Месца выхаду: Менск-Варшава
Дата выхаду: 2019-06-10
Выдавец: БелсатTV
Выдавецкая сэрыя: Лабірынты
Памеры: 00:35:00
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2009-2020 by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
Адзін з стваральнікаў новай Беларусі, палітычны і грамадскі дзеяч, доктар тэхнічных навук і выкладчык хіміі, пазней бургамістр Менску – Вацлаў Іваноўскі. Ён марыў пра стварэнне беларускай нацыі ды незалежную Беларусь, і для Іваноўскага тое было не толькі прыгожай ідэяй. Хімік-тэхнолаг верыў у магчымасць, як ён сам казаў, з нічога зрабіць нешта. Каб пабудаваць новую Беларусь, трэба даць людзям асвету ды пазнаёміць з роднай гісторыяй. Але як гэта зрабіць, калі няма народнай літаратуры ды гісторыі? Трэба яе стварыць і распаўсюдзіць!
Жорсткае забойства скалыхнула Віцебск 1 сакавіка 1937 г. У ноч напярэдадні беларуска-габрэйскаму мастаку Юрыю (Юдалю) Пэну перарэзалі нажом горла, а цела скалечылі сякераю. Паводле афіцыйнай версіі, яго забілі сваякі, каб абрабаваць. Але ці толькі прагавітым родзічам было выгаднае забойства мастака? Таямнічыя абставіны смерці настаўніка Марка Шагала высвятляюць у новай серыі «Лабірынтаў». З імем Юрыя Пэна звязаны росквіт мастацкага жыцц... Болей »
У аснове новага фільму з цыклу «Лабірынты» – гульня ў кошкі-мышкі паміж ксяндзом Адамам Станкевічам, які ў 1930-40-ыя гады марыў пра стварэнне незалежнага беларускага касцёлу, і энкавэдыстам на мянушку Мефіста. Хто каго перагуляе? Хто схібіць? Абсяг дзейнасці Адама Станкевіча не можа не ўразіць: душпастыр і рэлігійны пісьменнік, ён ствараў беларускія гурткі, рэдагаваў газеты і часопісы, засноўваў друкарні, выдавецтвы і культурніцка-асве... Болей »
Адзін з самых уплывовых беларускіх літаратурных крытыкаў, літаратуразнаўцаў і кінасцэнарыстаў – Айзік Евелевіч Кучар. Ён здолеў не толькі перажыць часы сталінскага тэрору, але і зрабіць кар’еру. Як пры жыцці Кучара, гэтак і цяпер шмат хто ўпэўнены, што ў страшныя 1930-ыя гады Айзік Евелевіч актыўна пісаў даносы на сяброў-пісьменнікаў. Улетку 1980 года выходзяць «Літаратурна-крытычныя артыкулы Алеся Кучара». Добра выпіўшы, аўтар са стоса... Болей »
Пры канцы жыцця начныя жахі не давалі спакою Паўліне Мядзёлцы, выканаўцы галоўнай ролі ў класічнай п’есе Янкі Купалы «Паўлінка», якая выйшла ў Пецярбурзе ў 1913 г. Беларуская артыстка, педагог, мемуарыстка, грамадская дзяячка. Кім насамрэч была Паўліна Мядзёлка – ахвяраю нешчаслівага кахання ці хітраю, падступнаю жанчынаю, якая, бы тая Мата Хары, выконвала таемнае заданне? Ейнае жыццё – гэта лёс Беларусі ў ХХ ст. Падзеленая дзяржаўнымі ... Болей »
Аўтар першай п’есы пра Кастуся Каліноўскага – Еўсцігней Міровіч (сапраўднае прозвішча Дунаеў). Знакаміты тэатральны рэжысёр першай паловы XX стагоддзя спярша дамогся вялікага поспеху ў Пецярбургу, а затым стаў адным з галоўных тэатральных рэжысёраў і драматургаў Беларусі. Пецярбуржац высока ацэньваў творчасць беларускіх калегаў, сябраваў з імі ды, дзякуючы прыроднай кемлівасці ды гнуткасці, неаднойчы ім дапамагаў. Гомель, сярэдзіна 1930... Болей »
У палітыцы ён мог рабіць цуды, ствараць немагчымае, захапіць сваім імпэтам, але ці Іван Луцкевіч у стане быў стварыць цуды ў асабістым жыцці? Новая серыя «Лабірынтаў» распавядае пра каханне аднаго з заснавальнікаў Беларускай народнай рэспублікі, археолага Іван Луцкевіча і дачкі віленскага купца Юліяны Мэнке (Вітан-Дубейкаўскай). Іх адносіны, поўныя жарсці, рамантычнай пяшчоты і шэкспіраўскай вастрыні разгарэліся ў Вільні часоў Першай су... Болей »
Хваля палітычных забойстваў пракацілася па ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд. Ліквідацыя Міхаіла Гурын-Маразоўскага – палітыка, былога рэдактара «Савецкай Беларусі», была адной з самых гучных. Бальшавіцкая прапаганда назвала яго здраднікам беларускага народу і правакатарам. Імя Міхаіла Гурын-Маразоўскага цяпер практычна невядомае беларусам. Але менавіта ён быў адной з галоўных і ўплывовых фігураў на палітычнай сцэне як... Болей »
На што класік беларускай літаратуры гуляў у більярд з блізкім сябрам крывавага Берыі? «Пераможаш – загадвай любое жаданне. А калі прайграеш… загадваць буду я», – сказаў беларускаму паэту Максіму Танку наркам унутраных справаў БССР Лаўрэнцій Цанава, які быў сябрам іншага Лаўрэнція. Таго, чыё імя наводзіла жах на кожнага грамадзяніна СССР. Усе мы вучылі вершы Максіма Танка (сапраўднае імя – Яўген Скурко) у школе. Памятаем, што ў гонар яго... Болей »
Гэта – першая частка серыялу «Лабірынты» пра таямніцы класікаў беларускай літаратуры і грамадскіх дзеячаў пачатку ХХ ст. Даследніцкім дэтэктывам, прысвечаным аўтару хрэстаматыйнага верша «О, Беларусь, мая шыпшына…», мы распачынаем цыкл гістарычных фільмаў «Лабірынты» на «Белсаце». Класік беларускай літаратуры Уладзімір Дубоўка праславіўся яшчэ і першым беларускім антысталінскім вершам «За ўсе краі, за ўсе народы свету…». За яго адпакута... Болей »