка. У такой няпростай барацьбе мужнеюць юнакі, гартуюць характары, каб абараніць сваю годнасць, не зламацца пад націскам "дзядоў". За час службы юнакі становяцца мужчынамі, набываюць тыя духоўныя і маральныя якасці, без якіх... Болей »