Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2019
Выдавец: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
Памеры: 323 с.
ISBN: 978-985-582-258-6 (ч. 1); 978-985-582-257-9
Катэгорыя: Гісторыя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4808]
Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: Марозава С. В., доктар гістарычных навук, прафесар (Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»); Токць С. М., доктар гістарычных навук, прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных і лінгвістычных дысцыплін (Гродзенскі філіял Прыватнай установы адукацыі «БІП – Інстытут правазнаўства»)
Разглядаюцца шматгранныя аспекты з дзейнасці беларускага каталіцкага духавенства, а менавіта: прававыя асновы і арганізацыя ксяндзоў-беларусаў у пераломныя моманты (1914–1921 гг.), віды і змест душпастырскай і грамадска-культурнай працы беларускага каталіцкага духавенства ва ўмовах ціску і праследу канфесійнай і нацыянальнай палітыкі ІІ Рэчы Паспалітай (1921–1939 гг.). Дадзеная манаграфія з’яўляецца лагічным працягам манаграфіі: «Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі» (Гродна : ГрДУ, 2013. – 267 с.). Адрасавана навукоўцам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца канфесійнай гісторыяй і культурай Беларусі.
Беларускія аўтары: Трацяк Янка
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
Ігнараванне шматлікіх элементаў беларускай традыцыйнай культуры ў сучасным працэсе турыстычнай індустрыі значна збядняе апошнюю, робіць нацыянальны турыстычны прадукт аднастайным, нецікавым і непрываблівым, што негатыўна адклікаецца ў матывацыях турыстаў. Мала задзеянымі застаюцца ментальныя і традыцыйныя архетыпы беларускай гасцінасці, багаты вобразна-асацыятыўны змест беларускай лексікі (міфонімаў, этнонімаў, геаграфічных назваў, этна... Болей »
У міжваенны перыяд Беларуская хрысціянская дэмакратыя стала адной з найбольш папулярных і масавых арганізацый у культурным і палітычным жыцці насельніцтва Заходняй Беларусі, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы з боку рэлігійных і свецкіх уладаў. Істотнай заслугай беларускіх хрысціян дэмакратаў была практыка аб’яднання праваслаўных і католікаў пад адной ідэалогіяй, ідэалогіяй палітычнай, духоўнай, эканамічнай незалежнасці і самабытнасці бел... Болей »
Беларускі хрысціянска-дэмакратычны рух пачатку ХХ ст. – 1939 г. адыграў значную ролю ў гісторыі беларускай культуры, палітычнай думкі, хрысціянскага і нацыянальнага ўсведамлення народу. Упершыню беларусы як хрысціяне-дэмакраты арганізацыйна заявілі пра сябе ў сакавіку 1917 г. у Пецярбурзе, а пасля ў Менску. Гэта быў вельмі складаны час арганізацыйнага перыяду, час выпрацоўкі адпаведнай ідэалогіі і час барацьбы за свае духоўныя і паліт... Болей »
Падзеі ў рамане-хроніцы разгортваюцца ў 1939 – 1941 гг. у Заходняй Беларусі. Сюжэтную канву складаюць такія вельмі спрэчныя і неадназначныя ў беларускай гістарыяграфіі з’явы, як прыход Чырвонай Арміі, усталяванне савецкай улады, калектывізацыя, раскулачванне, рэпрэсіўная і культурная палітыка; прасочваецца абагульняючы вобраз Саветаў. У творы цесна пераплятаюцца між сабою рэальнасць гістарычных падзеяў (аўтарам выкарыстаны архіўныя, мем... Болей »
Янка (Іван Іванавіч) Трацяк (17.03.1956, Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, в. Труханава), культуролаг, дацэнт кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, загадчык навучальна-даследчага сектару этнічнага турызму пры факультэце турызму і сэрвісу. У 1985 г. скончыў ГрДУ імя Янкі Купалы (філалагічны факультэт, беларуская і руская мова і літаратура). Працаваў настаўнікам у школа... Болей »
Манаграфія прысвечана праблемам нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларускага каталіцкага духавенства. Разгледжана шырокае кола праблемных пытанняў: ад біблейска-хрысціянскіх каштоўнасцей еўрапейскай культуры, якія спрыялі творчаму дынамізму нацыянальных культурных каштоўнасцей кожнага этнасу і нацыі, да непасрэднага фармавання светапоглядных асноў у асяродках каталіцкага духавенства. Значнае месца займае аналіз культурных, канфесійных і паліт... Болей »
Метадычныя рэкамендацыі ўключаюць навучальную праграму, кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, тэсты, кантрольныя пытанні, агляд літаратуры. Разлічаны на студэнтаў па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць». Болей »