Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016
Рэдактар: Арцімовіч Таня, Мальчэўская Алена
Мастацкі рэдактар: Пікірэня Кацярына
Выдавец: Logvino Literatūros namai
ISBN: 978-609-814-775-9
Катэгорыя: Культура
Copyright © 2016 by Масквін Андрэй, Марыя Пушкіна, Алена Пятровіч - пераклад на беларускую мову, Logvino Literatūros namai
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Кніга Андрэя Масквіна «Беларускі тэатр 1920—1930-х: адабраная памяць» для нашага кантэксту ўнікальная. Гэта першае выданне, у якім не проста здзейсненая спроба рэканструкцыі беларускага тэатра перыяду ягонага прафесійнага станаўлення. У кнізе ўпершыню паўстае шмат імёнаў і падзей, якія ў савецкі перыяд былі выкрасленыя з нашай культурнай памяці. Крок па кроку рэканструюючы падзеі той пары, аўтар звяртаецца да крыніцаў, доўгія часы недаступных для даследчыкаў, такім чынам вяртаючы беларускаму тэатру ягоную памяць і гісторыю. Гэта той тэатр — па-сапраўднаму сучасны, авангардны і жывы, — які мог бы адбыцца, але трапіў пад нож рэпрэсіўнай машыны, маштаб дзейнасці якой для нашай культуры стаўся катастрафічным. Але памяць магчыма адрадзіць. Дзякуючы кнізе мы можам успомніць і вярнуць у гісторыю імёны людзей, чыімі намаганнямі фармавалася нашая культурная ідэнтычнасць, і з упэўненасцю сказаць: гэтыя высілкі не былі дарэмнымі.
Беларускія аўтары: Масквін Андрэй
Каталёг: Kamunikat.org