Месца выхаду: Горадня
Дата выхаду: 2000
Рэдактар: Варановіч В. Л.
Выдавец: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы
Катэгорыя: Беларуская мова; Мэтадычная літаратура
Copyright © 2000 by Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://www.grsu.by --
Гэтае імя сёння добра ведаюць не толькі на Беларусі, але і далёка за яе межамі. П.У.Сцяцко ўваходзіць у склад Камісіі па словаўтварэнні Міжнароднага камітэту славістаў, у склад Міжнароднага Камітэту беларусістаў; удзельнічаў у працы ІХ Міжнароднага з’езду славістаў (апублікаваны два яго выступы ў “Матэрыялах ІХ МЗС”), І Міжнароднага Кангрэсу беларусістаў, у многіх міжнародных сімпозіюмах і канферэнцыях. Яго працы па беларускай народнай мове, словаўтварэнні і культуры мовы добра ведаюць на славістычных аддзяленнях многіх універсітэтаў свету. Рэцэнзіі на працы прафесара Паўла Сцяцко друкаваліся на старонках знаных славістычных часопісаў у Нямеччыне, Чэхаславаччыне, Польшчы і іншых краінах на нямецкай, чэшскай, польскай, украінскай, рускай і іншых мовах.
Каталёг: Kamunikat.org