Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Гавін Тадэвуш, Пад прэсінгам палітыкі

Пад прэсінгам палітыкі

Польская нацыянальная меншасць у Беларусi ў 1919-2017 гг.

Гавін Тадэвуш

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2018

Рэдактар: Луба Віталь, Крот Кацярына, Касатая Таццяна

Мастацкі рэдактар: Скiндзер Мацей

Выдавец: Prawo i Partnerstwo

Памеры: 428 с.

ISBN: 978-83-64474-08-8; 978-83-64474-09-5

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4829]

Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: праф. д-р габ. Яўген Мірановіч, Універсітэт у Беластоку, д-р габ. Дарота Міхалюк, праф. Універсітэта Мікалая Каперніка, Торунь, д-р габ. Марыюш Машкевiч, Унiверсiтэт кардынала Стэфана Вышыньскага, Варшава, Генеральны консул Рэспублiкi Польшча ў Гродне (1994-1997), Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Польшча ў Мiнску (1998-2002)

Польская прысутнасць на былых усходніх землях Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў на працягу многіх стагодд зяў была істотным фактарам беларускай гісторыі. Блізкае суседства беларусаў і палякаў абумовіла перапляценне гістарычных лёсаў двух народаў і ўзаемныя ўплывы. Барацьба за польскасць для палякаў і беларускасць для беларусаў дагэтуль не скончылася. У зменлівых палітычных умовах вось ужо сто гадоў яна працягваецца. Роля русіфікатараў гэтай зямлі ад царскай Расіі перайшла да Расіі савецкай, пазней да Савецкага Саюза, а ў цяперашні час да кіруючага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Палітыка Расійскай імперыі ў адносінах да палякаў выбудоўвалася такім чынам, каб спачатку істотна абмежаваць (пасля 1831 г.), а потым (пасля 1864 г.) цалкам ліквідаваць іх прысутнасць у грамадска-палітычным, культурным і эканамічным жыцці. (Уступ, фрагмент)

Беларускія аўтары: Гавін Тадэвуш

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле