Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2020
Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
Выдавецкая сэрыя: Беларуская турэмная літаратура
Памеры: 220 с.
Катэгорыя: Гісторыя; Правы чалавека; Грамадзтва
Copyright © 2020 by Уладзімір Валодзін - укладанне, прадмова, каментар, Віктар Корзун - афармленне серыі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Дазволена капіраванне ў некамерцыйных мэтах згодна з ліцэнзіяй Creative Commons BY-NC-ND 4.0 (падрабязнасці на с. 220). У афармленні вокладкі выдання выкарыстаны здымак вокладкі асабовай справы Кіма Хадзеева, на адвароце — фотаздымак з яго залікоўкі.
Навукова-папулярны зборнік «Бязродны касмапаліт Кім Хадзееў ды іншыя» — 9-я кніга серыі «Беларуская турэмная літаратура». Яе ўкладальнік гісторык Уладзімір Валодзін даследуе тэму рэпрэсій за іншадумства ў савецкія часы і раскрывае малавядомыя дэталі пераследу прадстаўніка мінскага андэграўнду Кіма Хадзеева (1929–2001): адлічэнне з універсітэта, дзве крымінальныя справы 1951 і 1962 гадоў, зняволенне ў псіхіятрычнай бальніцы. У зборніку даецца шырокі кантэкст падзей (кампанія па барацьбе з «касмапалітызмам», самвыдат). Сярод дзейных асоб — Павел Уліцін, Юрый Айхенвальд, Аляксандр Асаркан... Большасць дакументаў публікуюцца ўпершыню. Падобнае навукова-папулярнае выданне ўпершыню выйшла ў серыі «Беларуская турэмная літаратура».
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
Выдавецкія сэрыі: Беларуская турэмная літаратура
Каталёг: Kamunikat.org