Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2005
Выдавец: Мінская фабрыка каляровага друку
Памеры: 320 с.
ISBN: 985-454-288-2
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Рэлігія
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2967]
Дадатковая даведка: Выданне ажыццёўлена пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў, выдзеленых з дзяржаўнага бюджэту і пры дапамозе ЮНЕСКА. Рэцэнзенты: доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, намеснік дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН РБ; А. І. Лакотка, доктар гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі Беларусі ХІІІ-ХУІІІ стст. Інстытута гісторыі НАН РБ Ю. М. Бохан
Асноўнай місіяй ЮНЕСКА з’яўляецца наладжванне дыялога і ўзаемаразумення паміж культурамі і цывілізацыямі. Арганізацыя з моманту свайго стварэння дапамагае краінам свету пазітыўна ацэньваць сваё гістарычнае мінулае, адкрываць спадчыну, агульную для ўсяго чалавецтва. Культурная разнастайнасць у кантэксце беларускай гісторыі знайшла яскравае ўвасабленне ў Мірскім замку — шэдэўры цэнтральна-еўрапейскай архітэктуры. У ім адлюстраваны ўплыў готыкі, рэнесанса, барока, што дазволіла ўключыць замак у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА нараўне з Вялікай Кітайскай сцяной і пірамідамі ў Егіпце. Здаўна Беларусь знаходзіцца на перакрыжаванні цывілізацый, культур і рэлігій, што дакладна адлюстравана ў тапаніміцы краіны, яе мове, веравызнанні і асабліва ў мастацтве. Шматлікія этнічныя групы, што насяляюць Беларусь, захоўваюць свае культурныя традыцыі, перанесеныя з розных еўрапейскіх краін. Згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на яе тэрыторыі ахоўваюцца ўсе гістарычныя помнікі ўсіх культур як частка нацыянальнай спадчыны. Я ўпэўнены, што фотапраект “Спадчына Беларусі” будзе спрыяць новаму культурнаму дыялогу і адкрые старонкі беларускай спадчыны для сусветнага грамадства.
Каталёг: EEDC