Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2020
Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
Катэгорыя: Правы чалавека
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Высновы: нягледзячы на нязначнае зніжэнне агульнага ўзроўню рэпрэсій у краіне ў параўнанні з папярэднім годам, у Беларусі на працягу 2019 года не адбылося істотных сістэмных зменаў у галіне грамадзянскіх і палітычных правоў, у першую чаргу на заканадаўчым узроўні, накіраваных на якаснае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека; улады Беларусі не здолелі цалкам адмовіцца ад практыкі крымінальнага пераследу грамадзян па палітычных матывах. Па дадзеных ПЦ “Вясна”, на працягу года палітычна матываваны крымінальны пераслед ажыццяўляўся ў дачыненні да сямі чалавек (М. Золатавай, С. Пятрухіна, А. Кабанава, А. Павука, М. Мазько, Д. Мазько, і Д. Паліенкі), трое з якіх (М. Золатава, С. Пятрухін і Д. Паліенка) былі асуджаныя судамі да пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі (фрагмент)
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
Каталёг: Kamunikat.org