Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Дзядзенка Зміцер, „Бедны Генрык!”

„Бедны Генрык!”

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2020-10

Выдавец: Kamunikat.org

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2020 by Зміцер Дзядзенка, Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Дзядзенка Зміцер, Каралеўскае паляванне. Казкі пра цмокаў і прынцэс для дзетак ад шасці да дзевяноста шасці гадкоў, — Беласток: Kamunikat.org, 2020.

За дзвярыма нешта пастуквала і бразгатала. Першая фрэйліна прынцэсы з зацікаўленасцю павярнулася на гук і скрывіла тварык — дзверы расчыніліся з неймаверным грукатам. Б’ючы жалезнымі пятамі ў мармуровую падлогу, у залу ўвайшоў рыцар са знятым шаломам. Яго панцыр быў старанна апырсканы нечым чырвоным — магчыма нават, што гэта была кроў. Маляўнічасці карціне дадавала адна дэталь: за сабой рыцар цягнуў вялізную галаву цмока. Галава глуха шаргацела па мармуры ды часам дзіўна парыпвала. Валачыць за сабой цмокаву галаву было нялёгка: фрэйліна бачыла, як напяліся жылы на шыі рыцара і пачырванеў ад напругі ягоны твар. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Дзядзенка Зміцер

Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне «„Бедны Генрык!”»

Варта пазнаёміцца:

epub
Дзядзенка Зміцер, Стод для бацькаўшчыны

Стод для бацькаўшчыны

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

З артыкула ў газеце "Сакрэтныя абследаванні": "На думку навукоўцаў, знойдзены ў Дрысе стод з'яўляецца ня проста старажытным паганскім божышчам. Не выключана, што гэта ключ для ўваходу ў іншыя часава-прасторавыя вымярэнні". (фрагмент) Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Каралеўскае паляванне

Каралеўскае паляванне

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

За дзвярыма загрукатала, забразгатала, загрымела. — Ваша Каралеўская Мосць! — запыханы канцлер уварваўся ў спачывальню, збіўшы па дарозе слугу, які не паспеў дастаткова шырока адчыніць дзверы. Парык у канцлера збіўся набакір, праз пудру на твары праступілі чырвоныя плямы. “Не так, — з уздыхам падумаў слуга, неўпрыкмет паціраючы пабіты бок і размінаючы адтаптаную нагу, — не так павінен выглядаць дзяржаўны муж, які прыходзіць на прыём да ... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Прынцэса і мост

Прынцэса і мост

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Прынцэса сядзела ў задуменнасці. Перад ёй стаяў нялёгкі выбар. Можна было пафарбаваць валасы адразу ў малінавы, балотна-зялёны і канарэйкава-жоўты колеры і ў такім выглядзе схадзіць папалохаць настаўніка малявання. Цікава, якія эмоцыі выкліча ў яго такая палітра? Другім варыянтам было пагаліць галаву налыса і ў такім выглядзе прыйсці заўтра на прыём замежнага пасланніка. Халодная карона, канечне, будзе слізгацець па лысай галаве. Але ча... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Прынцэсін пантофлік

Прынцэсін пантофлік

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Прынцэса сядзела на стальцы і боўтала нагамі. Канечне, калі б у зале былі якія-небудзь замежныя пасланцы, яна б не паводзіла сябе так бяздумна — усё ж такі яна Сапраўдная Прынцэса і ведае правілы этыкету! Але цяпер у зале не было нікога чужога. Зусім нікога. Ну-удна… Толькі канцлер стаяў абоч стальца і з неўхвалой сачыў за рухам прынцэсінай нагі. Вось! Вось яно! Здарылася тое, чаго канцлер так баяўся: крышталёвы пантофлік саскочыў з пры... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Прынцэса і цмокі

Прынцэса і цмокі

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Прынцэса ўвайшла ў даўжэзную залу. Сказаць, што яе накрыла хваля смуроду — значыць, беспардонна ідэалізаваць сытуацыю. У дзверы білася спёртае паветра, у якім перамяшаліся пахі жывёльных і чалавечых выпарэнняў, сырога мяса і травы, свежыны і гнілізны… Але гэта была Сапраўдная Прынцэса: яна нават не заўважыла гэтага смуроду, бо яе нос не ўспрымаў такіх невыкшталцоных пахаў. Яна нават калі хадзіла на начны гаршчок, таксама не адчувала нія... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Люстэрка Напалеона

Люстэрка Напалеона

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Канец 1927-га выдаўся вельмі сцюдзёным. Старажылы казалі, што не памятаюць такіх лютых маразоў за ўсё сваё жыццё. Зрэшты, Антон Хлюдзінскі прывык да такіх размоваў: старажылы ніколі нічога такога не памятаюць. І часта — не таму, што такога ніколі не было, а таму, што дажылі ўжо да склерозу. Але маразы і праўда былі моцныя: па начах слупок тэрмометра апускаўся ніжэй за 20 градусаў, дый удзень цяплей станавілася ненашмат. (фрагмент) Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, К-версія

К-версія

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

На сцэну выйшаў невысокі таўстун у аранжавым камбінезоне. У камбінезонах такога зыркага колеру зазвычай працуюць дарожныя рабочыя і прыбіральшчыкі вуліцаў: так аўтамабілісты здалёк могуць пабачыць, што наперадзе нехта ёсць. На галаве ў яго была вялікая мужчынская насоўка, завязаная вузламі па краях, каб не звальвалася. Рожкі, якія тырчалі з вузельчыкаў, надавалі яму падабенства з кіношнай Бабай-Ягой у выкананні Георгія Міляра. (фрагмент... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Ягорка

Ягорка

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Аднарукі паварушыў прутком у вогнішчы, вакол якога сядзела дзятва і слухала ягоны расповед. Падтрымліваць цяпельца стала ягоным абавязкам пасля таго, як мужчына страціў адну руку і быў ужо непрыдатны ні для палявання, ні для якой іншай мужчынскай працы. (фрагмент) Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Гаў

Гаў

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

Кніжніка забралі пад раніцу. Два бамбізы ў спартовых нагавіцах і рыпучых скуранках выцягнулі яго з кватэры, запхнулі ў ліфт і пільна сачылі за кожным ягоным рухам. Кніжніка не расстралялі імем рэвалюцыі пад вокнамі ўласнай кватэры, таму што скуранкі насілі ўжо не прагныя да крыві чэкісты, а іх больш вегетарыянскія спадкаемцы. Пакуль яго выводзілі з пустога пад'езда і штурхалі ў машыну на бязлюдным двары, Кніжнік смакаваў ранішняе веснав... Болей »


epub
Дзядзенка Зміцер, Першая фотасесія „Арыйца”

Першая фотасесія „Арыйца”

Апавяданне

Дзядзенка Зміцер

"Парадку" Валік, як і ўсе астатнія курсанты, падрыхтаваў яшчэ напярэдадні, з вечара: адпрасаваў белую кашулю, навёў стрэлкі на чорных нагавіцах, пантофлі нашмараваў так, каб блішчэлі як у ката яйцы. Словам, рыхтаваўся да сённяшняга дня як мае быць. Дзень быў не абы сабе — лёсавызначальны, і таму Валік рыхтаваўся сустрэць свой лёс пры поўным парадзе. Сёння ён, як і іншыя курсанты міліцэйскай акадэміі, мусіў пачуць пра месца сваёй будучай... Болей »